Вы тут

Вынікі тыдня 30 лістапада - 6 снежня. Рашучыя крокi ва ўмовах невыразных перспектыў


Мiнулы тыдзень быў багаты на падзеi як у Беларусi, так i за яе межамi. Нестабiльнасць мiжнароднай абстаноўкi выклiкала да жыцця рашучыя крокi беларускага кiраўнiцтва ўнутры краiны.

Галоўнай падзеяй еўрапейскага ўзроўню ў папярэднiя сем дзён сталi, безумоўна, пратэсты i антыўрадавыя выступленнi ва Украiне. Тое, што пачалося як выступ у падтрымку «еўрапейскага шляху», хутка перарасло ў масавыя пратэсты з палiтычнымi лозунгамi адстаўкi прэзiдэнта i ўрада. У гэтым працэсе немалую ролю адыграла разнароднасць ўкраiнскага iстэблiшменту, частка якога перайшла на бок «рэвалюцыянераў». Больш за тое, стала вiдавочна, што пэўныя колы ва ўладзе працягваюць гуляць на яе дыскрэдытацыю.

Але ў той жа час апазiцыя, у якой на першым этапе была масавая i актыўная падтрымка з боку часткi насельнiцтва, не змагла канвертаваць яе ў рэальныя палiтычныя дывiдэнды. Iсцi на адкрыты гвалт апазiцыйныя лiдары не могуць i не хочуць, а для адпраўкi ўрада ў адстаўку iм не хапае галасоў у Вярхоўнай Радзе.

Несумненна, выступы ва Украiне з'яўляюцца адлюстраваннем, у першую чаргу, мiжнародных працэсаў — сутыкнення ў Цэнтральнай i Усходняй Еўропе iнтарэсаў Еўрасаюза, Расii i ЗША. Украiнскiя палiтыкi ў гэтай вялiкай гульнi з'яўляюцца пешкамi, а ўкраiнскi народ — фактычна статыстам, хоць i з некай актыўнай роляй. I, мабыць, гэта найлепшым чынам паказвае рэальную цану той мадэлi дэмакратыi, якая створана ва Украiне i якую часта спрабуюць ставiць у прыклад Беларусi.

На гэтым фоне Прэзiдэнт Беларусi выказаўся з нагоды дэмакратыi ў нашай краiне. Дакладней, запатрабаваў, каб выбарчыя кампанii найблiжэйшых гадоў (мясцовыя выбары 2014 года, прэзiдэнцкiя выбары 2015 года i парламенцкiя выбары 2016-га) сталi праявай сапраўднай дэмакратыi. Вядома, ацэнка гэтых выбараў iншымi краiнамi часта не залежыць ад ходу самога выбарчага працэсу. Беларусь не раз сутыкалася з падрыхтаванымi дакладамi назiральнiкаў пра надуманыя парушэннi заканадаўства, якое гэтыя назiральнiкi нават не вывучылi.

Але высокi ўзровень арганiзацыi электаральных працэдур у любым выпадку з'яўляецца важным фактарам забеспячэння легiтымнасцi вынiкаў выбараў. Важна i тое, каб кiраўнiцтва краiны ў крызiсны перыяд атрымала сапраўдны мандат ад беларусаў на правядзенне структурных рэформаў эканомiкi, што, мяркуючы па ўсiм, непазбежна ў блiжэйшыя гады.

У размове аб выбарчых кампанiях кiраўнiк дзяржавы таксама даў зразумець, што яны будуць праводзiцца ў адпаведнасцi з закладзеным у заканадаўстве палiтычным раскладам, без iстотнага пераносу дат. Блiжэйшыя выбары — у мясцовыя Саветы дэпутатаў — пройдуць у Беларусi 23 сакавiка 2014 года.

Мiнулы тыдзень быў адзначаны цэлым шэрагам кадравых прызначэнняў. Дыпламатычны корпус папоўнiўся новымi пасламi ў Турцыi i Iраку, Польшчы, Лiтве, Аргенціне, Македонii, Эфiопii, новым генеральным консулам у польскiм Гданьску. Перад новымi прадстаўнiкамi Беларусi ў замежных дзяржавах былi пастаўлены, у першую чаргу, эканамiчныя задачы па нарошчваннi экспарту.

Яшчэ больш важнае кадравае рашэнне было прынята 5 снежня, калi кiраўнiк дзяржавы прызначыў Аляксандра Мяжуева на пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекi Рэспублiкi Беларусь. Кадравы ваенны, дагэтуль быў дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь, узначальваў пастаянную камiсiю па нацыянальнай бяспецы. Гэта значыць, фактычна ўнiкаў у справы той сферы, якой будзе цяпер непасрэдна кiраваць.

Прызначэнне было нечаканым: пасля сыходу з гэтай пасады Леанiда Мальцава эксперты абмяркоўвалi зусiм iншыя кандыдатуры на пасаду кiраўнiка Савета бяспекi. Аднак аналiз бiяграфii новага Дзяржсакратара паказвае, што ён не з'яўляецца выпадковым чалавекам на гэтым месцы i добра дасведчаны ў пытаннях ваеннай i стратэгiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i ўсходнееўрапейскага рэгiёна.

Важным крокам першага тыдня снежня стаў пачатак iнтэнсiўнай падрыхтоўкi да iнтэграцыйных форумаў на вышэйшым узроўнi. 13 снежня пройдзе пасяджэнне Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы, затым — пасяджэннi Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы i Вышэйшага савета эканамiчнага супрацоўнiцтва. У гэты перыяд будуць вырашаны многiя ключавыя пытаннi эканамiчнага развiцця Беларусi i iншых краiн рэгiёна ў 2014 годзе — аб'ёмы пастаўкi нафты, парадак збiрання экспартных пошлiн на нафтапрадукты, лёс саюзных праектаў i праграм, пытаннi стварэння сумесных прадпрыемстваў i многае iншае.

Частка гэтых пытанняў была абмеркавана на сустрэчах прэм'ер-мiнiстра i Прэзiдэнта краiны з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, якiя прайшлi 5 снежня. Праўда, на наступны дзень Аляксандр Лукашэнка зрабiў заяву, якая сведчыць аб захаваннi пэўных рознагалоссяў памiж Мiнскам i Масквой. На ўзнагароджаннi аўтарскага калектыву Мiнскага завода колавых цягачоў Прэзiдэнт выказаўся супраць прыватызацыi гэтага прадпрыемства. Калi ж яго i прадаваць, «то не спажыўцам» (гэта значыць, не Расii), заявiў кiраўнiк дзяржавы.

Улiчваючы, што ў той жа дзень прагучала заява Дзмiтрыя Мядзведзева аб памылковасцi дзеянняў Беларусi ў дачыненнi да Уладзiслава Баўмгертнера, можна з поўнай упэўненасцю казаць, што заканчэнне 2013 года для постсавецкай прасторы будзе цiкавым.

Юрый Царык

 

Папярэднія матэрыялы:

Вынікі тыдня 16-22 лістапада. Сітуацыя вакол Беларусі становіцца больш дынамічнай

Вынікі тыдня 23-29 лістапада. Крызiс еўраiнтэграцыi i сенсацыi, якiх не заўважылi

 

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».