Вы тут

Бе­ла­рус­кі Вер­саль ад­рэ­стаў­ру­юць. Ка­лі?


3 міль­яр­да 500 міль­ё­наў — гэ­та толь­кі па­ча­так

Пер­шы, хто па­раў­наў жан­чы­ну з квет­кай, — па­эт, дру­гі — іды­ёт. Без­умоў­на, вы­кон­ваць апош­нюю ро­лю па­лы­мя­на­га жа­дан­ня ня­ма, але га­ва­рыць бу­дзем зу­сім не пра жан­чын і квет­кі. Міль­ён­ны раз трэ­ба ўзняць "веч­на­зя­лё­нае". Рэ­стаў­ра­цыя, якая ані­ко­лі ў ка­рот­кіх што­ні­ках і не бы­ла, — гэ­та праб­ле­ма. Сон­ца не спя­ша­ец­ца ў на­ша акон­ца, ці не так? Лёс Вер­са­ля. Па­ду­ма­лі пра Па­рыж? Да­рэм­на.

Чыс­тыя фак­ты

Па­ла­ца­ва-пар­ка­вы комп­лекс у Свяц­ку — пер­шы ство­ра­ны ў пей­заж­ным сты­лі анг­лій­скі парк на Бе­ла­ру­сі, які акру­жа­юць азё­ры (ва­да з двух верх­ніх пе­ра­ця­кае ў два ніж­нія), і шы­коў­ны па­лац з ба­ка­вы­мі га­ле­рэ­я­мі. Пло­шча гэ­тай пры­га­жос­ці — 12 гек­та­раў.

Пом­нік ар­хі­тэк­ту­ры і са­до­ва-пар­ка­ва­га мас­тац­тва XVІІІ ста­год­дзя не адзі­но­кі. Ён — ма­лень­кае бліз­ня ад­на­го су­свет­на зна­ка­мі­та­га фран­цу­за: ан­самбль у Свяц­ку — ма­лод­шы брат па­рыж­ска­га Вер­са­ля. Так, та­го са­ма­га, які ўва­со­біў ідэю аб­са­лю­тыз­му эпо­хі "ка­ра­ля-сон­ца". Але гу­тар­ка ідзе не пра Лю­до­ві­ка XІV, а пра ней­ма­вер­ную па­пу­ляр­насць ка­ра­леў­скай рэ­зі­дэн­цыі: па­гля­дзе­лі, што пры­го­жа, — і ў Патс­да­ме, і ў Ве­не за­ха­це­лі тое ж са­мае. На Бе­ла­ру­сі ж ана­лаг Вер­са­ля толь­кі адзін.

1381355086383_1

"Зор­ка" фо­та­се­сій

Лю­бы гро­дзе­нец не да­зво­ліць схлу­сіць: з гэ­тым муж­чы­нам фа­та­гра­фу­юц­ца аб­са­лют­на усе. Ка­лі ты быў у Грод­не і не сеў яму на ка­ле­ні, ці не аб­няў яго за пле­чы, ці не па­ца­ла­ваў яго ў шча­ку, ці не лёг з ім по­руч, то трэ­ба сме­ла лі­чыць: ты не быў у Грод­не. Ка­лі шчы­ра, лі­та­раль­на адзін­кі ве­да­юць, хто ён. Хто гэ­ты брон­за­вы муж­чы­на, які, раз­мяс­ціў­шы­ся на ла­ве, гля­дзіць на бе­раг Га­рад­ні­чан­кі і на ву­лі­цу Элі­зы Ажэш­кі? Мно­гія лі­чаць яго за Пят­ра І. Не, спра­ву ма­ем з італь­ян­скім дой­лі­дам Джу­зэ­пэ дэ Са­ка. Ён, сам з Ве­ро­ны, і па­бу­да­ваў бе­ла­рус­кі Вер­саль.

Га­лоў­ны ар­хі­тэк­тар Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га, італь­я­нец атры­маў за­мо­ву ад маг­на­та Юза­фа Ва­ло­ві­ча, і ў 1779 го­дзе жам­чу­жы­на дой­лід­ства ў сты­лі ба­ро­ка ўжо ста­я­ла ся­род пар­каў і азё­раў. За 20 кі­ла­мет­раў ад Грод­на.

