Вы тут

Ад інтэграваных тэстаў адмовіліся. Ці канчаткова?


"У новай рэдакцыі правіл прыёму ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, што знаходзіцца зараз на разглядзе ў Савеце Міністраў і Адміністрацыі Прэзідэнта, змяненняў у структуры тэставых іспытаў на наступны год не прадугледжана, -- запэўніла журналіста "Звязды" прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія ВАНІНА.

Упершыню ідэя ўвядзення інтэграваных тэстаў была агучана крыху больш як год назад. Яе аўтары прапаноўвалі аб'яднаць у адным тэсце рускую і беларускую мову, а ў іншым -- гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю і грамадазнаўства.  Логіка простая: чым больш шырокі набор экзаменацыйных дысцыплін у абітурыента на руках -- тым больш шырокія ў яго і магчымасці для выбару спецыяльнасці. І тым менш працяглая па часе экзаменацыйная кампанія.

Аднак у апанентаў гэтай ідэі адразу ўзнікла шмат пытанняў. Напрыклад, як за 90 хвілін можна праэкзаменаваць веды адразу па трох дысцыплінах? Тым больш, што аб'яднанне некалькіх прадметаў ЦТ у адным тэсце не дазволіць дакладна высветліць за адведзены час узровень ведаў абітурыента ні па адным з прадметаў. А як можна ў адным тэсце аб'ядноўваць рускую і беларускую мову, калі моўная сітуацыя ў краіне такая, што нават у школах не рэкамендуецца ставіць у раскладзе побач урокі па рускай і беларускай мовах? Школьныя настаўнікі папярэджвалі, што  выконваючы заданні інтэграванага тэста, дзеці абавязкова сутыкнуцца з цяжкасцямі, звязанымі з пераходам ад адной да другой дзяржаўнай мовы.

Нагадаем, што ў апошнія гады цэнтралізаванае тэсціраванне праводзілася ў Беларусі па 14 дысцыплінах. Юлія Ваніна пацвердзіла той факт, што прагучала прапанова ўніфікаваць пры падачы дакументаў на роднасныя спецыяльнасці набор сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання. Таму ў дадзены момант у Міністэрстве адукацыі паралельна з падрыхтоўкай новых правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ пераглядаецца і  пералік экзаменацыйных дысцыплін пры паступленні на роднасныя спецыяльнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».