Вы тут

Саюзны турнiр iнтэлектуалаў


Заключны этап алiмпiяды школьнiкаў Саюзнай дзяржавы «Расiя i Беларусь»: гiстарычнае i духоўнае адзiнства» стартаваў у Полацку 27 кастрычнiка. 1383036904652_29-31

 

Удзел у заключным туры алiмпiяды возьмуць 180 беларускiх i расiйскiх школьнiкаў — вучнi 9—11-х класаў. Беларусь прадставяць 8 каманд — з усiх абласцей, сталiцы, i асобная каманда — з Лiцэя БДУ. У кожную каманду ўваходзіць 6 чалавек. Заключны этап алiмпiяды складаецца з двух тураў — асноўнага i творчага. Асноўны тур — абавязковы для ўсiх удзельнiкаў. Падчас гэтага тура школьнiкi выконваюць пiсьмовыя заданнi: пiшуць сачыненне i комплексную работу па рускай мове i лiтаратуры. Ахвотныя могуць прыняць удзел яшчэ i ў творчым туры, дзе вызначаюцца пераможцы ў рытарычным майстэрстве, выразным чытаннi, а таксама знаўцы гiсторыi. Ацэньваць здольнасцi школьнiкаў будзе журы, у склад якога ўвайшлi вядомыя беларускiя i расiйскiя навукоўцы, вядучыя выкладчыкi ВНУ i настаўнiкi-практыкi. Таксама для ўдзельнiкаў алiмпiяды запланавана вялiкая культурная i экскурсiйная праграма. Пераможцаў алiмпiяды чакаюць спецыяльныя дыпломы, каштоўныя прызы i падарункi. Астатнiя школьнiкi атрымаюць дыпломы ўдзельнiкаў i сувенiры. Таксама плануецца выдаць зборнiк лепшых работ. Алiмпiяда школьнiкаў «Расiя i Беларусь: гiстарычнае i духоўнае адзiнства» праводзiцца з 2004 года. Яе арганiзатары — Мiнiстэрства адукацыi нашай краiны i Мiнiстэрства адукацыi i навукi Расiйскай Федэрацыi. Фiнансаванне ажыццяўляецца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Беларускiя школьнiкi, якiя перамагаюць на алiмпiядзе, атрымлiваюць права прыярытэтнага паступлення на фiлалагiчныя спецыяльнасцi ў расiйскiя i беларускiя ВНУ. У 2012 годзе абсалютным пераможцам алiмпiяды «Беларусь — Расiя: гiстарычная i духоўная еднасць» стала навучэнка гомельскай гiмназii № 14 Вольга Нянашава, якая набрала максiмальную колькасць балаў, значна апярэдзiўшы ўсiх удзельнiкаў. 

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».