Вы тут

Мадэрнізацыі дапаможа супрацоўніцтва ў адукацыі


У Мінску прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы «Адукацыя ў Кітаі», дзе былі прадстаўлены 19 кітайскіх вышэйшых навучальных устаноў розных кірункаў. Галоўная мэта мерапрыемства — даць магчымасць беларускім і кітайскім універсітэтам устанавіць трывалыя партнёрскія сувязі.

 

Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль ТОЗІК падчас адкрыцця выставы падкрэсліў, што ўмацаванне беларуска-кітайскіх адносін немагчыма без зацікаўленых у гэтым людзей: «Трэба, каб беларускія і кітайскія ўніверсітэты завязалі цесныя кантакты. На выставе прадстаўлены ўніверсітэты традыцыйнай кітайскай медыцыны, сельскагаспадарчыя ВНУ, і хацелася б, каб у іх былі сумесныя праекты з беларускімі ўніверсітэтамі, якія рыхтуюць спецыялістаў адпаведных кірункаў».
Як вядома, Беларусь вельмі актыўна супрацоўнічае з Кітаем. Зараз на тэрыторыі нашай краіны рэалізуецца больш як 20 буйных інвестыцыйных праектаў. Кітайскія банкі выдзелілі на рэалізацыю сумесных беларуска-кітайскіх праграм больш як 5 мільярдаў долараў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гун ЦЗЯНЬВЭЙ адзначыў, што супрацоўніцтва паміж універсітэтамі дапаможа зрабіць вялікі ўнёсак у мадэрнізацыйныя працэсы абедзвюх краін, для якіх патрэбна вялікая колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.