Вы тут

Перашкаджаюць заканадаўчыя абмежаванні


Сёння распаўсюджана тэндэнцыя капіраваць чужое. Але мы не можам слепа пераймаць усё, што ёсць за мяжой. Беларусь павінна арыентавацца на асабісты вопыт. У нас іншая гісторыя, псіхалогія і традыцыі. Таму да ўсіх пытанняў трэба падыходзіць прагматычна і браць толькі тое, што будзе прыносіць карысць...

Менавіта пра гэта нагадаў падчас сустрэчы з дэпутатамі Лідскага раёна старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў. Па словах спікера верхняй палаты парламента, мясцовыя Саветы дэпутатаў — адзін з асноўных праваднікоў інтарэсаў простых людзей. Менавіта Саветы пярвічнага ўзроўню вырашаюць пытанні жыццядзейнасці насельніцтва канкрэтных тэрыторый, і іх роля пастаянна ўзрастае. Мясцовыя Саветы як ніхто іншы ведаюць праблемы людзей. І кожнае рашэнне па тым ці іншым пытанні павінна суадносіцца з пажаданнямі і рэальнымі патрэбамі мясцовых жыхароў.

Гэта асабліва важна напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія пройдуць вясной наступнага года. Кіраўнік дзяржавы даручыў узмацніць ролю мясцовых Саветаў у рашэнні пытанняў канкрэтных рэгіёнаў. Таму акцэнт робіцца на тым, каб больш шырока выкарыстоўваць паўнамоцтвы органаў мясцовага самакіравання і садзейнічаць устараненню заканадаўчых абмежаванняў, якія перашкаджаюць іх дзейнасці. Як адзначыў Анатоль Рубінаў, Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання ўнёс прапановы ва ўрад, якія ў выніку прыняцця дадуць пярвічнаму ўзроўню ўлады большыя магчымасці папаўняць свае бюджэты.

— Шмат ініцыятыў было ўнесена па ўмацаванні аўтарытэту Саветаў, — падкрэсліла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана Герасімовіч. — Але грошы не могуць аднекуль з'явіцца самі па сабе — мы арыентуем на тое, каб на месцах іх зараблялі, каб з карысцю распараджаліся маёмасцю, якая не выкарыстоўваецца: прадавалі на аўкцыёнах, аддавалі ў арэнду. Зямля таксама не павінна пуставаць.

Святлана Герасімовіч адзначыла, што вельмі важна, каб у навядзенні парадку на тэрыторыях удзельнічалі сумесна і дзяржаўныя, і прыватныя прадпрыемствы, што там знаходзяцца. Не лішняй будзе і спонсарская дапамога.

Дадам, што сустрэча ў Савеце Рэспублікі адбылося па ініцыятыве дэпутатаў Лідчыны і адкрыла серыю сустрэч з прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.