Ра­ней — хва­рэ­лі, ця­пер — ца­лу­юц­ца

Лёс па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га ан­самб­ля на­ўрад ці зайз­дрос­ны. У кан­цы XІX ста­год­дзя бе­ла­рус­кі Вер­саль знай­шоў но­вых гас­па­да­роў: Юзаф Ва­ло­віч прай­граў Свяцк у біль­ярд.

Але рэ­аль­на злыя жар­ты па­ча­лі­ся пас­ля. На­блі­зі­лі­ся 1930-я. Бе­ла­рус­кі Вер­саль згу­біў мі­ну­лы ста­тус, на­быў но­вы — стаў нар­ка­ла­гіч­най клі­ні­кай (пры­чым адзі­най ва ўсёй та­га­час­най Поль­шчы). Пля­чыс­тыя муж­чы­ны, у доў­гіх пла­шчах і эле­гант­ных шля­пах, па­воль­на шпа­цы­ра­ва­лі між азё­раў. Свяцк пе­ра­тва­рыў­ся ў вя­до­мае ся­род ба­гем­ных пер­сон мес­ца. Што да звы­чай­ных смя­рот­ных — ува­ход ад­на­знач­на за­ба­ро­не­ны.

1381355088453_2

Знач­ныя зме­ны ад­бы­лі­ся ў Свяц­ку ў са­вец­кі час, ка­лі тут ар­га­ні­за­ва­лі ме­ды­цын­скі цэнтр рэ­абі­лі­та­цыі хво­рых на су­хо­ты. Вось у та­кім вы­гля­дзе Свяцк і пра­іс­на­ваў да на­шых дзён: апош­ні па­цы­ент па­кі­нуў рэ­зі­дэн­цыю ў 2005 го­дзе.

А да­лей час­та гу­чыць: "Джу­зэ­пэ дэ Са­ка ў тру­не пе­ра­ва­роч­ва­ец­ца!" Ад­ны га­во­раць, што ар­хі­тэк­тар не ўзра­да­ваў­ся б, ка­лі б уба­чыў цу­доў­ны стан па­ла­ца (апош­няе па­цвяр­джае фо­та). Дру­гія га­во­раць: "Усё гэ­та дро­бя­зі. Італь­я­нец па­чаў ва­ру­шыц­ца, ка­лі да­ду­ма­лі­ся ма­са­ва кі­даць смец­це". Па­вод­ле слоў мяс­цо­вай жы­хар­кі Свят­ла­ны Зыг­ман­то­віч, бліс­ку­чыя па­ке­ты з-пад чып­саў, па­бі­тыя шклян­кі з-пад пі­ва, ра­за­рва­ныя пач­кі цы­га­рэт — гэ­та яшчэ "кве­тач­кі", са­мае пры­стой­нае з та­го, што ўпры­гож­ва­ла га­нак бе­ла­рус­ка­га Вер­са­ля, кас­кад азё­раў і анг­лій­скі парк ва­кол іх.

На пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў па­ла­ца­ва-пар­ка­вы комп­лекс фак­тыч­на за­ста­ваў­ся ні­чый­ным. Днём з аг­нём да­вя­ло­ся шу­каць па­куп­ні­коў. З 2009 ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва "Азёр­ны" атры­ма­ла гэ­ты ар­хі­тэк­тур­ны ан­самбль, і ад­ра­зу ж жыц­цё ка­ля Свяц­ка за­кі­пе­ла. Бе­ла­ру­сы ак­тыў­на скар­дзі­лі­ся: маў­ляў, за­ба­ра­ні­лі не толь­кі на­вед­ваць комп­лекс, але і на­ват фа­та­гра­фа­вац­ца на яго фо­не.

Тым не менш вя­сел­лі еха­лі: у кож­ную со­неч­ную су­бо­ту — да шас­ці пар. А што? Дзень вя­сел­ля — са­мы доў­га­ча­ка­ны, са­мы шчас­лі­вы ў жыц­ці за­ка­ха­ных. Вя­до­ма, ус­па­мі­ны пра яго грэ­юць ду­шу доў­гія га­ды пас­ля. Та­му факт за­ста­ец­ца фак­там: гро­дзен­скія ня­вес­ты хо­чуць ца­ла­вац­ца ка­ля па­ла­ца XVІІІ ста­год­дзя, і толь­кі так. А за­ба­ро­на на­вед­ваць бе­ла­рус­кі Вер­саль не зра­бі­ла шлюб­ныя фо­та больш рэд­кі­мі.

