Вы тут

«Студэнт года — 2013»: за крок ад фіналу


22 лістапада ў беларускай сталіцы пройдзе заключны — рэспубліканскі — этап конкурсу «Студэнт года — 2013». А напярэдадні са сваімі прадстаўнікамі вызначыліся ўсе вобласці і Мінск.

1384588745763_16-26

1384588745763_16-26

 

Для ўдзелу ў мінскім адборачным туры было адабрана 15 заявак. Усе канкурсанты сталі пераможцамі ў сваіх ВНУ, у тым ліку і Сяргей Казловіч, студэнт 4 курса факультэта тэлекамунікацый БДУІР.

Дарэчы, стаць удзельнікам конкурсу мог далёка не кожны: адна з галоўных умоў для канкурсантаў — поспехі ў вучобе (сярэдні бал не ніжэй чым 8,0), а таксама актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і органах студэнцкага самакіравання.

У фінале гарадскога конкурсу больш як тры гадзіны лепшыя студэнты сталіцы дэманстравалі свае таленты і абаранялі праекты. Сяргей Казловіч прадставіў на суд журы тэлевізійны праект (цыкл праграм) «Ветэраны: каб помнілі!»

— Гэты праект зусім не падобны на мае папярэднія, — прызнаецца Сяргей. — Па-першае, работа з ветэранам вымагала асаблівай канцэнтрацыі, па-другое, былі выязныя здымкі ў горадзе, ну і, безумоўна, складаны мантаж. Але сам працэс здымак і падрыхтоўкі да іх заўсёды дастаўляе мне вялікае задавальненне...

Перад журы стаяла няпростая задача — выбраць тройку пераможцаў, якія годна прадставяць сталіцу ў рэспубліканскім фінале. Права змагацца за ганаровы тытул «Студэнт года—2013» у фінальнай бітве атрымалі Сяргей Казловіч (БДУІР), Анастасія Луферчык (Камандна-інжынерны інстытут МНС) і Ірына Марцінкевіч (БНТУ).

— У падрыхтоўку да конкурсу ўкладзена шмат сіл. Я вельмі хваляваўся, але спадзяваўся прайсці ў фінал. Толькі дзеля ўдзелу няма чаго ісці на конкурс — трэба перамагаць. Мне вельмі дапамагла вялікая група падтрымкі, і ўсё ў мяне атрымалася, — з задавальненнем адзначае Сяргей Казловіч.

Сёння сябры дапамагаюць Сяргею падрыхтавацца да «фінальнага акорда». У першай палове дня хлопца чакае вучоба ва ўніверсітэце, а ў другой — праца відэаінжынерам на тэлеканале АНТ. Таму ўвесь дзень у яго літаральна распісаны па хвілінах...

У фінале конкурсу «Студэнт года—2013», які менш чым праз тыдзень пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы, журы будзе ацэньваць «візітку», творчы конкурс, абарону праекта, спартыўны конкурс і аратарскае майстэрства лепшых прадстаўнікоў беларускага студэнцтва...

Надзея НІКАЛАЕВА.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.