Вы тут

Мулінэ як аснова для навагодніх шароў


Мулінэ — пража, вырабленая спецыяльна для вышывання або іншых відаў рукадзелля. Асноўная ідэя заключаецца ў тым, каб зрабіць менавіта з нітак нешта падобнае на навагоднія шары, але ў хатніх умовах і сваімі рукамі. У пачатку трэба будзе развесці клей ПВА з вадой і акунуць ніткі, каб яны набраліся клею.

1387402170224_1

Надзімаем шарык (памер залежыць ад колькасці нітак у вас і ад жаданага памеру навагодняй цацкі). З любога краю, каму як будзе зручна, пачынаем па крузе намотваць (жанчынам рэкамендуецца матаць у левы бок, а мужчынам у правы — па фэншую — жарт :). Плаўна, блізка адзін да аднаго, круг за кругам накладваем ніткі. Калі налаўчыцца, вы нават атрымаеце ад гэтага задавальненне — гэта як грызці семечкі, стан самаахвярнасці і адначасовага задавальнення ад працэсу.

Тут, як і ў любым з ключавых і нават не ключавых этапаў распрацоўкі вырабу, ёсць мноства спосабаў далейшай рэалізацыі. Можна закручваць да паловы шарыка, можна цалкам яго абматаць, можна чаргаваць каляровыя ніткі, а можна зрабіць шар аднатонным. Як вашай душы і фантазіі будзе заўгодна.

1387402173325_2

Першыя вашы творы, не лічачы тых, што не дажывуць да этапу сушкі, могуць быць знішчаны цяплом батарэі і вашым жаданнем паскорыць працэс. Так што на радыятары лепш не сушыць, а рабіць гэта натуральным спосабам і ў падвешаным стане.

Сам шарык пакуль не чапаем.

1387402176865_3

Пасля сушкі пачынаецца самы цікавы момант для дзяцей — хто ж не любіць лопаць шарыкі, а тут гэта практычна неабходна, ды яшчэ і рознымі спосабамі, як напрыклад, нажніцамі на фотаздымку ніжэй. Вось такі цікавы элемент навагодняга ўпрыгожання мы атрымліваем пасля таго, як шарык яшчэ прылеплены, але ўжо амаль здзьмуты. Далей аддзіраем яго, імкнучыся не зламаць і без таго крохкі выраб.

Калі вы абматалі шарык цалкам, то адзіны спосаб яго дастаць будзе менавіта здзьмуць яго і акуратна выняць. У кожным з вас засталася часцінка дзіцяці, так што тлумачыць, як гэта рабіць дэталёва, не мае сэнсу, калі ўсё ж гэта выкліча ў вас нейкі стопар, звярніцеся да дзяцей — яны дапамогуць : )

1387402178834_4

Калі вашы шарыкі абмотаны напалову, вы спакойна можаце іх выцягнуць без любых маніпуляцый з нажніцамі, іголкамі і г.д.

Кожная наступная работа будзе лепшай, больш арыгінальнай, чым папярэдняя. Вы можаце проста выкарыстоўваць гатовы шар з мулінэ (без гумовага шарыка) як навагоднюю цацку, палавінкі можаце склеіць, можаце надзець адна на другую, можаце абляпіць ватай або дожджыкам, падвесіць на той жа пражы і г.д. І тут нам спатрэбяцца каштаны і жалуды, якія вы можаце размаляваць загадзя.

1387402181695_5

Заўвага на будучыню: паўшар'е з мулінэ можа паслужыць выдатным кошыкам для велікодных упрыгажэнняў. У яго можна пакласці вату або любы іншы матэрыял, пасадзіць зверху «куранят». Калі надзьмуць шарыкі маленькага памеру, надаць ім авальную форму, затым таксама абматаць ніткамі, то ў выніку атрымаюцца прыгожыя велікодныя яйкі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.