Вы тут

Несерыяльныя будні інтэрнаў


Каб «за­ра­біць» дып­лом, сту­дэн­ты ме­ды­цын­скіх ВНУ ву­чац­ца на год ці два больш, чым сту­дэн­ты ін­шых ВНУ. І на­ват пас­ля яго атры­ман­ня іх ча­ка­юць яшчэ адзі­нац­цаць ме­ся­цаў ін­тэр­на­ту­ры. Гэ­та як сер­ты­фі­ка­цыя дып­ло­ма, без якой вы­пуск­нік ВНУ не мае пра­ва зай­мац­ца ўра­чэб­най дзей­нас­цю. Пад­час яе пра­хо­джан­ня ўрач-ін­тэрн ужо не сту­дэнт, але яшчэ і не «зу­сім» спе­цы­я­ліст. Мы на­ве­да­лі­ся ў вёс­ку Маль­ка­ві­чы Ган­ца­віц­ка­га ра­ё­на, дзе пра­цуе ўрач-ін­тэрн Свят­ла­на Ма­ка­рэ­віч, якая сё­ле­та скон­чы­ла Гро­дзен­скі ме­ду­ні­вер­сі­тэт.

1

Чы­гун­ка і ўсе «вы­го­ды цы­ві­лі­за­цыі»

Ад ра­ён­на­га цэнт­ра да Маль­ка­ві­чаў пяць ра­зоў на дзень хо­дзіць цяг­нік. Да­ро­га зай­мае паў­га­дзі­ны. Але Свят­ла­на да­бі­ра­ец­ца на пра­цу яшчэ хут­чэй, бо жы­ве ў су­сед­няй вёс­цы Лю­сі­на — а гэ­та ўся­го дзе­сяць хві­лін на цяг­ні­ку. Бі­лет на пра­езд каш­туе на­шмат тан­ней, чым кві­ток у ста­ліч­ным гра­мад­скім транс­пар­це.

Да­рэ­чы, жы­ха­ры вё­сак Маль­ка­ві­чы і Лю­сі­на лі­чаць, што ім вель­мі па­шан­ца­ва­ла, бо ў іх ёсць чы­гун­ка, па якой мож­на хут­ка да­брац­ца да го­ра­да. З ін­шых жа вё­сак ра­ё­на ў Ган­ца­ві­чы ез­дзяць толь­кі аў­то­бу­сы. Та­му дзяў­чы­не вель­мі зруч­на да­бі­рац­ца да ра­ён­на­га цэнт­ра, ды і да «пар­то­ва­га» го­ра­да Ба­ра­на­ві­чы хо­дзіць пра­мы цяг­нік — а ад­туль да­е­дзеш на­ват да Ка­ра­ган­ды!

Але Свят­ла­на ез­дзіць у Ган­ца­ві­чы рэд­ка, бо і ў род­най вёс­цы ёсць «цы­ві­лі­за­цыя». У цэнт­ры Лю­сі­на на чыс­цень­кім два­ры ста­іць бе­лы цаг­ля­ны дом, ва­кол яко­га рас­туць квет­кі — тут урач-ін­тэрн жы­ве з ма­ту­ляй і ма­лод­шай сяст­рой. Зу­сім по­бач — дзве кра­мы, кам­бі­нат бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня, шко­ла, біб­лі­я­тэ­ка. У вёс­цы ёсць і ка­вяр­ня, і клуб, у якія, да­рэ­чы, на­вед­ва­юц­ца га­ра­джа­не.

Толь­кі Свят­ла­на пры­зна­ец­ца, што лепш па­чы­тае кні­гу ці па­вы­шы­вае кры­жы­кам, чым пой­дзе на дыс­ка­тэ­ку. Коль­кі ў яе пры­го­жых ра­бот! А яшчэ дзяў­чы­на да­па­ма­гае ма­ту­лі — хоць у сям'і і ня­ма вя­лі­кай гас­па­дар­кі, але ж пра­ца ў вёс­цы заў­сё­ды ёсць.

Уво­сень мож­на і па­ля­чыц­ца

У Маль­ка­ві­чах да­ро­гу ад чы­гу­нач­на­га пры­пын­ку да баль­ні­цы не за­ўва­жа­еш, бо ва­кол — ма­ляў­ні­чая пры­ро­да ды пры­го­жыя два­ры руп­лі­вых гас­па­да­роў. Двух­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак ся­род ма­гут­ных хва­ін — вяс­ко­вая баль­ні­ца, дзе мы са Свят­ла­най да­мо­ві­лі­ся су­стрэц­ца а 14 га­дзі­не, ка­лі ў яе з'я­віц­ца тро­хі воль­на­га ча­су.

