Вы тут

Габсэк бы пазайздросціў


Ужо тра­ды­цый­на на­пры­кан­цы го­да ў ін­тэр­нэ­це з'яў­ля­юц­ца чут­кі аб тым, што на­шу кра­і­ну на­пя­рэ­дад­ні на­ва­год­ніх свят або не­па­срэд­на пас­ля Но­ва­га го­да ча­ка­юць гла­баль­ныя фі­нан­са­выя ўзру­шэн­ні. Асоб­ныя «хат­нія» ана­лі­ты­кі прад­ра­ка­юць ім­гнен­ную гі­пер­ін­фля­цыю, дэ­валь­ва­цыю, дэ­на­мі­на­цыю, увя­дзен­не но­вых гро­шай і ін­шыя «страш­ныя» з'я­вы. Што ў гэ­тым вы­пад­ку ро­біць звы­чай­ны бе­ла­рус? Ула­даль­ні­кі на­ват не­вя­лі­кіх гра­шо­вых збе­ра­жэн­няў нер­во­ва шу­ка­юць шля­хі вы­гад­на­га ўлад­ка­ван­ня сва­іх кроў­ных… Мы бы­лі свед­ка­мі, ка­лі пэў­ная част­ка на­сель­ніц­тва на­бы­ва­ла ў не­аб­ме­жа­ва­най коль­кас­ці пра­дук­ты хар­ча­ван­ня, бы­та­вую тэх­ні­ку, зо­ла­та, ва­лю­ту і гэ­так да­лей. У на­шым ма­тэ­ры­я­ле мы па­спра­бу­ем ра­за­брац­ца ў мэ­та­згод­нас­ці па­доб­ных укла­дан­няў.

27-31

Ама­та­рам мо­лі пры­свя­ча­ец­ца

С. К.— Тым, хто ўсё ж та­кі вы­ра­шае ўклад­ваць свае «каш­тоў­ныя па­пер­кі» ў ежу, трэ­ба ве­даць, што ва­ша ква­тэ­ра не з'яў­ля­ец­ца без­раз­мер­ным склад­скім па­мяш­кан­нем. Не­каль­кі га­доў та­му ў асоб­ных да­мах, якія бы­лі за­ва­ле­ны мя­ха­мі з цук­рам, за­во­дзі­лі­ся не толь­кі мы­шы, але і па­цу­кі. А ў га­рад­скіх ква­тэ­рах скры­ні з ма­ка­ро­най пе­ра­ўтва­ра­лі­ся ў цу­доў­ную ста­лоў­ку для мо­лі. Гэ­та і зра­зу­ме­ла, бо ся­рэд­няя сям'я не мо­жа з'я­даць па пяць кі­ла­гра­маў ма­ка­ро­ны за адзін раз.

У. К.— Згод­ны. Але ж мож­на зра­біць пры­па­сы з рыб­ных і мяс­ных кан­сер­ваў. Да іх моль ні­як не да­бя­рэц­ца! І па­цу­кі та­кую шкля­нач­ку зуб­ка­мі не возь­муць…

С. К. — Так-так. Ула­дзя, мая жон­ка так­са­ма ду­ма­ла, што ра­зум­ней­шая за ўсіх. Дня­мі я ра­біў рэ­ві­зію ку­хон­ных ша­фак, дзе вы­явіў не­каль­кі бля­ша­нак з пе­чан­ню трас­кі, у якіх тэр­мін пры­дат­нас­ці скон­чыў­ся ўжо год та­му. І ку­ды ты ду­ма­еш яны ад­ра­зу ж па­ля­це­лі? Вя­до­ма, у смет­ні­цу. А яшчэ на во­пы­це свай­го су­се­да я ве­даю, што моль вель­мі лю­біць грэч­ку, ман­ку, рыс, ды амаль усе кру­пы. Су­се­да не вы­ра­тоў­ва­ла на­ват тое, што ён ха­ваў іх у трох­літ­ро­выя сло­і­кі. Ты не па­ве­рыш: моль з лёг­кас­цю пра­гры­за­ла плас­ты­ка­выя веч­кі.

У.

