Вы тут

Неабходна ўдасканаліць правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ


Удасканаленне працэсу правядзення ўступных іспытаў і прыёму ў ВНУ і ССНУ Беларусі абмяркоўвалася на рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшынёй дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе Анатолем Рубінавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Я ў агульных рысах знаёмы з вынікамі і лічбамі. Мяне больш за ўсё хвалюе праблема ўдасканалення гэтага працэсу. Калі ёсць нейкія праблемныя пытанні, іх трэба падымаць і вырашаць», — сказаў Прэзідэнт. «Вядома, у нас няма таго, што адбываецца ў суседніх краінах, — скандалы, карупцыя вакол гэтага. Гэта ў нас наогул немагчыма. Але, можа быць, аб'ектыўна недзе трэба ўдасканальваць гэты працэс, звяртаць больш увагі на нейкія індывідуальныя рэчы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Анатоль Рубінаў далажыў кіраўніку дзяржавы аб выніках уступнай кампаніі. Паводле яго слоў, у цэлым сістэма залічэння ў ВНУ і ССНУ наладжана і дапрацавана да высокага ўзроўню. «Сёння няма вялікіх праблем у гэтай справе. Карупцыя тут фактычна цалкам выключаная, паколькі сам механізм уступных выпрабаванняў, залічэння выключае магчымасць умяшання службовых асоб і каго б там ні было», — канстатаваў ён.

Разам з тым на сустрэчы была адзначана і наяўнасць некаторых праблем. Так, не заўсёды атрымоўваецца ўкамплектаваць асобныя вельмі важныя для краіны спецыяльнасці ў сферы ваеннай, аграрнай, педагагічнай адукацыі. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуў увагу на неабходнасць больш старанна прадумаць сістэму мэтавага набору.

Адначасова ў Беларусі склаліся не зусім аптымальныя суадносіны ў падрыхтоўцы кадраў рознай кваліфікацыі, намеціўся відавочны перабор спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Калі не рэгуляваць сітуацыю, то падобныя дыспрапорцыі могуць у канчатковым выніку пайсці на шкоду эканоміцы краіны. «Але гэта ў той жа час не павінна нейкім чынам уплываць на свабоду выбару чалавека. Калі ён здольны, імкнецца, у стане пераадолець парог, значыць, няхай ідзе і атрымлівае адукацыю», — лічыць Анатоль Рубінаў.

Па выніках сустрэчы Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу, каб усе зацікаўленыя бакі сабраліся і дэталёва абмеркавалі наспелыя змены, пасля чаго павінна быць прынята новая рэдакцыя Правілаў прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Пры гэтым гаворка ідзе не пра карэнныя змяненні правілаў, а толькі аб новай іх рэдакцыі. Адно з магчымых новаўвядзенняў — электроннае залічэнне, калі перад паступленнем пры рэгістрацыі абітурыент адразу ўказвае, куды і на якія спецыяльнасці ён хацеў бы паступіць, а залічэнне на тую ці іншую спецыяльнасць пасля праводзіцца ў залежнасці ад набраных на іспытах балаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.