Вы тут

Шакаладны торт з апельсінавымі лупінамі


Гэты рэцэпт адметны тым, што дэсерт атрымліваецца мяккім, падобным да пудынгу і духмяным. Да таго ж ён «бюджэтны» па кошце і просты ў прыгатаванні.

1387402206801_19-23

Для прыгатавання торціка спатрэбіцца: звычайнае несалёнае пячэнне кшталту галет ці крэкераў — 250 г, малако — 1 л, мука — 5 ст. л., какава — 5 ст. л., дробна нарэзаныя апельсінавыя лупіны — 0,5 шклянкі (прыблізна 1 буйны ці 2 сярэднія апельсіны), цукар — 1,5 шклянкі ў крэм і 3 ст. л. для апельсінавых лупін, ванілін — 0,5 ч. л. (калі торт будуць есці толькі дарослыя — 2 ст. л. рому), шакалад для пасыпкі — некалькі долек.

З апельсіна трэба зрэзаць скурку і нарэзаць яе дробнымі кубікамі. Лупіны выварым у вадзе тройчы, захадамі прыкладна па 5-7 хвілін, кожны раз мяняючы ваду. У апошні раз дадаём цукар. Пячэнне крышым рукамі на дробныя кавалкі. Муку змешваем з какавай, разводзім у 0,5 л халоднага малака і старанна размешваем, каб не было камячкоў. Падаграваем рэшткі малака і засыпаем туды цукар, а таксама разведзеную сумесь мукі і какавы. Гэты крэм пры пастаянным памешванні варым да загушчэння. Здымаем з агню і адразу дадаём кавалачкі пячэння і вывараныя апельсінавыя лупіны. Для водару дадаём ванілін ці ванільны цукар.

У форму для торта (мне зручней было выкарыстоўваць сіліконавую форму для выпечкі, змочаную халоднай вадой) выкладваем шакаладную масу, а калі яна астыне, ставім форму ў халадзільнік. Калі торцік добра застыў, выкладваем яго з формы ў прыгожую талерку і пасыпаем цёртым шакаладам (пажадана, каб падкрэсліць смак, узяць горкі), міндальнымі пялёсткамі ці какосавай стружкай. І зноў ставім у халадзільнік — настаяцца як след. Лепш на ўсю ноч. Калі дамашнія сцягнуць сабе па кавалачку раней, то, хутчэй за ўсё, выкажуць мноства крытычных заўваг, а вось калі дацерпяць да раніцы — іх хопіць толькі на «дзякуй»: язык праглынуць!

Гэты торт я гатавала некалькі разоў у розных варыяцыях. Аднойчы дабавіла крыху каньяку па просьбе мужа — атрымалася вельмі смачна. Але дзіцяці такі дэсерт, зразумела, не прапануеш. Другім разам (ужо сын папрасіў) замест апельсінавых лупін пакрышыла грэцкія арэхі ды чарнасліў — таксама смачна, але ўжо зусім па-іншаму і без апельсінавага водару.

Кацярына Марозава, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.