Вы тут

Блiжэй да жыцця — блiжэй да людзей


Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi пятага склiкання завяршыла першы год работы. З гэтай нагоды Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр АНДРЭЙЧАНКА даў iнтэрв'ю «Звяздзе».

1383211140562_31-33

— Уладзiмiр Паўлавiч, наколькi камфортна працуецца вам з дэпутацкiм корпусам iстотна абноўленай Палаты прадстаўнiкоў?

— Даволi камфортна, калi разумець пад гэтым энергiчны дзелавы настрой i ўзаемную адказнасць. Менавiта ў такiм тонусе мы i працуем.

— Калi меркаваць па сесiйных пасяджэннях, вы праводзiце трывалую лiнiю на ўпарадкаваную, канструктыўную работу?

— I, разам з тым, напружаную i прадуктыўную. Гэта не толькi мая лiнiя, яна праводзiцца нашым калегiяльным кiраўнiцкiм органам — Саветам палаты i пастаяннымi камiсiямi.

— Аднак жа дэпутаты — людзi амбiцыйныя, са сваiмi iдэямi i поглядамi. Цi не замiнае гэта ў пошуку згоды па прынцыповых заканатворчых i iншых пытаннях?

— У здаровай амбiцыйнасцi нiчога дрэннага няма, але праяўляцца яна павiнна найперш у якаснай рабоце над законапраектамi, на канкрэтным даручаным участку парламенцкiх спраў. Такi наш падыход. Разуменне гэтага ў маiх калег, я ўпэўнiўся, ёсць.

— Значыць, можна канстатаваць, што ўваходзiны народных выбраннiкаў у прафесiю дэпутата парламента прайшлi даволi ўпэўнена?

— Такой прафесii не iснуе. Ёсць дэпутацкая работа на прафесiйнай аснове. Гэтаму нiдзе не вучаць. Ёй трэба вучыцца самому ў Палаце прадстаўнiкоў. Парламенцкi прафесiяналiзм мае шэраг складнiкаў, ключавыя сярод якiх — высокая квалiфiкацыя па спецыяльнасцi, жыццёвы вопыт, засваенне новых для сябе закана-
творчых ведаў, дзяржаўнае мысленне i актыўная грамадзянская пазiцыя. Я лiчу, што дэпутацкi корпус пацвердзiў парламенцкi прафесiяналiзм сваёй працаздольнасцю ў паслядоўным вырашэннi задач, пастаўленых перад намi кiраўнiком дзяржавы. Зроблены новыя крокi ў заканадаўчым забеспячэннi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, ва ўмацаваннi нацыянальнай бяспекi i нарошчваннi дагаворна-прававой базы мiжнароднага супрацоўнiцтва. Гэта самы галоўны вынiк першага года нашай работы.

— I колькi за год прынята законапраектаў?

— У другiм чытаннi — 71, з улiкам 34 законапраектаў аб ратыфiкацыi мiжнародных пагадненняў, а ў першым — 57. У графiку цяперашняй сесii яшчэ больш за семдзесят новых дакументаў. Але мы не гонiмся за колькасцю, галоўнае для нас — высокапрафесiянальнае i своечасовае заканадаўчае рэагаванне на патрэбнасцi ўдасканалення рэгуляторнага поля.

— Што вы маеце на ўвазе пад высокапрафесiйным i своечасовым заканадаўчым рэагаваннем?

— Такiя заканадаўчыя рашэннi, якiя адпавядаюць цяперашняму этапу эканамiчнага i грамадскага жыцця i стратэгiчным прыярытэтам нашай дзяржавы.

— Прыняцце якiх законапраектаў вам запомнiлася асаблiва?

— Асабiста мне?

— Так.

