Вы тут

Цi абрынецца неба?..


Памятаю, як у школу на змену звычайнай пяцiбальнай сiстэме прыйшла дзесяцiбальная. I памятаю, як тлумачылi тады i настаўнiкам, i бацькам вучняў неабходнасць увядзення гэтай новай сiстэмы, яе асаблiвасцi i, галоўнае, кардынальныя яе адрозненнi ад папярэдняй.

I самым адметным адрозненнем з'яўлялася не тое нават, што зараз можна будзе больш справядлiва выстаўляць вучням адзнакi. Адрознiваўся сам прынцып выстаўлення адзнак, якiя ўсе (паўтараю, усе!) з'яўлялiся станоўчымi. Адмоўным быў толькi нуль, якi ў гэтую самую дзесяцiбальную сiстэму нават не ўваходзiў. Ведаеш на адзiнку — атрымай менавiта адзiнку, i з гэтай адзiнкай можаш паспяхова з класа ў клас пераходзiць. Паступiш ты з ёю куды цi не паступiш — гэта ўжо iншае пытанне, але школу ўсё роўна закончыш, i на другi год цябе нiхто пакiдаць не збiраецца, нават калi ў цябе, акрамя адзiнак i двоек, iншых адзнак i не будзе ў пасведчаннi аб базавай адукацыi...

Не ведаю, як iншым, а мне гэты новы падыход нават спадабаўся. Спачатку. А потым...

Неяк вельмi хутка пасля ўвядзення «дзесяцiбалкi», адзiнка i двойка зноўку ператварылiся ў адзнакi адназначна адмоўныя. I настаўнiку, перш чым iх выстаўляць (тым больш за чвэрць цi за год), трэба было добра падумаць. Ну, паставiць ён iх вучню (заслужана, мiж iншым!) i што? Вучня ён гэтым пакарае?

Ды сябе самога ў першую чаргу! I родную школу — у другую!

Бо адразу ж i самога настаўнiка, i школу на асабiсты кантроль паставяць, правяраючыя абавязкова наведаюцца. Як так, чаму недапрацавалi? Колькi з гэтым вучнем дадатковых заняткаў правялi?

I як растлумачыць тым кантралёрам, што вучань гэты i на адзiнку нiчога не ведае, ды i ведаць нiчога не жадае, хоць кожны дзень з iм дадаткова займайся. I цi не лепш гэтыя дадатковыя заняткi праводзiць з тымi, хто сам iмкнецца палепшыць якасць сваiх ведаў i тым самым павысiць балы, якiя за гэтыя веды атрымлiвае...

— А вы i з тымi займайцеся, хто ж супраць? — адкажуць правяраючыя. — Але ж з гэтым, якi двойку за год атрымаў, трэба было больш займацца! I менавiта з iм у першую чаргу!

I ра-аз — вымову! За недапрацоўку.

Падумае настаўнiк, паразважае цвяроза i ў наступны раз нiжэй за тройку за год нiкому выстаўляць ужо не рызыкне. А вучань, добра ўсвядомiўшы, што, як бы ён нi лайдачыў, а троечку потым усё роўна атрымае, наогул перастае хоць што-небудзь вучыць...

Але гэта толькi адзiн бок праблемы. Бо калi таму, хто нiчога не ведае i на ўроках наогул нiчога не адказвае, «лiпавыя» тройкi нi за што ставяцца, то сапраўднаму троечнiку менш за чацвёрку i выстаўляць ужо неяк няёмка. I нават пяцёрку можна час ад часу вывесцi, бо нейкiя ж веды ён усё ж паказвае на ўроку...

I пайшло-паехала! Таму, хто ведае на цвёрдую пяцёрку (калi ўсё строга па крытэрыях дзесяцiбальнай сiстэмы вырашаць), трэба ўжо шэсць-сем выстаўляць, не менш... А то i ўсе восем!

Шкада мне менавiта гэтых дзяцей, калi шчыра. А iх бацькоў яшчэ больш шкада. Бо якiм жа расчараваннем становiцца для iх потым цэнтралiзаванае тэсцiраванне, калi са ста магчымых балаў гэтыя «васьмёрачнiкi» з цяжкасцю набiраюць балаў дзесяць. А то i тых не дабiраюць...

— Як жа так? — запознена абураюцца бацькi. — Мой сын у школе ўсё ж такi няблага вучыўся: адны сямёркi ды васьмёркi ў атэстаце! Значыцца, штосьцi з гэтымi тэстамi няправiльнае! Складаныя яны вельмi для выпускнiкоў, спрашчаць iх трэба!

Тэсты i сапраўды складаныя, з гэтым я не буду спрачацца. Ды ўсё ж не настолькi, каб, скончыўшы школу з сямёркамi i васьмёркамi, не набраць на тэсцiраваннi хаця б 50 балаў са 100. Але гэта ў тым толькi выпадку, калi сямёркi ды васьмёркi заслужаныя...

Зразумейце мяне правiльна! Я, у адрозненне ад некаторых маiх калег-педагогаў, не лiчу, што ўвядзенне дзесяцiбальнай сiстэмы было памылковым рашэннем. Тым больш не заклiкаю неадкладна вярнуцца да такой звыклай пяцiбальнай адзнакавай шкалы.

Я толькi хачу, каб дзесяцiбальнай сiстэме вярнулi яе першапачатковае значэнне. I каб настаўнiкi не баялiся выстаўляць адзiнкi ды двойкi тым, хто ведае iх прадмет менавiта на гэтым узроўнi. I нават нулi не баялiся выстаўляць вучням, якiя наогул нiчога вучыць не жадаюць.

Згодны, пасля гэтага паказчык сярэдняй паспяховасцi ў школах (ды i ў раёнах у цэлым) крыху знiзiцца. I нават не крыху, а даволi значна. I што? Неба абрынецца на зямлю?

Хiба не для таго ўводзiлася i дзесяцiбальная сiстэма, i цэнтралiзаванае тэсцiраванне, каб не адзнакi былi галоўным крытэрыем навучання, а веды?

Генадзь АЎЛАСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».