Вы тут

Вынікі тыдня 23-29 лістапада. Крызiс еўраiнтэграцыi i сенсацыi, якiх не заўважылi


Галоўнай тэмай мiнулага тыдня быў, безумоўна, самiт краiн — удзельнiц праграмы «Усходняе партнёрства», якi завяршыўся ў Вiльнюсе ўчора. Аднак прадказальнасць яго вынiкаў не магла не расчараваць назiральнiкаў.

Iранская здзелка Вашынгтона

У першую чаргу нельга было не ацанiць элегантную i эфектыўную працу амерыканскай дыпламатыi ў пытаннi iранскай ядзернай праграмы. Вашынгтон не толькi дамогся змены пазiцыi сваiх еўрапейскiх партнёраў, якiя раней былi настроены супраць заключэння пагаднення з Iранам, але i зрабiў гэта ў выхадны дзень, калi палiтычным навiнам традыцыйна надаецца менш увагi. Як трапна адзначыў кiраўнiк беларускага Цэнтра стратэгiчных i знешнепалiтычных даследаванняў Арсен Сiвiцкi, «пакуль увага ўсiх была сканцэнтравана на пытаннях еўраiнтэграцыi Украiны, амерыканцы пракруцiлi здзелку стагоддзя з Iранам».

Зрэшты, за «здзелкай стагоддзя» рушыла следам даволi жорсткая рэакцыя з боку Iзраiля, кансерватыўных колаў у Iране i шэрагу iншых суб'ектаў. Цалкам можна зразумець i незадаволенасць Еўрасаюза: спачатку ЗША ўцягнулi Брусель у санкцыi супраць Iрана, а затым самi перахапiлi гульню з Тэгеранам, пакiнуўшы Еўропу ў дурнях.

Рэванш Бруселя, якога не атрымалася

Арганiзаваць рэванш у стасунках з ЗША ЕС мог на пляцоўцы «Усходняга партнёрства». Але ў вынiку самiт скончыўся даволi сцiпла, хоць i павучальна. Азербайджан падпiсаў з ЕС пагадненне аб спрашчэннi вiзавага рэжыму. Грузiя парафiравала пагадненне аб асацыяцыi. Апошняя падзея, дарэчы, куды цiкавейшая, чым здаецца на першы погляд. З аднаго боку, яна была цалкам чаканай. Але ў той жа час асацыяцыя Грузii с ЕС ўяўляе сабой вiдавочнае паражэнне Масквы. I ў прыватнасцi, тых колаў у Маскве, якiя мелi агульныя бiзнес-iнтарэсы са спадаром Iванiшвiлi i лабiравалi падтрымку яго партыi на парламенцкiх выбарах у Грузii ў 2012 годзе. Менавiта пад схему з прыходам да ўлады «канструктыўнага» Iванiшвiлi ў свой час ажыццяўлялася добраахвотнае паслабленне пазiцый Расii ў Паўднёвай Асецii i Абхазii. Гэта значыць, чарговы раз асобныя чыноўнiкi зрабiлi бiзнес на геапалiтыцы за кошт пазiцый расiйскай дзяржавы. I гэта не засталося незаўважаным нi ў Бруселi, нi ў Вашынгтоне...

Што ж тычыцца Украiны, то яна чакана не падпiсала пагадненне аб асацыяцыi, што мы прагназавалi яшчэ ў мiнулым аглядзе вынiкаў тыдня.

Антынаркатычны фронт АДКБ

Аднак паралельна з самiтам ў Вiльнюсе цiкавыя падзеi адбывалiся i ў сталiцы Беларусi. У Мiнску прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета кiраўнiкоў кампетэнтных органаў па супрацьдзеяннi незаконнаму абарачэнню наркотыкаў дзяржаў — членаў АДКБ. У ходзе гэтага мерапрыемства старшыня КСОСН АДКБ, кiраўнiк расiйскага Дзяржнаркакантролю Вiктар Iваноў палiчыў неабходным згадаць i вiльнюскае мерапрыемства. У азартным руху Еўрасаюза на Усход, лiчыць Iваноў, забываецца больш значны для людзей напрамак — антынаркатычны. I прывёў у прыклад сiтуацыю ў Афганiстане, дзе пры велiзарнай ваеннай прысутнасцi НАТА, уключаючы вайсковыя кантынгенты еўрапейскiх дзяржаў, створана i квiтнее глабальная па маштабе iндустрыя наркавытворчасцi, якая вырабляе да 800 тон гераiну за год. Кiраўнiк расiйскай наркапалiцыi зноў пацвердзiў неабходнасць надання феномену афганскай наркавытворчасцi статусу пагрозы мiжнароднаму мiру i бяспецы на ўзроўнi Савета Бяспекi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.