— Па­ня­дзе­лак і аў­то­рак — са­мыя цяж­кія дні, — рас­па­вя­дае ўрач-ін­тэрн. — Ра­ні­цай я ся­джу на пры­ёме ў ам­бу­ла­то­рыі, якая ў нас зна­хо­дзіц­ца на пер­шым па­вер­се, пас­ля — еду на вы­клі­кі па вёс­цы. У другой палове дня пра­цую ў ста­цы­я­на­ры на дру­гім па­вер­се: абы­хо­джу па­цы­ен­таў, гля­джу іх пры­зна­чэн­ні, ка­лі трэ­ба, ка­рэк­ці­рую, на­кі­роў­ваю на ана­лі­зы. А па се­ра­дах і пят­ні­цах — вы­езд у ін­шыя вёс­кі. У се­ра­ду ез­джу ў За­дуб'е, у пят­ні­цу — у Ліпск, але гэ­та так­са­ма пас­ля абе­ду. Во­сен­ню шмат па­цы­ен­таў, бо ле­там у лю­дзей пра­ца, хва­рэць ня­ма ка­лі, а за­раз ужо ўсё па­пры­бі­ра­лі з па­лет­каў і пры­хо­дзяць ля­чыц­ца.

Але, ня­гле­дзя­чы на тое, што ча­сам да­во­дзіц­ца цяж­ка, Свят­ла­на не шка­дуе, што ста­ла ўра­чом. Гэ­та ж бы­ла яе дзі­ця­чая ма­ра!

Пра­цы ў Свят­ла­ны кож­ны дзень шмат, бо яна — адзін урач на ўсю баль­ні­цу. Ле­там ад­сюль з'е­хаў спе­цы­я­ліст: у яго скон­чыў­ся кант­ракт... Зда­ва­ла­ся б, ва ўра­ча ў вёс­цы вя­лі­кі пра­стор для ме­ды­цын­скай прак­ты­кі, бо тут ён са­ма­стой­на пры­мае ра­шэн­ні, да та­го ж мед­ра­бот­ні­кі на вёс­цы ка­рыс­та­юц­ца асаб­лі­вай па­ва­гай! Дык ча­му ж ма­ла­дыя ўра­чы не за­трым­лі­ва­юц­ца?

— У Маль­ка­віц­кай баль­ні­цы ёсць ста­цы­я­нар, і гэ­та плюс. А ў ін­шых жа толь­кі на пры­ёме ся­дзіш, — дзе­ліц­ца сва­ім мер­ка­ван­нем урач-ін­тэрн. — Ва ўра­чоў ма­ла маг­чы­мас­цяў для ды­яг­нос­ты­кі. Ды­яг­наз ста­віц­ца толь­кі на пад­ста­ве анам­не­зу (што рас­ка­жа сам па­цы­ент) і та­го, што за­пі­са­на ў ме­ды­цын­скай карт­цы... Ха­це­ла­ся б, каб бы­ло і ўльтра­гу­ка­вое да­сле­да­ван­не, хоць гэ­та ма­ры ўсё, вя­до­ма (усмі­ха­ец­ца), апа­рат для рэнт­ге­на­гра­фіі.

У вяс­ко­вай баль­ні­цы мож­на зра­біць толь­кі са­мыя не­аб­ход­ныя ла­ба­ра­тор­ныя ана­лі­зы: кры­ві, ма­чы і глю­ко­зы кры­ві. А па аў­то­рках ад­сюль у ра­ён­ны цэнтр ез­дзіць ма­шы­на — у ра­ён­най баль­ні­цы мож­на зра­біць бія­хі­міч­ны ана­ліз кры­ві, по­тым па­тэ­ле­фа­на­ваць, каб да­ве­дац­ца пра вы­ні­кі.

Не ўсё так ве­се­ла, як у «Ін­тэр­нах»

Пра­ца ў Маль­ка­віц­кай баль­ні­цы — доб­ры во­пыт для ўра­ча-ін­тэр­на, бо тут ёсць і ам­бу­ла­то­рыя, і ста­цы­я­нар. А гэ­та дае маг­чы­масць пра­са­чыць за поў­ным цык­лам ля­чэн­ня па­цы­ен­та.

