Вы тут

Гаспадарыць «па-брацку»


Аляк­сей і Вік­тар Ка­хан­скія пас­ля за­кан­чэн­ня ВНУ вяр­ну­лі­ся ў вёс­ку — пра­ца­ваць

...Клу­бам тут на­зы­ва­ец­ца ад­на­па­вяр­хо­вая драў­ля­ная па­бу­до­ва, а ў ку­ку­ру­зе, ка­жуць, поў­на дзі­коў. У той жа час, да Шэн­ген­скай зо­ны — уся­го не­каль­кі кі­ла­мет­раў. Мы на Ашмян­шчы­не, у вёс­цы Крэй­ван­цы. Ме­на­ві­та ў СВК «Крэй­ван­цаў­скі» пас­ля за­кан­чэн­ня ста­ліч­най ВНУ бы­лі на­кі­ра­ва­ны род­ныя бра­ты Аляк­сей і Вік­тар Ка­хан­скія. Аляк­сей ужо ад­пра­ца­ваў па­трэб­ныя пас­ля раз­мер­ка­ван­ня два га­ды на па­са­дзе га­лоў­на­га ін­жы­не­ра, а Вік­тар атры­маў дып­лом толь­кі сё­ле­та і ўлад­ка­ваў­ся ў СВК ін­жы­не­рам па ахо­ве пра­цы.

31-6

Нас цяг­ну­ла да «га­е­чак»...

— За­раз мы ста­вім тэх­ні­ку на за­хоў­ван­не. Усё бу­дзе мыц­ца, фар­ба­вац­ца, бя­ліц­ца і ха­вац­ца пад на­ве­сы, — пра­во­дзіць для нас эк­скур­сію па мехд­ва­ры Аляк­сей.

Мы слу­ха­ем яго, а са­мі між­во­лі лю­бу­ем­ся тым, што ба­чым за пло­там та­го мехд­ва­ра. Гэ­та вам не ме­га­по­ліс з яго «пры­ду­ша­най» ас­фаль­там зям­лёй і тлу­мам. Тут по­зірк не ўпі­ра­ец­ца ў бе­тон­ныя сце­ны, а «ля­ціць» прос­та да не­ба, за­блы­таў­шы­ся ў лі­ні­ях уз­гор­каў, які­мі ад­мет­ны ланд­шафт Ашмян­ска­га краю.

Але што для нас, не мяс­цо­вых, — су­цэль­ная паэ­зія, у тым ту­тэй­шыя лю­дзі ба­чаць про­зу жыц­ця. На схі­лах уз­гор­каў від­не­юц­ца ўза­ра­ныя чор­ныя па­лос­кі па­лёў. Ме­на­ві­та іх амаль круг­лы год апра­цоў­ва­юць 11 кам­бай­наў, 4 кор­ма­ўбо­рач­ныя ма­шы­ны, 22 трак­та­ры і 5 «амка­до­раў», за спраў­насць якіх ад­каз­вае Аляк­сей, а яго ма­лод­шы брат Вік­тар пра­во­дзіць ін­струк­та­жы па тэх­ні­цы бяс­пе­кі для ўсіх, хто на вы­шэй­зга­да­най тэх­ні­цы пра­цуе.

Абод­ва хлоп­цы ву­чы­лі­ся ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным аграр­на-тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це і атры­ма­лі спе­цы­яль­насць ін­жы­не­ра-ме­ха­ні­ка.

— Ту­ды, дзе спа­чат­ку асво­іў­ся ста­рэй­шы брат, мож­на сме­ла бы­ло іс­ці і мне, ма­лод­ша­му, — ка­жа Вік­тар. — З дзя­цін­ства нас цяг­ну­ла да «га­е­чак». «Кру­ці­лі» спа­чат­ку ве­ла­сі­пе­ды, ма­пе­ды, по­тым спра­ва дай­шла да ма­та­цык­лаў і ма­шын.

