Вы тут

Маладыя аналітыкі прапануюць сваё бачанне сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады


У БДУ адкрылася першая рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, у якой прымаюць удзел маладыя аналітыкі праграмы "Разумныя сеткі" Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канферэнцыя адкрые трэці этап праграмы "Разумныя сеткі", накіраванай на пошук, адбор і навучанне маладых аналітыкаў для органаў дзяржаўнага кіравання. Плануецца правесці яшчэ 4 такія форумы, на якіх маладыя эксперты прааналізуюць выклікі, якія трэба будзе пераадолець Беларусі па ключавых напрамках развіцця. У цэнтры іх увагі будуць мадэрнізацыя эканомікі, інфарматызацыя і фарміраванне інфармацыйнага грамадства, дзяржаўная маладзёжная палітыка, знешняя палітыка і ўдзел Беларусі ў глабалізацыйных працэсах.

Аляксей Мацавіла

адзначыў, што вынікі першых двух этапаў праграмы "Разумныя сеткі" паказваюць, што беларуская моладзь мае вялікі інтэлектуальны і творчы патэнцыял, які будзе задзейнічаны дзяржавай у нацыянальных мадэрнізацыйных праектах. У прыватнасці, праводзілася даследаванне, якое было накіравана на тое, каб ацаніць патэнцыял моладзі як удзельніка мадэрнізацыйных праектаў. "Высветлілася, што ў маштабах краіны больш за 130 тыс. маладых людзей па сваіх прафесійных і каштоўнасных арыентацыях гатовы ўдзельнічаць у мадэрнізацыі. Гэта вялікі патэнцыял, якім дзяржаве трэба ўмела распарадзіцца", - сказаў намеснік дырэктара ІАЦ.

У першай рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі прымаюць удзел больш за 60 маладых аналітыкаў. Усе яны задзейнічаны ў праграме "Разумныя сеткі", якая стартавала год таму па даручэнню Адміністрацыі Прэзідэнта ў мэтах пошуку, адбору і навучання маладых аналітыкаў для органаў дзяржаўнага кіравання. У канферэнцыі ўдзельнічаюць таксама каля 150 запрошаных - гэта грамадзяне Беларусі з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 35 гадоў і студэнты 4-5-х курсаў ВНУ, якія прайшлі адкрыты конкурсны адбор. Экспертаў чакаюць два дні напружанай інтэлектуальнай работы - сустрэчы з тытулаванымі экспертамі, абмен ідэямі, дыскусіі і мазгавыя штурмы.

У адкрыцці канферэнцыі прыняў удзел памочнік прэзідэнта Беларусі па эканамічных пытаннях Кірыл Руды, а таксама кіраўніцтва ІАЦ.

Арганізатарамі праграмы "Разумныя сеткі" выступаюць Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства адукацыі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».