Вы тут

Сцеле сцежкі Каляда


Без сне­га і зі­му — не зі­ма, і Но­вы год з Ка­ля­да­мі па­да­юц­ца не та­кі­мі ка­зач­ны­мі ды ча­роў­ны­мі. Але ж якім ні бы­ло б на­двор'е, свя­ты ні­хто не ад­мя­няў. Каб ат­мас­фе­ра зім­ніх цу­даў за­па­на­ва­ла ў кож­най ха­це, ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ў скла­дзе гур­та ка­ля­доў­шчы­каў вы­пра­ві­ла­ся нес­ці лю­дзям ра­дасць у слаў­ным го­ра­дзе Ла­гой­ску.

9-17

Тыя, ка­го вя­дзе Зор­ка

Ся­род нас амаль не­маг­чы­ма су­стрэць пра­фе­сій­ных спе­ва­коў ці ак­цё­раў, за­тое вель­мі лёг­ка — эк­скур­са­во­даў, сту­дэн­таў, юрыс­таў, пра­гра­міс­таў… Боль­шасць ка­ля­дуе ўжо не пер­шы год, імк­ну­чы­ся за­ха­ваць на­род­ныя тра­ды­цыі. Што­год ванд­ра­ваць па кра­і­не ў воль­ны час з улас­най іні­цы­я­ты­вы і за свой кошт іх пры­му­ша­юць зу­сім не ка­ляд­ныя да­рун­кі (якіх, да­рэ­чы, мо­жа і ўво­гу­ле не быць). Ні­я­кі па­час­ту­нак не ідзе ў па­раў­на­нне з той аса­ло­дай, якую атрым­лі­ва­еш, ка­лі на тва­рах лю­дзей за­паль­ва­юц­ца ра­дас­ныя ўсмеш­кі, а ў ва­чах зі­ха­цяць вод­бліс­кі ні­бы ад ка­ляд­най зор­кі…

Вя­сё­лая кам­па­нія ў паў­та­ра дзя­сят­ка лю­дзей апра­на­ец­ца хто Ка­зой, хто Мядз­ве­дзем, хто Анё­лам, хто прос­та на­дзя­вае яр­кія ка­шу­лі і хуст­кі. На мне — клят­час­тая спад­ні­ца, па­верх курт­кі — ка­мі­зэль­ка, пад­пя­рэ­за­ная са­ма­тка­ным по­ясам, аў­тэн­тыч­ны ста­га­до­вы фар­тух з геа­мет­рыч­ным ар­на­мен­там і чыр­во­ная хуст­ка на га­ла­ве. І вось я ўжо не ка­рэс­пан­дэнт, а вяс­ко­вая ма­ла­дзі­ца па­за­мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Убо­ры ў боль­шас­ці скла­да­юц­ца з та­го, што змаг­лі знай­сці або зра­біць сва­і­мі ру­ка­мі. Мож­на быць жы­вё­лай ці птуш­кай, зра­біць сты­лі­за­цыю пад на­род­ны строй ці на­ват апра­нуць са­праўд­ны — аб­ме­жа­ван­няў амаль ня­ма. Га­лоў­нае пра­ві­ла «дрэс-ко­ду» — не ка­ля­да­ваць «у джын­сах», то бок, у паў­ся­дзён­ным су­час­ным адзен­ні.

І цуд: ка­лі апра­на­еш кас­цюм, ка­ляд­ны на­строй з'яў­ля­ец­ца сам са­бою. Са спе­ва­мі мы ідзем па цём­ных га­рад­скіх ву­лі­цах пры­ват­на­га сек­та­ра, не­су­чы Віф­ле­ем­скую зор­ку на­пе­ра­дзе. Ні­я­ка­га сцэ­на­рыя ня­ма, апроч «ад­пра­ца­ва­най» ста­год­дзя­мі тра­ды­цый­най «схе­мы», у якой аба­вяз­ко­ва пры­сут­ні­ча­юць пе­ра­ход­ныя, ві­таль­ныя, ады­ход­ныя пес­ні, спе­вы-пры­свя­чэн­ні гас­па­да­рам, дзе­цям, ма­ла­дым хлоп­цам і дзяў­ча­там.

