Вы тут

Вікторыя Азаранка і Сяргей Рутэнка - лепшыя спартсмены года


Другая ракетка свету тэнісістка Вікторыя Азаранка і капітан зборнай Беларусі па гандболе Сяргей Рутэнка (ігрок іспанскай "Барселоны") прызнаныя лепшымі спартсменамі краіны па выніках апытання журналістаў, праведзенага газетай "Спартыўная панарама". У галасаванні прынялі ўдзел 102 спартыўных журналіста друкаваных і электронных СМІ.

Дзесятка лепшых спартсменаў Беларусі-2013 выглядае так:

1.Вікторыя Азаранка (тэніс),

2. Дар'я Домрачава (біятлон),

3. Сяргей Рутэнка (гандбол),

4. Меліціна Станюта (мастацкая гімнастыка),

5. Міхаіл Грабоўскі (хакей),

6. Васіль Кірыенка (веласпорт),

7. Уладзімір Самсонаў (настольны тэніс),

8. Цімафей Калачоў (футбол),

9. Дзіна Сазанавец (цяжкая атлетыка),

10. Максім Мірны (тэніс).

Сярод ігравых каманд першае месца заняла мужчынская зборная Беларусі па гандболе, якая прабілася на чэмпіянаце свету ў плэй-оф і ў выніку заняла 15-е месца.

Настаўнік беларускіх гандбалістаў Юрый Шаўцоў перамог у трэнерскай намінацыі.

У намінацыі «лепшая негульнявая каманда» безумоўную перамогу ў апытанні атрымала зборная па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях. На чэмпіянаце свету ў Кіеве яна ўпершыню за 15 гадоў заваявала "золата" ў мнагабор'і.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».