Воль­на­му во­ля

Ві­даць, апош­няе аб­умо­віць бу­ду­чы­ню Свяц­ка пас­ля рэ­стаў­ра­цыі. У 2015 го­дзе не­ка­то­рыя за­лы ад­да­дуць пад вя­сел­лі. Ак­та­вая за­ла пе­ра­тво­рыц­ца ў рэ­ста­ран. Ад­но кры­ло бу­дын­ка за­поў­няць шы­коў­ныя ну­ма­ры з кан­ды­цы­я­не­ра­мі, су­час­най ма­біль­най су­вяз­зю, ін­тэр­нэ­там і мно­гі­мі ін­шы­мі ат­ры­бу­та­мі цы­ві­лі­за­цыі. Ка­бі­не­ты для ля­чэн­ня і СПА-комп­лекс раз­мес­цяц­ца ў дру­гім кры­ле. У гас­па­дар­чых па­бу­до­вах, якія да­ту­юц­ца 1841 го­дам, ад­кры­ец­ца ка­вяр­ня. Ад­но­вяць ка­нюш­ні. Хо­чаш ву­дзіць — ка­лі лас­ка, хо­чаш па­ля­ваць — ка­лі лас­ка, хо­чаш пік­нік — так­са­ма ка­лі лас­ка. По­ле для кры­ке­та і мі­ні-голь­фа, ве­ла­сі­пед­ныя да­рож­кі — гэ­та ас­но­ва ад­па­чын­ку. Ці не так?

Сён­ня пра­ект рэ­стаў­ра­цыі зна­хо­дзіц­ца на ста­дыі рас­пра­цоў­кі. А "пер­шыя лас­таў­кі" ўжо за­ля­та­юць. Гро­дзен­скі гіс­то­рык і края­знаў­ца Ігар Ла­пе­ха вы­явіў іс­тот­ную па­мыл­ку. Так, ар­га­ні­за­та­ры пла­ну­юць дэ­ман­та­ваць "ла­ма­ны" дах. Маў­ляў, гэ­та над­бу­до­ва са­вец­кіх ча­соў. Але гіс­то­рык ста­іць на сва­ім. І Но­вы За­мак, і му­зыч­ны флі­гель, і па­ла­цы Сан­гу­шак, Са­пе­гаў, Ра­дзі­ві­лаў у Грод­не, — усе бу­дын­кі Джу­зэ­пэ дэ Са­ка ма­юць ман­сард­ны "ла­ма­ны" дах, які з'яў­ля­ец­ца ад­мет­нас­цю эпо­хі ба­ро­ка.

Па­куль пад­стаў не ве­рыць ар­га­ні­за­та­рам ня­ма. Тое, што ўжо ажыц­ця­ві­лі, за­слу­гоў­вае па­хва­лы: ча­ты­ры ва­да­ёмы ачыс­ці­лі ад смец­ця і глею, па­ста­ві­лі но­выя во­да­пра­пус­каль­ныя шлю­зы, ума­ца­ва­лі бе­ра­гі, усе сто­кі зра­бі­лі з дрэ­ва.

І смех і грэх

Заў­сё­ды ёсць два ва­ро­жыя ла­ге­ры: "за" і "су­праць". Як ка­жуць, кла­сі­ка жан­ру. Ад­ны — зай­ма­юць бок да­свед­ча­ных скеп­ты­каў: "Так-так, а як жа па-ін­ша­му? Коль­кі шкло­па­ке­таў пе­ра­вя­дуць! Ла­мі­нат. За­раз і да сай­дын­гу з ка­сі­то­на­мі да­ду­ма­юц­ца! Быў мар­мур, а стаў плас­тык. А што вам та­кое, ка­лі што якое? Эка­на­міч­на вы­гад­ны ва­ры­янт. А лез­ці на ра­жон ах­вот­ных ня­ма даў­но".

