Вы тут

Украінскі эксперт: «Частка ўлады працуе на рэвалюцыю»


Па­дзеі ва Укра­і­не асвят­ля­юц­ца ў асноў­ным з ак­цэн­там на су­праць­ста­ян­ні ўла­ды і апа­зі­цыі. У той час як дум­ка знач­най част­кі на­сель­ніц­тва, роў­на ад­да­ле­най і ад та­го, і ад дру­го­га ла­ге­ра, час­та аказ­ва­ец­ца не­за­ўва­жа­най. На­прык­лад, ма­ла хто ве­дае, што 1 снеж­ня, у пе­ры­яд най­боль­ша­га на­па­лу апа­зі­цый­ных на­стро­яў, у Кі­е­ве прай­шоў хрэс­ны ход пра­ва­слаў­най гра­мад­скас­ці. Гэ­тыя лю­дзі тра­ды­цый­на кры­ты­ка­ва­лі ўла­ды Укра­і­ны, а ця­пер пад­тры­ма­лі ра­шэн­не Вік­та­ра Яну­ко­ві­ча ад­мо­віц­ца ад пад­пі­сан­ня па­гад­нен­ня аб аса­цы­я­цыі з Еў­ра­са­ю­зам. На пы­тан­ні «Звяз­ды» ад­каз­вае ўдзель­нік гэ­тых па­дзей, стар­шы­ня ру­ху «На­род­ны са­бор» Укра­і­ны, пуб­лі­цыст Ігар Друзь.

5-34

Ігар Мі­хай­ла­віч, на дум­ку на­зі­раль­ні­каў, ма­са­выя бес­па­рад­кі ў Кі­е­ве за­пус­ці­ла не­аб­грун­та­ва­на жорст­кая ак­цыя ўкра­ін­скіх сі­ла­ві­коў па раз­го­не мі­тын­гоў­цаў на пло­шчы Не­за­леж­нас­ці 30 ліс­та­па­да. Вы згод­ны з гэ­тым пунк­там гле­джан­ня?

— Не згод­ны. Перш за ўсё, сам факт не­пад­пі­сан­ня да­га­во­ра аб аса­цы­я­цыі ўкра­ін­скім бо­кам вы­клі­каў жа­дан­не Бру­се­ля раз­бу­рыць за­кон­ную ўла­ду ва Укра­і­не і пра­вес­ці дзяр­жаў­ны пе­ра­ва­рот. Гэ­та пер­ша­па­чат­ко­ва бы­ла вя­лі­кая геа­па­лі­тыч­ная гуль­ня, а на­сель­ніц­тва і апа­зі­цый­ныя па­лі­ты­кі Укра­і­ны ў ёй — толь­кі пеш­кі.

Што да па­дзей 30 ліс­та­па­да ў Кі­е­ве… Са­мае страш­нае ў гвал­це — гэ­та гвалт, здзейс­не­ны «не да кан­ца». Ня­здоль­насць або не­жа­дан­не ўла­ды пас­ля­доў­на пра­вес­ці тую ці ін­шую лі­нію. У апош­нія га­дзі­ны ліс­та­па­да на­пру­жан­не ва ўкра­ін­скім гра­мад­стве ўжо па­ча­ло спа­даць. Бы­ло ві­да­воч­на, што пра­тэст­ныя на­строі зга­са­юць і ў хут­кім ча­се сі­ту­а­цыя ста­бі­лі­зу­ец­ца. Та­му ар­га­ні­за­та­ры пе­ра­ва­ро­ту і спон­са­ры еў­ра­ін­тэг­ра­цыі Кі­е­ва за мя­жой тэр­мі­но­ва шу­ка­лі пад­ста­вы для та­го, каб рэа­лі­за­ваць свой сцэ­нар. І яны яго знай­шлі — у вы­гля­дзе сі­ла­вой ак­цыі. Дак­лад­ней, ства­ры­лі — пры да­па­мо­зе сва­іх «парт­нё­раў» у бліз­кім акру­жэн­ні ўкра­ін­ска­га прэ­зі­дэн­та.

Без­умоў­на, сам раз­гон дэ­ман­стран­таў быў за­кон­ным кро­кам. Але з пунк­ту гле­джан­ня па­лі­тыч­най мэ­та­згод­нас­ці да­стат­ко­ва бы­ло па­тры­ваць дзень-два, і пра­тэс­ты з'е­ха­лі б на ні­што.

Але ў вы­ні­ку быў вы­бра­ны са­мы згуб­ны спо­саб вы­ра­шэн­ня сі­ту­а­цыі. Бы­ла пра­ве­дзе­на сі­ла­вая ак­цыя. Пры гэ­тым ні­я­кай асаб­лі­вай жорст­кас­ці ў дзе­ян­ні пра­ва­ахоў­ні­каў там не бы­ло: ін­фар­ма­цыя пра ні­бы­та шмат­лі­кія ах­вя­ры па­дзей на «май­да­не» не па­цвер­дзі­ла­ся. Але ак­цыя бы­ла пра­ве­дзе­на, кар­цін­ка бы­ла прад'­яў­ле­на, і та­кім чы­нам бы­ла штуч­на пад­ня­та но­вая хва­ля пра­тэс­ту.

Гэ­та зна­чыць, па сут­нас­ці, ула­да са­ма ста­ла ар­га­ні­за­та­рам бес­па­рад­каў?

