Вы тут

Ёсць першы мільён!


Мінская вобласць першай пераадолела мільённую мяжу ў намалоце збожжа новага ўраджаю: на раніцу 7 жніўня намалочана 1 млн 28 тыс. тон збожжа, убрана 57% запланаваных плошчаў. Святочны сноп прыняў ад аграрыяў адкрытага акцыянернага таварыства "Сцешыцы" старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Тут жа, на полі, адбылося ўрачыстае ўшанаванне першага на Вілейшчыне камбайнерскага экіпажа, які намалаціў звыш 1 тыс. тон збожжа. Мікалай і Наталля Дварэцкія хоць і працуюць разам на жніве шосты сезон, толькі сёлета сталі першымі ў раёне. Яны атрымалі з рук Барыса Батуры ганаровыя граматы, кветкі і грошы.

1376062160982_1

Усяго на жніве ў вобласці задзейнічана больш за 30 тыс. чалавек і каля трох з паловай тысяч адзінак тэхнікі. Працуюць больш за 2 тыс. камбайнерскіх экіпажаў. Паводле аператыўных даных, у Мінскай вобласці 142 камбайнерскія экіпажы намалацілі больш за 1 тыс. тон збожжа і столькі ж перавезлі 150 кіроўцаў.

1376062165334_2

Марына БЕГУНКОВА,
фота аўтара.

Вілейскі раён.

1376062168925_3

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».