Уні­вер­сі­тэт, у які бра­ты па­сту­пі­лі з роз­ні­цай у два га­ды, па іх сло­вах, даў да­стат­ко­ва ве­даў, каб за­раз лёг­ка раз­бі­рац­ца ў са­мых су­час­ных сель­ска­гас­па­дар­чых ма­шы­нах і зап­част­ках. Але са­ма ву­чо­ба ча­сам бы­ла вель­мі скла­да­най. Фі­зі­ка, вы­шэй­шая ма­тэ­ма­ты­ка, хі­мія, бія­ло­гія...

Хлоп­цы пры­зна­юц­ца, што бы­ло да­во­лі цяж­ка, а та­му яны не асаб­лі­ва ве­раць у бес­кла­пот­нае сту­дэнц­кае жыц­цё...

31-9

Пра­ца не для кво­лых

Для Аляк­сея пяць га­доў ву­чо­бы пра­ля­це­лі вель­мі хут­ка. І вось яно, раз­мер­ка­ван­не.

— Пас­ля шко­лы для мя­не га­лоў­ным бы­ло па­сту­піць, а ку­ды пра­ца­ваць па­еду, не­як не ду­маў та­ды. Зда­ва­ла­ся, ка­лі гэ­та яшчэ бу­дзе, — рас­каз­вае Аляк­сей.

Ка­лі ж той дзень прый­шоў, ён зра­зу­меў, што ехаць ку­дысь­ці ў не­вя­до­масць не хо­чац­ца.

Мож­на бы­ло вы­бі­раць з некалькіх ва­ры­ян­таў: Ельск, Хой­ні­кі ці бліз­кі да род­най вёс­кі Каль­чу­ны СВК «Крэй­ван­цаў­скі». Ад­каз быў ві­да­воч­ны. Да та­го ж на пя­тым кур­се Аляк­сей ажа­ніў­ся з мяс­цо­вай дзяў­чы­най. Ка­лі ж прый­шоў час шу­каць пра­цу ма­лод­ша­му Вік­та­ру, ён так­са­ма вы­ра­шыў ад род­ных не ад­ры­вац­ца.

За­раз най­больш ча­су бра­ты пра­вод­зяць у май­стэр­ні і на мехд­ва­ры.

— На «ма­ла­дых-зя­лё­ных», якія пры­хо­дзяць і ні­бы­та па­чы­на­юць на­во­дзіць но­вы па­ра­дак, рэ­ак­цыя звы­чай­на не вель­мі пры­яз­ная, — рас­па­вя­дае Аляк­сей. — Брат у гас­па­дар­цы толь­кі па­ру ме­ся­цаў, не заўж­ды да яго пры­слу­хоў­ва­юц­ца. Я ж кры­ху больш пра­цую, та­му мне пра­сцей.

Зра­зу­ме­ла, акра­мя ха­рак­та­ру, ра­бот­ні­ку сель­скай гас­па­дар­кі ня­дрэн­на бы­ло б мець ідэа­льнае зда­роўе. Рэ­жым, па якім жы­вуць бра­ты Ка­хан­скія, не для кво­лых су­пра­цоў­ні­каў офі­саў.

Са­мая на­пру­жа­ная пра­ца па­чы­на­ец­ца вяс­ной, ка­лі па­трэб­на пад­рых­та­ваць тэх­ні­ку для апра­цоў­кі зям­лі і сяў­бы. Вяс­на плаў­на пе­ра­ця­кае ў ле­та, пад­час яко­га без за­ня­тку не да­юць ся­дзець кась­ба і жні­во.

Ця­пер, во­сен­ню, боль­шасць тэх­ні­кі ўжо на по­ле не вы­хо­дзіць, а та­му на пра­цы хлоп­цам па­трэб­на быць у 7.30 ра­ні­цы (ле­там па­ды­мац­ца з лож­ка не­аб­ход­на як мі­ні­мум на паў­га­дзі­ны ра­ней). Іс­ці да­до­му мож­на толь­кі ў 6—7 ве­ча­ра, а ў цёп­лую па­ру го­да — на 3-4 га­дзі­ны паз­ней. Ня­цяж­ка ўя­віць, коль­кі ча­су ў та­кім вы­пад­ку за­ста­ец­ца на сон і ўсё ас­тат­няе.

