Вы тут

Не валёнкі, а парасоны


І на гэтым тыдні пад уплывам Атлантыкі на тэрыторыі Беларусі захаваецца анамальна цёплае надвор'е, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

1387871064281_24-45

У аўторак на фоне павышанага атмасфернага ціску без істотных ападкаў. На асобных участках дарог слізка, а максімальная тэмпература паветра ўдзень — 2-7 цяпла. Даволі цёплае надвор'е чакаецца і 25 снежня — на каталіцкае Раство, калі будзе пераважна без ападкаў. Уначы на сераду ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень — 1-6 градусаў вышэй за нуль. На дарогах галалёдзіца. У чацвер і пятніцу праз нашу тэрыторыю пройдуць малаактыўныя атмасферныя франты, таму месцамі чакаюцца дажджы, зрэдку мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 3, удзень — 1-6 цяпла. Такі тэмпературны фон на 6-8 градусаў вышэйшы за норму.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, такое цёплае надвор'е і дажджы чакаюцца і ў суботу. А вось у нядзелю стане на некалькі градусаў халадней і ападкі чакаюцца ўжо ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Сіноптыкі адзначаюць, што сёлета ў Беларусі гаспадарыць пакуль менавіта «еўразіма».

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».