 К.— Ча­му ж не па­ве­ру? Мне толь­кі ня­даў­на ба­бу­ля ка­за­ла, што не­маг­чы­ма доў­га за­хоў­ваць ман­ныя кру­пы — праз не­каль­кі дзён пас­ля ад­крыц­ця ўпа­коў­кі там за­вод­зяц­ца лі­чын­кі. І зра­біць з гэ­тым, на яе дум­ку, ні­чо­га не­маг­чы­ма. А пра­да­юць кру­пы толь­кі кі­ла­гра­мо­вы­мі пач­ка­мі… Ад­нак ёсць і ін­шая «на­ту­раль­ная ва­лю­та» — мя­са! Па­мя­та­е­це, як лю­дзі па­на­куп­ля­лі ма­ра­зіль­ні­каў? А за­раз гэ­та, ма­быць, уво­гу­ле ак­ту­аль­на. Не­вя­до­ма, што з гэ­тай сві­ні­най ды яла­ві­чы­най бу­дзе пас­ля та­го, як па кра­і­не прай­шла­ся аф­ры­кан­ская чу­ма. А тут на та­бе — цэ­лы ма­ра­зіль­нік за­па­саў. А мо­жа, і два…

С. К.— Ага. Гэ­та пры за­ха­ван­ні ў пра­мыс­ло­вых ха­ла­дзіль­ні­ках тэр­мін пры­дат­нас­ці сы­ро­га мя­са мож­на па­доў­жыць на паў­год­дзе. Не ве­даю, як ты, а я ўво­гу­ле люб­лю мя­са не «пен­сій­на­га ўзрос­ту». А яшчэ ад­ка­жы мне: ку­ды ты іх па­ста­віш? Доб­ра так бу­дзе гля­дзец­ца па­ра ма­ра­зіль­ні­каў за­мест кніж­на­га сто­лі­ка ў за­ле. Ці лепш сха­ваць іх у спаль­ні, каб уна­чы пад­скок­ваць, ка­лі ён па­чы­нае пра­ца­ваць? Гэ­та на пер­шы по­гляд зда­ец­ца, што ма­ра­зіль­ні­кі ес­ці не про­сяць. Элект­рыч­насць ён жа­рэ, як той Гар­ган­цюа.

Трэ­ці пы­ла­сос у гас­па­дар­цы за­мі­наць не бу­дзе?

У. К.— Ну доб­ра, доб­ра. Лі­чы­це, што пе­ра­ка­на­лі. Па­куль… А ка­лі ўспры­няць тыя ж ма­ра­зіль­ні­кі ці якую ін­шую тэх­ні­ку ў якас­ці доў­га­тэр­мі­но­ва­га і «даль­на­бач­на­га» ін­вес­та­ван­ня? Гро­шы абяс­цэ­няц­ца з‑за ін­фля­цыі, а так но­вая праль­ная ма­шы­на бу­дзе ра­да­ваць сям'ю чыс­тым адзен­нем. Ня­хай на­ват бу­дуць куп­ле­ны дзве ма­шы­ны — рап­там ажэ­няц­ца да­рос­лыя дзе­ці, дык і тым бу­дзе што ў сва­ёй но­вай ха­це па­ста­віць.

С. К.— Част­ко­ва я з та­бою зга­джу­ся. Але ў нас на два­ры не лі­хія 1990‑я, ка­лі з рук або на рын­ку мож­на бы­ло пра­даць ці ку­піць ха­ла­дзіль­нік, тэ­ле­ві­зар… ды ўсё, што за­ўгод­на. Мо­жа быць, та­бе ў ха­це і тры пы­ла­со­сы ліш­ні­мі не бу­дуць. Ага, дзе­цям па­кі­неш, уну­кам… А ця­пер ус­пом­ні, якім быў пы­ла­сос трыц­цаць га­доў та­му. Ты гэ­тай «іе­ры­хон­скай тру­бой» за­раз на­ўрад ці ка­рыс­таў­ся б. Я ўпэў­не­ны, што праз не­каль­кі га­доў су­свет­ная пра­мыс­ло­васць на­ро­дзіць шмат ча­го но­ва­га. У тым лі­ку праль­ную ма­шы­ну з га­ла­са­вым упраў­лен­нем. А твае дзет­кі на гэ­ты бы­та­вы «ан­ты­ква­ры­ят» на­ват не гля­нуць.