— У першую чаргу назаву абнаўленне прававых механiзмаў эканамiчнай дзейнасцi. Гэта даволi аб'ёмны тэматычны блок, у якiм я вылучыў бы сiстэмныя заканадаўчыя акты аб iнвестыцыях, канцэсiях, бухгалтарскiм улiку i справаздачнасцi, аўдытарскай дзейнасцi, аб племянной справе ў жывёлагадоўлi. Эканамiчны характар мае i шэраг ратыфiкаваных парламентам мiжнародных дакументаў, накiраваных на паглыбленне iнтэграцыйных сувязяў у Мытным саюзе Беларусi, Расii i Казахстана i Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

Сярод заканадаўчых рашэнняў сацыяльнага зместу асаблiва важнае значэнне мела прыняцце Закона аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей. Адзначу таксама ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у заканадаўства аб ахове працы, народным мастацтве i народных рамёствах, прыняцце ў першым чытаннi закона аб фiзiчнай культуры i спорце i карэкцiроўку Працоўнага кодэкса.

Вялiкая работа праведзена па ўдасканаленнi прававога поля праваахоўнай дзейнасцi, дзяржаўнага будаўнiцтва, судавытворчасцi, прыродакарыстання, мiжнародных адносiн i па iншых пытаннях.

Я хацеў бы падкрэслiць, што ўсе прынятыя законы садзейнiчаюць вырашэнню наспелых праблем i задач у розных сферах грамадскага жыцця. У гэтым, лiчу, iх несумненная карысць.

— Чаму ў заканатворчай рабоце пераважаюць змяненнi i дапаўненнi ў дзейнае заканадаўства?

— Гэта аб'ектыўны працэс. Парламент павiнен чуйна i адэкватна рэагаваць на новыя задачы i праблемы, што ўзнiкаюць на новым этапе грамадскага i дзяржаўнага развiцця. Такiм шляхам удасканалення прававых сiстэм iдуць i iншыя краiны, а не толькi Беларусь. У час iмклiвых эканамiчных i грамадскiх трансфармацый пазбегнуць карэкцiроўкi заканадаўчай базы немагчыма. Само жыццё паказвае, што трэба ўдасканальваць у законах. Таму мы разам з нашымi партнёрамi па заканатворчасцi надаём асаблiвую ўвагу вывучэнню правапрымяняльнай практыкi, з улiкам якой i ўдасканальваецца прававое поле. Пры гэтым усе папраўкi, якiя прапануюцца, абавязкова абгрунтоўваюцца i па iх робiцца адпаведнае заключэнне.

— Штомесячныя паездкi дэпутатаў у свае выбарчыя акругi дапамагаюць у гэтай важнай рабоце?

— Несумненна, дапамагаюць. Рэгулярны прыём выбаршчыкаў, разгляд пiсьмовых i вусных зваротаў грамадзян, сустрэчы ў працоўных калектывах, удзел у пасяджэннях мясцовых выканаўчых камiтэтаў i сесiях Саветаў дэпутатаў i ў розных рэгiянальных мерапрыемствах дазваляюць парламентарыю быць у курсе ўсiх спраў, праблем i задач выбарчай акругi. Аказваючы дапамогу людзям i раёнам у вырашэннi канкрэтных пытанняў, найперш сацыяльных, дэпутат мае магчымасць убачыць i асэнсаваць тое, што можна i неабходна вырашыць толькi праз карэкцiроўку заканадаўства, у тым лiку шляхам канкрэтызацыi тых цi iншых фармулёвак, унясення новых альбо адмены дзейных прававых норм. Са свайго асабiстага вопыту скажу, што работа ў выбарчай акрузе не толькi вельмi важная, адказная, але i няпростая, бо гэта работа з людзьмi. Кiраўнiцтва палаты нацэльвае дэпутатаў на тое, каб у ёй нi ў якiм разе не было фармалiзму i бюракратычнага падыходу.

— Якое-небудзь iнструктыўнае прадпiсанне аб рабоце дэпутатаў у сваiх выбарчых акругах iснуе?

— Такiм прадпiсаннем з'яўляецца заканадаўства, у якiм вызначаны дэпутацкiя паўнамоцтвы. Iм мы i кiруемся. Яшчэ ў парламентарыя ёсць адно вельмi важнае, я так лiчу, няпiсанае правiла. Яно простае: блiжэй да жыцця — блiжэй да людзей. I датычыцца гэтае правiла не толькi нашай работы ў выбарчай акрузе, але i заканатворчай i мiжнароднай дзейнасцi — усяго, з чаго i складаецца парламентарызм.