— Не зу­сім так. Прос­та част­ка ўла­ды пра­цуе на рэ­ва­лю­цыю. Гэ­та сцэ­нар лю­бой рэ­ва­лю­цыі. Рэ­ва­лю­цыя не мо­жа пе­ра­маг­чы, ка­лі ёй не па­ды­гры­ва­юць здрад­ні­кі з лі­ку дзей­най ула­ды. Так ра­сій­ская «ахран­ка» на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя су­пра­цоў­ні­ча­ла з рэ­ва­лю­цы­я­не­ра­мі, так бы­ло пад­час фран­цуз­скай рэ­ва­лю­цыі і гэ­так да­лей.

Але ўрэш­це та­кі пра­цэс заў­сё­ды вы­хо­дзіць з‑пад кант­ро­лю. І тыя здрад­ні­кі ва ўла­дзе, якія рас­паль­ва­лі пра­тэст­ныя на­строі і ар­га­ні­зоў­ва­лі пра­ва­ка­цыі, апы­нуц­ца ў прой­гры­шы.

Як апа­зі­цыя ўспры­ня­ла сваю ня­здоль­насць ад­пра­віць урад у ад­стаў­ку? Ці бы­ла рэ­ак­цыя на та­кі па­ва­рот па­дзей на ву­лі­цах?

— Так, гэ­та вы­клі­ка­ла знач­ны ўздым пра­тэст­ных на­стро­яў. Але важ­на ра­зу­мець на­огул, што ад­бы­ва­ец­ца ў Кі­е­ве. На ву­лі­цах лю­дзі раз­да­юць ліс­тоў­кі з за­клі­ка­мі да пра­мо­га звяр­жэн­ня ўла­ды, да пра­вя­дзен­ня дзяр­жаў­на­га пе­ра­ва­ро­ту. Гэ­та кры­мі­наль­нае зла­чын­ства. Але лю­дзі спа­кой­на раз­да­юць та­кія ма­тэ­ры­я­лы, ні­хто на гэ­та не рэ­агуе.

Да гэ­та­га ча­су не за­тры­ма­ны і не па­са­джа­ны ў тур­му іні­цы­я­та­ры бес­па­рад­каў. Тыя, хто ар­га­ні­зоў­ваў штурм ад­мі­ніст­ра­цыі прэ­зі­дэн­та, ін­шыя су­тыч­кі з мі­лі­цы­яй.

Гэ­тая сла­басць ула­ды па­да­гра­вае гвалт. Та­кая бяз­дзей­насць ула­ды зла­чын­ная.

З ін­ша­га бо­ку, тое, што «Пар­тыя рэ­гі­ё­наў» не да­ла ад­пра­віць у ад­стаў­ку ўрад Мі­ка­лая Аза­ра­ва, свед­чыць аб на­яў­нас­ці ра­зум­ных сіл і здоль­нас­ці іх кан­са­лі­да­вац­ца.

Што на­огул ця­пер ад­бы­ва­ец­ца ў Кі­е­ве? Якія бу­дын­кі за­бла­ка­ва­ны? Ці пра­цуе га­рад­скі транс­парт?

— Я за­раз зна­хо­джу­ся ў Вяр­хоў­най Ра­дзе. Бу­дын­кі Ка­бі­не­та Мі­ніст­раў і Вяр­хоў­най Ра­ды за­бла­ка­ва­ныя. Але мі­лі­цыі і «Бер­ку­ту» ўда­ло­ся ад­ціс­нуць аб­лож­ні­каў на сот­ні мет­раў, та­му пра­ца не спы­ня­ец­ца. Пра­ва­ахоў­ні­кі доб­ра ро­бяць сваю спра­ву.

У цэ­лым жа сі­ту­а­цыя ў го­ра­дзе звы­чай­ная, ідзе спа­кой­нае жыц­цё. Пра­цу­юць ка­вяр­ні, рэ­ста­ра­ны, шко­лы. Усё ідзе сва­ім па­рад­кам. На­пру­жан­не ёсць толь­кі ў ра­ё­не га­лоў­ных ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­каў, Май­да­на.

У якой сту­пе­ні ад­люст­роў­ва­юць рэ­аль­насць сло­вы Ула­дзі­мі­ра Пу­ці­на аб тым, што сён­няш­нія па­дзеі — гэ­та фаль­шстарт прэ­зі­дэнц­кай кам­па­ніі 2015 го­да?

— Ду­маю, што гэ­тая ацэн­ка вель­мі бліз­кая да рэ­аль­нас­ці. Я сам ча­каў, што асноў­ныя па­дзеі бу­дуць раз­горт­вац­ца ў 2015 го­дзе, у пе­ры­яд прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў.

Але, ві­даць, не­зга­вор­лі­васць Яну­ко­ві­ча ў зно­сі­нах з за­ход­ні­мі ка­ле­га­мі згу­ля­ла фа­таль­ную ро­лю, і яны за­пус­ці­лі гэ­ты ме­ха­нізм ужо ця­пер.

Вя­до­ма, ула­да са­ма шмат у чым ві­на­ва­тая. Амаль тры га­ды кі­раў­ніц­тва кра­і­ны агі­та­ва­ла за еў­ра­пей­скі вы­бар, а ця­пер лі­та­раль­на са­рва­ла стоп-кран. Раз­гар­нуць ідэа­ла­гіч­ную ма­шы­ну ў ад­ва­рот­ны бок ад­ра­зу, у та­кі ка­рот­кі пра­ме­жак ча­су, фак­тыч­на не­маг­чы­ма.

Больш за тое, «рэ­гі­я­на­лы» да гэ­та­га ча­су так і не вы­лу­чы­лі ні­я­кай аль­тэр­на­тыў­най дакт­ры­ны. Па сут­нас­ці, «Пар­тыя рэ­гі­ё­наў» пра­цяг­вае агі­та­цыю за «еў­ра­пей­скі вы­бар» на­ват ця­пер.

Пад­рых­та­ваў Юрый Ца­рык

 

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».