У. К.— Вой, Сяр­гей Анд­рэ­е­віч, не­як зда­ец­ца мне, што ва­шы ка­ра­ні не­дзе пад Брэс­там. Над­та ад вас «за­ход­ні­кам цяг­не» — усё пра ся­бе, ды пра ся­бе. Пер­шы раз та­кіх адзі­на­асоб­ні­каў ба­чу, як ка­за­лі ў доб­рым філь­ме. А вы аб кра­і­не па­ду­ма­лі? Для на­шай пра­мыс­ло­вас­ці, мяр­кую, та­кі ажы­я­таж­ны по­пыт толь­кі на шчас­це. Гля­дзіш, і скла­ды ўсе раз­гру­зім хут­чэй. Чым гэ­та дрэн­на?

С. К.— Не зу­сім гэ­та так. Лю­бой вы­твор­час­ці, на­ват на­шай, доб­ра толь­кі та­ды, ка­лі на рын­ку іс­нуе ста­біль­ны по­пыт. А вось пас­ля «ма­сіў­най за­куп­кі» аба­вяз­ко­ва прый­дзе мёрт­вы се­зон. Бы­вай та­ды, рыт­міч­ная пра­ца прад­пры­ем­стваў. Адзі­нае, што і са­праў­ды пры­цяг­вае ў па­доб­ным «ха­пу­не», ты­чыц­ца па­ляп­шэн­ня жыц­ця гас­па­дынь. У гэ­тым вы­пад­ку на­ват са­мы злос­ны скна­ра ку­піць па­трэб­ны сям'і ку­хон­ны кам­байн, па­мя­няе са­вец­кую га­за­вую плі­ту на су­час­ную, маг­чы­ма, зро­біць ра­монт у ква­тэ­ры.

Стаць ну­міз­ма­там су­час­ных ва­лют?

У. К.— Ну ні­як вам не да­га­дзіць. Ка­жа­це, ра­монт? Ды ця­пер на­ват не шы­коў­ны ра­монт усе ва­шы гро­шы з'есць і не за­ду­шыц­ца. А ўво­гу­ле лю­дзі ў За­ход­няй Еў­ро­пе сён­ня эка­но­мяць на ўсім, бо кры­зіс — ні ў нар­маль­ны ад­па­чы­нак не з'ез­дзяць, ні ліш­ня­га «Бэнт­лі» не ку­пяць. Яны гро­шы збі­ра­юць. На­за­па­шва­юць, ма­быць, на чор­ны дзень. Але, ра­зу­ме­е­це, у іх пра­цэн­ты па ўкла­дах та­кі-і-я мі­зэр­ныя… Я ўво­гу­ле чуў, што яны мо­гуць хут­ка стаць ад­моў­ны­мі. А ў нас дэ­па­зі­ты якія? Пад 50 пра­цэн­таў ужо. Та­кія ша­лё­ныя гро­шы еў­ра­пей­цам і не сні­лі­ся! Дэ­валь­ва­цыі не абя­ца­юць, а зна­чыць, мож­на ня­дрэн­на пад­за­ра­біць…

С. К. — Гэ­та так. Але па­мя­та­еш, як нам заў­сё­ды бан­каў­скія ана­лі­ты­кі ра­і­лі за­хоў­ваць гро­шы? Ус­пом­ніў? Так — у роз­ных ва­лю­тах. Част­ка, вя­до­ма, у на­цы­я­наль­най ва­лю­це (пад той са­мы вя­лі­кі пра­цэнт), дру­гую част­ку, ма­быць, у до­ла­рах, бо ней­кія сур'­ёз­ныя па­куп­кі ў нас тра­ды­цый­на на­бы­ва­юц­ца за «бак­сы». Ня­дрэн­на бы­ло б мець і еў­ра (вунь як яно рас­це апош­нім ча­сам), а так­са­ма ра­сій­скія руб­лі — на ўся­ля­кі вы­па­дак, тым больш у Са­юз­най дзяр­жа­ве жы­вём.

