Вы тут

Чаму закінуты могілкі?


...Больш чым месяц таму мы з выхаванцамі Свяцілавіцкага дзіцячага садка — сярэдняй школы зрабілі пешы паход у вёску Вялікі Трылесін. Спачатку наведалі цудоўны помнік, які размешчаны ў мясцовым парку і прысвечаны памяці загінулых землякоў, прачыталі шыльду аб дзейнасці падпольнай камсамольскай групы, якая 18 чэрвеня 1942 года далучылася да партызанскага атрада.

Потым юныя следапыты планавалі наведаць месца, дзе пахаваны 22 мірныя жыхары з сем'яў мясцовых падпольшчыкаў. Аднак зрабіць гэта было досыць складана, бо сцежкі да брацкіх могілак папросту няма, нам з дзецьмі давялося пракладваць яе, каб убачыць...

Па-першае, досыць непрыгожы выгляд мае сам помнік. Па-другое, добра было б пашырыць яго агароджу, бо цяпер туды цяжка нават зайсці. Па-трэцяе, з чатырох шыльдаў з прозвішчамі расстраляных бацькоў, братоў і сёстраў падпольшчыкаў, чытаецца толькі апошняя. Па-чацвёртае, добра было б зрабіць хоць нейкі масток цераз ручай на шляху да гэтай брацкай магілы, бо цяпер там хісткая кладка...

Так, гэта невялікі сціплы помнік — не такі, як каля шашы Магілёў—Мінск або ў парку Вялікага Трылесіна... Але ж хто сказаў, што малым не патрэбная ўвага? Што не павінна быць ніякага знаку, напрыклад, на тым месцы, дзе 2 верасня 1942 года на вачах усіх жыхароў Вялікага Трылесіна расстралялі іх жа землякоў?..

У нашай краіне яшчэ 3 снежня 2010 года прынята дзяржаўная праграма па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, выдзелены сродкі на яе рэалізацыю. Тады чаму закінуты брацкія могілкі ў Вялікім Трылесіне. Як гэта патлумачыць дзецям?

Анатоль Марозаў,

кіраўнік пошукавай групы "Следапыт"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».