Вы тут

Ах, чорны «Мерседэс»...


З Алай гады тры таму мы адпачывалi ў пансiянаце на возеры Свiцязь. Потым, як водзiцца, абмянялiся нумарамi тэлефонаў, час ад часу перамаўлялiся, але ж вельмi рэдка...

У той дзень мы з братам паехалi ў вёску да бацькоў. Бульба там была выбрана, буслы, за якiмi так цiкава было назiраць, адляцелi... Я засумаваў, у галаву палезлi нядобрыя думкi. Але ж яны, як пiсаў фiлосаф, што тыя стрэлы: куды накiруеш — туды i паляцяць.

Каб памяняць кiрунак, я чамусьцi ўспомнiў Алу — хацеў патэлефанаваць ёй, але затым раздумаў: «Дай пашлю SMS-ку... З iншага тэлефона...» Уставiў сiм-картку, набраў: «Прывiтанне, малая, як ты жывеш?». Адправiў. Уявiў: вось яна атрымала — ад нейкага незнаёмца, чытае... А што пасля? Сцiрае? Адпраўляе SMS-ку ў адказ? Гляджу, не, яна тэлефануе! Пытаецца ў мяне:

— Ты хто?

Я пачынаю лiхаманкава думаць.

— Вiктар, — кажу, зацiснуўшы нос пальцамi i змянiўшы голас. — Ты што — мяне не помнiш? Мы пазнаёмiлiся на дыскатэцы «Калiзей».

— Так, я там была, — прызнаецца дзяўчына (а я рэкламу па радыё чуў. — Аўт.). — Але ж нiякага Вiктара нешта не помню.

— Ну як жа? Ты — сярэдняга росту, стройная, бландзiнка... Табе гадоў 20? Так? Вось, у мяне ў тэлефоне запiсана: Ала. I твой нумар... Зрэшты, я, можа, забыў? Можа, мы недзе так пазнаёмiлiся?

Ала замоўкла, мабыць, напружыўшы памяць. Але ж як ты ўспомнiш тое, чаго не было?

— Не, — прызнаецца, — не помню.

— Дык няма нiчога прасцей, — не здаюся я, — давай сустрэнемся (я ў вёсцы, за 300 вёрст! — Аўт.), недзе пасядзiм, вып'ем кавы, паглядзiм адно на аднаго...

— Калi? — пытае дзяўчына

— Ды можна i сёння. Ты цяпер дзе?

— Да пяцi гадзiн на працы.

— Добра, я пад'еду — у пяць на чорным «Мерседэсе» з букетам белых руж. Скажы толькi, дзе ты працуеш. Куды мне ехаць?

Дзяўчына назвала адрас.

Значыць, што называецца, клюнула, «павялася»?.. Дык зараз ужо не сарвецца!.. Ну дзiва што! Чорны «Мерседэс», белыя ружы...

Да 5 гадзiн я святкаваў, бо нешта падобнае перажываў, хiба што гуляючы ў шахматы: ты хiтрыш, тады выбудоўваеш пастку, праводзiш камбiнацыю i... Выйграеш!

У 5.10 яна пазванiла, спытала:

— Ты дзе?

Пачынаю вешаць локшыну на вушы:

— Прабач, зараз буду. Мяне тут мянты тармазнулi, зараз выпiшуць штраф. Пачакай трохi, га?

— Добра, — неахвотна згаджаецца Ала, хоць у голасе ўжо чуваць раздражненне...

У 5.25 яна тэлефануе яшчэ раз:

— Так, я iду дахаты, — кажа, не ўтойваючы гневу.

— I правiльна, iдзi, — адказваю ёй ужо сваiм сапраўдным голасам. — Не будзе сёння нi «Мерседэса», нi белых руж...

— Алег? Гэта ты? Гад, — крычыць дзяўчына. — Ды як ты мог?

— А цябе што — нiхто нiколi не разыгрываў? Тады вiншую з дэбютам...

Увечары яна патэлефанавала мне яшчэ раз i ўжо спакойна сказала:

— Ну ты малайчына — павучыў, як давяраць незнаёмцам... Развёў мяне!.. Але ж так прыгожа!

— Ты не крыўдзiшся?

— Не, ты што?

...Я часта ўспамiнаю гэты розыгрыш (хоць паўтараць нiкому не раю...).

Ала, магчыма, помніць таксама. Хаця б таму, што яшчэ нiколi, вiдаць, прынц на чорным «Мерседэсе» i з букетам белых руж не быў ад яе так блiзка.

Алег Сямашка, г. Баранавiчы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».