Дру­гія ж — га­то­вы даць лаз­ню пер­шым. Маў­ляў, зноў ны­ці­кі не за­да­во­ле­ны: "Не рэ­стаў­ру­юць — дрэн­на. Рэ­стаў­ру­юць — яшчэ горш. Ка­ра­цей, но­сам кру­цяць. Гэй, хо­піць! Бы­лі ру­і­ны — ста­не аку­рат­нае мес­ца, ку­ды пры­ем­на зай­сці, каб па­гля­дзець. Гіс­то­рыі жа­хаў пра га­за­сі­лі­кат­ныя бло­кі, улю­бё­ныя шкло­па­ке­ты і мно­гае ін­шае — у сад". Так, бло­кі пад шту­ка­тур­кай ні­хто не ўба­чыць. Шкло­па­ке­ты лёг­ка зра­біць у сты­лі "а-ля сі­вая ста­ра­жыт­насць". Та­му лю­тым во­ра­гам "вар­вар­скай рэ­стаў­ра­цыі" дзе­ля боль­шай гіс­та­рыч­най ідэн­тыч­нас­ці мож­на па­ра­іць зма­гац­ца з элект­рыч­ным асвят­лен­нем. Яго ж у 1779-м дак­лад­на не бы­ло!

Не­ка­то­рыя пры­гад­ва­юць за­мак у Маль­бар­ку. Тыя, хто бы­лі там на эк­скур­сіі, заўж­ды ад­кры­ва­лі рот, ка­лі да­вед­ва­лі­ся: "За­мак прак­тыч­на цал­кам ад­на­ві­лі пас­ля вай­ны". Ві­да­воч­на: ні­я­кіх бло­каў і мод­ных вок­наў. Ра­та­ваць гіс­то­рыю — ней­ма­вер­на до­ра­га. Ня­ма ані­я­кай роз­ні­цы, Гер­ма­нія гэ­та ці Бе­ла­русь. Бурш­ты­на­вы па­кой у Сант-Пе­цяр­бур­гу так­са­ма мож­на бы­ло ад­на­віць з плас­ты­ку. Шка­да, не пад­ка­за­лі.

У твар

Ка­лі ж ду­маць сэр­цам, ма­ён­так Ва­ло­ві­чаў — праб­ле­ма не толь­кі фі­нан­са­вая. Так, 3 міль­яр­ды 500 міль­ё­наў бе­ла­рус­кіх руб­лёў па­тра­ці­лі. Так, гэ­та мі­фіч­ная су­ма. Але бан­кі­ры ёсць бан­кі­ры, і гро­шы бу­дуць. Пра што су­му­ем?

Уя­ві­це. Час за­сты­вае, ні­бы спы­ня­ец­ца. Ён па­ві­сае ра­зам з ве­ча­рам над квет­ка­мі і азё­ра­мі. Шы­ро­кія алеі. Глу­хая цяп­лынь, за­ла­ціс­тыя мош­кі. За­сень. Па­лац. На­ват у ад­бым­ках даж­джу бе­ла­рус­кі Вер­саль ра­ман­тыч­ны. Ва­кол яго — тры сот­ні га­доў з ра­дас­цю і смут­кам, без­ліч не­рас­кры­тых сак­рэ­таў па­мер­лых маг­на­таў. Та­ям­ні­чыя пры­ві­ды. Уні­каль­ны дух і ра­ман­ты­ка XVІІІ ста­год­дзя. Дзе ёй мес­ца? Сён­ня яна жы­ве ў ко­ліш­нім па­ла­цы Юза­фа Ва­ло­ві­ча. Клю­ча­вое сло­ва — "сён­ня", гэ­та зна­чыць — "па­куль". Як-ні­як заўт­ра рэ­зі­дэн­цыя пе­ра­тво­рыц­ца ў "Шмат­функ­цы­я­наль­ны азда­раў­лен­чы комп­лекс "Свяцк".

Га­лоў­нае — чы­таць за­раз, рас­каз­ваць пра бе­ла­рус­кі Вер­саль род­ным-зна­ё­мым, не ад­клад­ваць на "по­тым", збі­рац­ца, на­кі­роў­вац­ца, спя­шац­ца, іс­ці, бег­чы, ехаць, ля­цець.

Мар­га­ры­та СІ­ДАР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?