— Ха­це­ла­ся б да­па­ма­гаць жон­цы, пры­свя­чаць ма­лень­кай да­чцэ больш ча­су. Але не атрым­лі­ва­ец­ца, — дзе­ліц­ца Аляк­сей.

А якая ў бра­тоў зар­пла­та? Кож­ны з іх за­раб­ляе па 3—3,5 міль­ё­на руб­лёў у ме­сяц. Гэ­та з улі­кам не­нар­ма­ва­на­га пра­цоў­на­га дня і ўсіх да­плат. Пры­чым на­ват пад­час убо­рач­най кам­па­ніі, ка­лі пра­цы як ні­ко­лі шмат, гэ­тая су­ма не іс­тот­на змя­ня­ец­ца.

31-8

Леп­шы дом — свой

Адзін вя­лі­кі бо­нус для вы­пуск­ні­коў ВНУ, што вяр­ну­лі­ся на ма­лую ра­дзі­му: ім аба­вяз­ко­ва бу­дзе дзе жыць. Вік­тар і Аляк­сей з сям'­ёй за­раз дзе­ляць пры­ват­ны дом з баць­ка­мі. Гас­па­дар­ку тры­ма­юць, але не­вя­лі­кую.

— Вя­лі­кую мець ця­пер ня­вы­гад­на, — сцвяр­джае Вік­тар. — Ка­лі ня­ма ўлас­най тэх­ні­кі, да­во­дзіц­ца вель­мі цяж­ка. Спа­чат­ку за­пла­ці за па­лі­ва для трак­та­ра, пас­ля — за са­му апра­цоў­ку зям­лі. Ма­ма пра­цуе на по­шце, а баць­ка — у пры­ват­най фір­ме ў Ашмя­нах, та­му і ча­су на вя­лі­кую гас­па­дар­ку не асаб­лі­ва ха­пі­ла б.

Аляк­сей па­дум­вае пра сваё жыл­лё — ужо на­быў учас­так і з да­па­мо­гай баць­кі і бра­та мяр­куе з бу­доў­ляй спра­віц­ца.

— Ка­лі пра­цу­еш у СВК, ёсць маг­чы­масць атры­маць но­вы служ­бо­вы дом. Але я ад яго ад­мо­віў­ся. Лепш па­бу­дую свой і зраб­лю ў ім усё так, як зруч­на ме­на­ві­та мне і ма­ёй сям'і, — тлу­ма­чыць сваю па­зі­цыю Аляк­сей. — Але трэб­а шу­каць гро­шы, каб па­чаць бу­доў­лю. На жаль, ця­пер нель­га бу­да­ваць дом па сва­ім пра­ек­це, не­аб­ход­на вы­бі­раць з ты­па­вых ва­ры­ян­таў. Крэ­дыт мож­на ўзяць ча­мусь­ці толь­кі на са­мыя тан­ныя і не са­мыя, на мой по­гляд, пры­го­жыя і зруч­ныя з іх.

Як рас­ка­заў Аляк­сей, мо­ладзь яго ўзрос­ту, якая жы­ве ў вёс­цы, імк­нец­ца быць «блі­жэй да цы­ві­лі­за­цыі»: ка­лі бу­да­ваць дом, то каб не­да­лё­ка ад мя­жы ці ад ра­ён­на­га цэнт­ра, і аба­вяз­ко­ва каб газ мож­на бы­ло пра­вес­ці, бо з дро­ва­мі вель­мі шмат трэ­ба ва­зіц­ца.