У. К.— Дак­лад­на! Вось за­раз пай­ду і на­куп­ляю «бак­саў» ды еў­ра на ўсе гро­шы і ра­за­пхну па пан­чо­хах і па­душ­ках.

С. К. — А вось гэ­та­га і не трэ­ба. Гро­шы на эка­но­мі­ку пра­ца­ваць па­він­ны. Ды і та­бе, дур­ню, да­ход пры­но­сіць. Зра­зу­ме­ла, у бан­ках ця­пер ва­лют­ныя дэ­па­зі­ты ма­юць вель­мі ма­лень­кі пра­цэнт. Але ёсць ін­шыя ва­ры­ян­ты. На­прык­лад, дзяр­жаў­ныя ва­лют­ныя аб­лі­га­цыі ў на­сель­ніц­тва ле­тась доб­ры по­пыт ме­лі. Буй­ныя бан­кі так­са­ма свае ва­лют­ныя аб­лі­га­цыі пра­па­ну­юць — не на гор­шых умо­вах. Ня­хай гэ­та толь­кі 7 пра­цэн­таў, але га­ла­ва чут­ка­мі пра дэ­валь­ва­цыю ўжо і не за­бі­та. Сур'­ёз­ныя гро­шы ўво­гу­ле тры­маць у ква­тэ­ры не­бяс­печ­на. Га­лоў­нае — вы­зна­чыц­ца з пра­пор­цы­я­мі «за­па­саў»: на­прык­лад, ка­лі ты вы­ра­шыш праз ней­кі час на­быць ай­чын­ную мэб­лю ці тэх­ні­ку, то лепш боль­шы «ка­ва­лак» збе­ра­жэн­няў тры­маць у руб­лях. Сло­вам, трэ­ба ду­маць ка­тэ­го­ры­я­мі зба­лан­са­ва­ных ін­та­рэ­саў. А ка­лі збі­ра­еш­ся ле­там ад­па­чыць за мя­жой, та­ды трэ­ба звяр­таць ува­гу і на ін­шыя ва­лю­ты.

У. К. — За «дур­ня» дзя­куй… Але ж вы так­са­ма не ўсё пра­лі­чы­лі. Не па­да­ба­ец­ца мне гэ­тая «ва­ро­жая» ва­лю­та — у іх там не ўсё так са­лод­ка, як зда­ец­ца на пер­шы по­гляд. Бес­пра­цоўе, праб­ле­мы з міг­ра­цы­яй, па­гро­зы дэ­фол­ту ў асоб­ных кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за. Шта­ты дру­ку­юць свае до­ла­ры, як звар'­я­це­лыя, ні­як не за­бяс­печ­ва­ю­чы іх рос­там эка­но­мі­кі, а мы іх куп­ляць па­він­ны? Але до­лар ха­ця б най­ста­рэй­шая гла­баль­ная ва­лю­та. А ці вар­та куп­ляць еў­ра, яко­му прад­ра­ка­юць хут­кую смерць на­ват са­мі чле­ны еў­ра­зо­ны? Ку­ды вы пас­ля за­пхня­це гэ­тыя па­пер­кі?..

С. К.— Пус­тыя па­пер­кі ні­ко­му не па­трэб­ны. Тут я з та­бою част­ко­ва зга­джу­ся. Мне зда­ец­ца, што праў­да не­дзе па­ся­рэ­дзі­не. Лух­та ўсё гэ­та на­конт на­кап­лен­ня вя­лі­кіх гро­шай ці цэ­лых скры­няў ежы. Пра­хо­дзі­лі мы ўжо гэ­та. Трэ­ба ста­рац­ца ме­на­ві­та ця­пер жыць год­на — ха­дзіць у тэ­ат­ры, зай­мац­ца спор­там, цы­ві­лі­за­ва­на ад­па­чы­ваць, не шка­да­ваць гро­шай на аду­ка­цыю сва­іх дзе­так… А апош­ніх ня­хай бу­дзе шмат. Ад­ным сло­вам, уклад­ваць гро­шы ў жыц­цё.

У. К. — І тое праў­да.

Сяр­гей КУР­КАЧ, Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

_____________________________________________________________________________

Спампаваць аудыёзапіс размовы

_____________________________________________________________________________

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.