Вы тут

Натуральныя ўгнаенні для пакаёвых раслін


1. Падкормка бананамі. Бананавыя скуркі дробна наразаюць і высушваюць. Пры перасадцы раслін насыпаюць слоем або проста змешваюць з глебай. Можна высушаныя скуркі здрабніць у кавамолцы. Атрымліваецца цёмна-карычневы парашок, які падсыпаюць перад палівам у гаршчок з раслінай альбо разводзяць з вадой і выкарыстоўваюць у якасці вадкай падкормкі. Такая бананавая падкормка падыходзіць для раслін, якія цвітуць.

1387401970814_19-38

2. Падкормка цукрам. 1 чайную лыжку цукру раўнамерна насыпаюць на паверхню зямлі перад палівам або разводзяць 2 чайныя лыжкі цукру на шклянку вады. Такую падкормку праводзяць раз на тыдзень.

3. Зубны парашок. Часта бывае, што пакаёвыя расліны стаяць з паніклымі лісточкамі. Праблема ў каранёвай сістэме. Каранёвыя гнілі з'яўляюцца ад паліву халоднай вадой, ад скразнякоў, што часта можа здарыцца ў халодны час года. На дапамогу прыйдзе зубны парашок. На паўшклянкі вады спатрэбіцца 2 сталовыя лыжкі зубнога парашку, 1 сталовая лыжка меднага купарвасу, 2 сталовыя лыжкі драўнянага попелу. Усё старанна размешваем. Адграбіце зямлю ля карэньчыка і намачыце сцяблінку растворам. Пасля гэтага спыніце палівы на тыдзень і перастаўце расліну ў сухое месца. Пакаёвыя кветкі не любяць кіслую глебу. Час ад часу добра б іх падкарміць зубной пастай. На 1 літр вады траціна цюбіка зубной пасты. Добра размяшчайце, паліваць расліны цёплай вадой. Такая падкормка найбольш эфектыўная для кветак. Кальцый паступіць у глебу і падсілкуе карані.

4. Бульбяны адвар. Расліны любяць крухмал. Калі вы варылі бульбу, раствор зліце і астудзіце, а затым можна ім паліць пакаёвыя расліны. Крухмал у раслінах выконвае запасную функцыю, гэта запас энергіі раслін на неспрыяльны перыяд часу. Расліны паводзяць сябе гэтак жа, як і людзі — усё для дзяцей. Крухмал назапашваецца ў клубнях, насенні, цыбулінах, пладах (няспелых), гэта значыць, у органах, адказных за размнажэнне раслін.

5. Кава. Дабаўце выкарыстаную кававую гушчу ў зямлю для пакаёвых раслін. Яна змяшчае шмат азоту, а расліны яго вельмі любяць. Лепш не заліваць расліну занадта моцна пасля дабаўлення кавы, каб азот размяркоўваўся раўнамерна. Акрамя гэтага, кава робіць глебу больш рыхлай.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».