Вы тут

Капітан і яго каманда


Каманда парома цераз раку Бярэзіну ў гарадскім пасёлку Парычы складаецца з двух чалавек — матарыста і матроса. Матарыста паміж сабой называюць капітанам. Два сезоны ў якасці «капітана» адплаваў Уладзімір Лапцеў — пенсіянер, былы вадзіцель і трактарыст. Сёлетні сезон у яго камандзе матросам працуе Пётр Іваненка, таксама пенсіянер і колішні трактарыст. Некалі гэтыя паромшчыкі працавалі разам у Парычах у адным будаўнічым калектыве.

1381268076293_1

Паромная пераправа злучае два раёны Гомельшчыны — Светлагорскі і Жлобінскі. Яшчэ некалькі тыдняў застаецца да завяршэння навігацыі, і таму жыхары раздзеленых ракою населеных пунктаў спяшаюцца выкарыстаць добрую магчымасць наведаць родных, сваякоў і сяброў.

1381268079119_2

Паром дапамагае скараціць дарогу. А надзейнасць пераправы і выкананне графіка рэйсаў забяспечваюць матарыст з матросам.

1381268081295_3

1381268084942_4

Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.