Напярэдадні праваслаўных Каляд у сталіцы праходзіць традыцыйная духоўна-асветніцкая выстаўка «Раство Хрыстова». Трэці раз запар гэты своеасаблівы форум-кірмаш размешчаны ў сталічным Палацы мастацтваў.
Старажытныя цудадзейныя абразы для пакланення, царкоўныя рэчы, іконы працы сучасных мастакоў, духоўная літаратура і календары, аўдыяі відэадыскі, святарскае адзенне, званы, калядныя сувеніры, ласункі-выпечка, мёд, святая вада і шмат іншага прывезена з праваслаўных храмаў і манастыроў Беларусі, Малдовы, Расіі, Укра і ны, Сербіі. Выстаўка даўно стала адной з самых чаканых і любімых у многіх жыхароў сталіцы. Штодня яе наведваюць тысячы мінчан і гасцей горада. Для іх ёсць добрая магчымасць асабіста сустрэцца са святарамі і атрымаць ад іх адказы на пытанні духоўнага зместу, паглядзець і паслухаць канцэрты духоўнай музыкі. Сёлета калядны кірмаш працягне працу да 5 студзеня.
Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.