Вы тут

Каб не тое футра...


Гэта вiдавочна: мы, людзi, вырашаем лёс сваiх рэчаў (купляем, носiм, перашываем, некаму аддаём або выкiдваем...). Але ж бывае i наадварот. Вы не верыце? Тады паслухайце.

Адна мая сваячка ў савецкiя часы закончыла школу, паступiла ў тэхнiкум i на першым жа курсе... закахалася. У каго? Ды ў выпускнiка, можна сказаць... А ўжо ж разумнага, прыгожага...

Карацей, для самай звычайнай (як яна лiчыла...), вясковай дзяўчынкi ён быў не проста марай — марай з лiку недасяжных...

Але ж цуды ў жыццi хоць зрэдку здараюцца: на навагоднiм вечары той прыгажун яе заўважыў (!), яны танцавалi (!). I ён (сэрца з грудзей!) нават сабраўся праводзiць яе — аж да самага iнтэрната!

Дзяўчыне б подбегам... Але на вулiцы холад, зiма, а апранаць трэба старое (яшчэ з сёмага класа) шэрае штучнае футра. Яна забрала яго з гардэроба, але «прыбрацца» i паказацца ў iм на ясныя вочы Вадзiма...

Ну не змагла! Скруцiла сваю адзежыну падкладкай наверх, зацiснула ў ахапак i «нырнула» пад лесвiцу.

Адтуль, праз заслону слёз, яна бачыла, як каля ўваходных дзвярэй з нагi на нагу пераступае той прыгажун, шукаючы яе, чакаючы.

...Зусiм нядаўна, асвоiўшы камп'ютар, сваячка зайшла ў «Аднакласнiкi», адшукала там сваё першае каханне, адправiла лiст — нагадала яму той навагоднi вечар i тую дзяўчынку. Ён, як высветлiлася, помнiў яе!.. Спытаў: куды яна тады прапала? Прыйшлося расказаць — пра сваё шэрае футра, пра слёзы, пра лесвiцу... «От ужо гэтыя дзеўкi!» — засмяяўся Вадзiм.

А наогул, як высветлiлася, iх жыццi склалiся досыць падобная — абое самадастатковыя, абое не без талентаў, не без пасад, не без сем'яў... Што цiкава, у абодвух — па чацвёра дзяцей.

Сваячка, вядома ж, любiць сваiх, любiць бясконца! Але, гледзячы на мужа (вечна хмурага, скупаватага) не-не ды i падумае: «Каб яно правалiлася, тое чортава футра!»

Таццяна РАМАНАВА, г . Наваполацк.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».