— Дэпутаты цяперашняга склiкання актыўна ўключыліся ў мiжнароднае супрацоўнiцтва. Паглыбляюцца ўстаноўленыя раней i наладжваюцца новыя мiжнародныя сувязi. У iх шырокiм вектары ўсё больш краiн далёкага замежжа, у тым лiку Паўднёва-Усходняй Азii, Лацiнскай Амерыкi, Афрыкi. З якой пазiцыi беларускiя парламентарыi выступаюць у сферы мiжнародных адносiн?

— З пазiцыi нацыянальных iнтарэсаў Беларусi. Траекторыя нашай мiжнароднай дзейнасцi рухаецца ў кiрунку ўмацавання мiжпарламенцкiх кантактаў па прынцыпе многавектарнасцi знешняй палiтыкi дзяржавы. Мы развiваем адносiны з мiжнароднымi парламенцкiмi структурамi i парламентамi тых краiн, якiя гатовы да раўнапраўнага партнёрскага ўзаемадзеяння з намi. Напрыклад, з парламенцкай асамблеяй АСЕАН i парламентамi, якiя ўваходзяць у гэтую аўтарытэтную мiжнародную структуру. Мiжнародныя парламенцкiя пляцоўкi выкарыстоўваем перш за ўсё для пошуку шляхоў трывалага i ўзаемавыгаднага эканамiчнага супрацоўнiцтва на дагаворна-прававой аснове, для прыцягнення ў нашу краiну iнвестыцый, стварэння сумесных вытворчасцяў i рэалiзацыi ўзаемакарысных мiжнародных праектаў у iншых сферах.

— Цi ёсць надзея на ажыўленне дыялогу Нацыянальнага сходу Беларусi з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы?

— Беларускi парламент нiколi не адмаўляўся ад дыялогу з ПАСЕ на раўнапраўнай, узаемапаважлiвай аснове. Менавiта дыялог на такой аснове дыктуецца патрабаваннямi нашага часу, глабальнымi пераменамi ў свеце. Я лiчу, што пры здаровым прагматызме i добрай волi ПАСЕ, жаданнi аднавiць парламенцкi дыялог, сiтуацыя, якая склалася, можа быць пераадолена. Нашым чаканням гэта адпавядае.

— Яркi прыклад добрай волi i прагматызму — нядаўнi самiт кiраўнiкоў дзяржаў СНД у Мiнску, на якiм заяўлена аб перспектывах больш глыбокай iнтэграцыi на постсавецкай прасторы i механiзмах развiцця Еўразiйскага эканамiчнага саюза, гатоўнасць да чаго пацвердзiлi прэзiдэнты Беларусi, Расii i Казахстана. Гэта сiгнал, што ў нацыянальнага парламента наперадзе новы абсяг заканатворчай работы па пашырэннi дагаворна-правой базы iнтэграцыi?

— У iнтэграцыйных працэсах прававы складнiк з'яўляецца асноватворным. Дзякуючы яму Беларусi, Расii i Казахстану ўдалося гарманiзаваць падыходы па ўсiх базавых элементах Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы. Мы дадзiм «зялёнае святло» для аператыўнага разгляду i ратыфiкацыi ў Палаце прадстаўнiкоў усiх новых iнтэграцыйных пагадненняў пасля iх падпiсання. Галоўнае, што ёсць палiтычная воля, каб будаваць эканамiчныя адносiны на постсавецкай прасторы на глыбокай, цвёрдай аснове.

— Такiм чынам, Палата прадстаўнiкоў цяперашняга склiкання набыла сур'ёзны заканатворчы i палiтычны рэсурс для далейшай работы. Што вам у ёй бачыцца галоўным, Уладзiмiр Паўлавiч?

— Ва ўсiм працаваць на практычную аддачу, на канкрэтны вынiк дзеля развiцця краiны. Гэта тое, за што i цэняць парламент людзi.

Аляксандр ФIЛIМОНАЎ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».