Та­кія вось кло­па­ты ад­бі­ра­юць шмат ча­су, та­му на лю­бі­мы муж­чын­скі ад­па­чы­нак — па­ву­дзіць ры­бу — уда­ец­ца вы­брац­ца не час­та. Адзі­нае «хо­бі», у якім бра­ты са­бе не ад­маў­ля­юць, — зай­мац­ца ўлас­ны­мі аў­то. Адзін з бра­тоў ез­дзіць на «Аў­дзі», дру­гі — на «БМВ». Ма­шы­на ёсць і ў баць­кі.

31-7

Пра па­ва­ро­ты лё­су...

— А як вы тут яшчэ ад­па­чы­ва­е­це? — ці­каў­лю­ся ў бра­тоў.

Па­чуў­шы та­кое пы­тан­не, хлоп­цы не­як хіт­ра за­ўсмі­ха­лі­ся.

— Ад­па­чыць мож­на, ка­лі ёсць гро­шы. А ка­лі ёсць гро­шы, мож­на з'ез­дзіць у Мінск, — па­тлу­ма­чы­лі мне.

А ка­лі сур'­ёз­на, то са­мы па­пу­ляр­ны ва­ры­янт ад­па­чын­ку ў мо­ла­дзі — дыс­ка­тэ­ка ў мяс­цо­вым До­ме куль­ту­ры. Яшчэ ёсць спар­тыў­ныя сек­цыі, біб­лі­я­тэ­ка, але боль­шасць ма­ла­дых і ак­тыў­ных са­ма­стой­на шу­кае са­бе за­ня­так на воль­ны час.

— Я ча­сам ха­джу на дыс­ка­тэ­ку, а вось ён — ся­мей­ны, яму нель­га, — кі­вае Вік­тар на бра­та. — Уво­гу­ле, тут, у нас, ве­ся­лей, чым у го­ра­дзе, пры­хо­дзіць заўж­ды шмат на­ро­ду.

— Мо­жа, і з Ашмян пры­яз­джа­юць?

— Бы­вае, і пры­яз­джа­юць. Ка­лі-ні­ка­лі ж трэ­ба раз­мяц­ца, — за­гад­ка­ва ад­каз­ва­юць бра­ты.

Аляк­сей пры­гад­вае, што пас­ля вяр­тан­ня ў вёс­ку пэў­ны час ад­чу­ваў ся­бе вель­мі раз­губ­ле­ным, але хут­ка гэ­та прай­шло. За пяць га­доў ву­чо­бы ў Мін­ску ён да го­ра­да вель­мі пры­вык і доб­ра яго вы­ву­чыў. Ды і маг­чы­мас­ці для пра­цы і за­роб­ку ў ста­лі­цы боль­шыя.

— Усе мае ад­на­курс­ні­кі ўжо жа­на­тыя. Боль­шасць, вя­до­ма, імк­нец­ца жыць блі­жэй да го­ра­да. Два ча­ла­ве­кі, на­прык­лад, за­ста­лі­ся ў ста­лі­цы. Адзін ся­бар ад­пра­ца­ваў у вёс­цы па спе­цы­яль­нас­ці два ме­ся­цы і з ра­дас­цю пай­шоў у ар­мію. У ін­шых гіс­то­рыі па­доб­ныя. У сель­скай гас­па­дар­цы амаль ні­хто не хо­ча за­трым­лі­вац­ца, — рас­па­вя­дае Аляк­сей.

...Па­куль ста­рэй­шы брат га­дуе дач­ку і ма­рыць пра ўлас­ны дом, на па­бу­до­ву яко­га трэ­ба за­ра­біць ня­ма­ла гро­шай, ма­лод­шы збі­ра­ец­ца ад­слу­жыць у ар­міі, а там — жыц­цё па­ка­жа. Вель­мі хо­чац­ца, каб яно пад­ка­за­ла абод­вум са­мы пра­віль­ны кі­ру­нак.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ.

Мінск — Ашмян­скі ра­ён — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».