Вы тут

I тата зразумее


...З настаўнiцкай працай я развiталася даўно, 16 гадоў таму, але школа мне снiцца дагэтуль. Здаецца усё, што на ўроку чужыя, з нейкай чарговай праверкай, а ў класе шум, вучнi не слухаюць... Прачынаюся, карацей, у халодным поце...

На самой жа справе з дзецьмi ў нас былi цудоўныя адносiны. Я любiла гэтых малых чалавечкаў, а яны, трэба разумець, любiлi мяне, бо часта называлi мамай.

Дык вось, неяк на ўроку чытаем мы верш Пiмена Панчанкi пра касманаўтаў, размаўляем з вучнямi пра нашага Клiмука, пра Кавалёнка. Пытаюся:

— Дзецi, можа, якiя словы вам незразумелыя?

Маўчанне.

— Тады, — працягваю, — скажыце мне, хто такiя землякi?

Першым падымае руку Толя i кажа:

— Я ведаю! Гэта — жукi... Яны жывуць у зямлi.

Клас — у рогат.

А неяк i не да смеху нам было. Чыталi, напрыклад, верш «Слава хлебу на стале», гутарылi аб тым, якi гэта каштоўны прадукт, як ён цяжка хлебаробам даецца, як яго трэба берагчы...

— А мой тата, — хвалiцца Саша, — з хлеба дзве бутлi гарэлкi выгнаў!

Я здранцвела, разгубiлася. Пасля паўзы кажу:

— Саша, прачытай гэты верш тату, — ён зразумее, што зрабiў няправiльна.

...Цяпер у Сашы свае два сынкi. Ён добры бацька. I наогул, я радуюся, што ўсе мае вучнi сталi дастойнымi людзьмi.

Аляксандра Сарока, в. Шашкi, Стаўбцоўскi раён.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.