— Пры­хо­дзіць да ця­бе ча­ла­век на пры­ём — гля­дзіш па­цы­ен­та. Ка­лі ёсць не­аб­ход­насць — ад­праў­ля­еш яго ў ста­цы­я­нар. Звы­чай­на ўсе зга­джа­юц­ца, — рас­па­вя­дае Свят­ла­на. — А ча­сам су­ты­ка­еш­ся і з чымсь­ці, ча­го ра­ней не ба­чыў. Та­ды бы­вае страш­на­ва­та...

Але ж сту­дэн­там-ме­ды­кам вы­клад­чы­кі заў­сё­ды ка­жуць, што яны да­юць ім толь­кі асноў­ную ба­зу, а да­лей тыя па­він­ны са­мі раз­ві­вац­ца, нель­га ста­яць на мес­цы, бо і ме­ды­цы­на ж раз­ві­ва­ец­ца. Та­му для Свят­ла­ны ін­тэр­на­ту­ра дае но­выя ка­рыс­ныя прак­тыч­ныя на­вы­кі.

— Тое, што ра­ней вы­ву­чаў у тэ­о­рыі, ця­пер ба­чыш на прак­ты­цы. Але ж не ўсё так «кла­січ­на», як у пад­руч­ні­ках.

Ка­лі ўрач-ін­тэрн у чымсь­ці су­мня­ва­ец­ца і не зна­хо­дзіць ад­ка­заў, то мо­жа звяр­нуц­ца да свай­го ку­ра­та­ра. Свят­ла­не ён заў­сё­ды да­па­ма­гае — не тое, што док­тар Бы­каў з па­пу­ляр­на­га се­ры­я­ла «Ін­тэр­ны»! Да­рэ­чы, рэ­аль­ная пра­ца ін­тэр­наў амаль не мае ні­чо­га агуль­на­га з гэ­тым сіт­ко­мам.

— Лю­дзі, якія не звя­за­ны з ме­ды­цы­най, ка­жуць: у вас, ме­ды­каў, усё так ве­се­ла і ці­ка­ва, кож­ны дзень ней­кія гіс­то­рыі зда­ра­юц­ца. Але ў се­ры­я­ле шмат вы­ду­ма­на­га.

Маг­чы­ма, і за­ста­ну­ся

Пас­ля пра­хо­джан­ня ін­тэр­на­ту­ры Свят­ла­ну ча­кае раз­мер­ка­ван­не. Яе ма­ра здзейс­ні­ла­ся: «ад­праў­ля­юць» у Ган­ца­віц­кі ра­ён.

— Раз­мер­ка­ва­лі мя­не ў вёс­ку Раз­дзя­ла­ві­чы. Два га­ды аба­вяз­ко­вай ад­пра­цоў­кі. По­тым па­гля­дзім: маг­чы­ма, там і за­ста­ну­ся.
Ці ў Ган­ца­ві­чы па­еду: ха­це­ла­ся б быць кар­ды­ё­ла­гам. Для гэ­та­га трэ­ба бу­дзе толь­кі кур­сы скон­чыць...

Не сак­рэт, што ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты імк­нуц­ца ў га­ра­ды па вя­лі­кія за­роб­кі. Дзяў­чы­на з за­да­валь­нен­нем пры­зна­ла­ся, што яна атрым­лі­вае столь­кі ж, коль­кі і яе ка­ле­гі ў аб­лас­ных цэнт­рах.

Пас­ля на­шай раз­мо­вы Свят­ла­на «па­ля­це­ла» да па­цы­ен­таў на дру­гі па­верх: абед скон­чыў­ся... Ла­год­ны по­гляд, шчы­рая ўсмеш­ка і ўва­га да кож­на­га па­цы­ен­та — та­кім па­ві­нен быць урач, яко­му хочацца да­ве­рыць сваё зда­роўе. Ка­лі мы збі­ра­лі­ся на цяг­нік, Свят­ла­на па­кла­ла ў сум­ку пад­руч­нік па ме­ды­цы­не, якім ка­рыс­та­ец­ца на пра­цы і які чы­тае амаль кож­ны ве­чар: трэ­ба ж раз­ві­вац­ца! Яна цвёр­да вы­ра­шы­ла для ся­бе, што бу­дзе ля­чыць лю­дзей!

Юлія КІ­РЭЙ­ЧЫК, фо­та аў­та­ра.

Мінск — Ган­ца­віц­кі ра­ён — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.