Там жа, адказваючы на пытаннi журналiстаў, Мiнiстр унутраных спраў Беларусi Iгар Шуневiч адзначыў, што праблематыка барацьбы з наркапагрозай на сённяшнi дзень разглядаецца, у першую чаргу, на лакальным i рэгiянальным узроўнях. Але гэтая абмежаванасць падыходаў «абумоўлена тым, што, на нашу думку, шэраг дзяржаў i ў першую чаргу — дзяржавы Еўропы гэтую пагрозу, пагрозу наркатызацыi, так востра не ўспрымаюць, мяркуючы, што нейкай буфернай зонай тут будзе з'яўляцца прастора АДКБ, постсавецкая прастора. У чым яны, вядома ж, памыляюцца. Таму што наркатрафiк, як мы ведаем, межаў не мае. I наша глыбокае перакананне, што ён уяўляе такую ж рэальную пагрозу для ўсяго цывiлiзаванага свету». Мiнiстр падтрымаў пазiцыю свайго расiйскага калегi i адзначыў, што падыходы да праблемы наркавытворчасцi «трэба сёння падымаць на глабальны ўзровень i выносiць на абмеркаванне ўсёй сусветнай супольнасцi».

Дарэчы, гэта i будзе зроблена ў чэрвенi 2014-га на самiце Вялiкай Васьмёркi, якi пройдзе пад старшынствам Расii ў Сочы.

Пакуль жа краiны АДКБ (дарэчы, на пасяджэннi Каардынацыйнага савета прысутнiчала i дэлегацыя Украiны) ствараюць рэгiянальныя механiзмы барацьбы з наркапагрозай. Гэта, перш за ўсё, Цэнтр антынаркатычных аперацый АДКБ i антынаркатычная стратэгiя АДКБ да 2020 года. Адпаведныя дакументы былi ўхвалены ў Мiнску ў чацвер i адпраўлены на зацвярджэнне кiраўнiку дзяржавы. Акрамя таго, будзе створаны Цэнтр падрыхтоўкi наркапалiцэйскiх у рамках АДКБ.

Унутранае поле

На фоне бурных падзей на мiжнароднай арэне сiтуацыя ў Рэспублiцы Беларусь была даволi спакойнай.

У складанай сiтуацыi вакол сертыфiкацыi прадукцыi легпрама, што iмпартуецца, у адпаведнасцi з тэхрэгламентамi Мытнага саюза ў якасцi кампрамiснага рашэння была распрацавана iнструкцыя па праходжаннi адпаведных працэдур. Дзяржаўны камiтэт па стандартызацыi спадзяецца, што гэта дапаможа знiзiць вастрыню праблемы.

Пад крытыку з боку Савета Мiнiстраў падпала кiраўнiцтва аднаго з флагманаў беларускага машынабудавання — ААТ «БелАЗ» — за неразваротлiвасць у дзеяннях на рынку.

А ўрад, у сваю чаргу, разам з Нацбанкам был раскрытыкаваны Прэзiдэнтам за невыкананне прагнозных паказчыкаў на 2013 год i недастатковую рэалiстычнасць планаў на наступны год.

«Павiнен сказаць, што мяне сур'ёзна турбуе некаторая адарванасць цяперашняга праекта прагнозу ад рэальнага жыцця», — сказаў на нарадзе Аляксандр Лукашэнка, па сутнасцi, абвiнавацiўшы Саўмiн у фармальным выкананнi сваiх абавязкаў.

I дадаў, што адпаведныя кадравыя рашэннi варта чакаць у першым квартале 2014-га...

Юрый Царык

 

Папярэднія матэрыялы:

Вынікі тыдня 16-22 лістапада. Сітуацыя вакол Беларусі становіцца больш дынамічнай

 

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.