Ся­род гэ­тай дзеі зна­хо­дзім мес­ца і для тан­цаў Ка­зы і Мядз­ве­дзя і, без­умоў­на, для він­ша­ван­ня гас­па­да­роў і зы­чэн­ня шчас­ця і даб­ра­бы­ту ў но­вым го­дзе. І ня­гле­дзя­чы на тое, што ход дзе­ян­няў паў­сюль пры­клад­на ад­ноль­ка­вы, у кож­най ха­це нас су­стра­ка­юць роз­ныя сюр­пры­зы.

Хай жы­ве Ка­за!

…За­ва­роч­ва­ем да пер­шай ха­ты, у вок­нах якой га­рыць свят­ло. Спя­ва­ем на ган­ку, гру­ка­ем у дзве­ры і вок­ны. «Ка­ля­да прый­шла!» — гу­ка­ем гас­па­да­роў, аж­но па­куль у дзвя­рах не па­каз­ва­ец­ца здзіў­ле­ная жан­чы­на. «Ці да­зво­лі­це нам у вас па­ка­ля­да­ваць, на­шай Ко­зач­цы па­ска­каць?» — пы­та­ем у гас­па­ды­ні, і тая за­пра­шае нас у дом. Па­куль у сен­цах спя­ва­ем ві­таль­ную пес­ню, жан­чы­на мі­ту­сіц­ца ў по­шу­ках да­рун­каў для Ка­ля­ды. Па­чуў­шы спе­вы, вы­хо­дзіць і гас­па­дар. Тлу­ма­чым: «Мы не са­мі ідзём, Ка­зу з са­бой вя­дзём. Ці да­зво­лі­це ёй у вас па­ска­каць на доб­ры год?» Атры­маў­шы да­звол, Ка­за — сім­вал ура­джай­нас­ці і даб­ра­бы­ту — па­чы­нае тан­чыць, і вось жа ня­ста­ча: па­дае, як мёрт­вая! «Ай, што ж гэ­та ро­біц­ца! Ка­за ўпа­ла, па­мер­ла, пра­па­ла! Апош­няя жы­вё­лі­на ў гас­па­дар­цы, да­па­ма­жы­це вы­ра­та­ваць!» — па­чы­на­ем друж­на га­ла­сіць і за­ві­хац­ца ва­кол «не­жы­вой» Ка­зы. Гас­па­да­ры ста­яць кры­ху раз­губ­ле­ныя, і, ві­даць, ду­ма­ю­чы, што на гэ­тым прад­стаў­лен­не скон­ча­на, па­чы­на­юць дзя­ка­ваць і пляс­каць у лад­кі. Але ж ка­ля­доў­шчы­кі на­стой­ва­юць на сва­ім: «Ра­туй­це Ка­зу! Гэ­та яна ў нас ад го­ла­ду ўпа­ла! Каб Ка­за ўста­ла, трэ­ба даць ёй са­ла! На ра­жок — пі­ра­жок! На коп­чык — пон­чык!..» Па­час­та­ваць Ка­зу трэ­ба аба­вяз­ко­ва, бо са­ма яна не ўста­не. А ка­лі не бу­дзе па­час­тун­ку, то, згод­на з на­род­ны­мі тра­ды­цы­я­мі, не бу­дзе і даб­ра­бы­ту ў гэ­тай ха­це. Зрэш­ты, рас­па­вя­да­лі, як коль­кі га­доў та­му Ка­зу да­вя­ло­ся вы­но­сіць з кра­мы са­мім ка­ля­доў­шчы­кам, якіх пус­ці­лі, але даць ні­чо­га не за­ха­це­лі. Але ж на­шы гас­па­да­ры хут­ка ра­зу­ме­юць, што да ча­го, і вось ужо жан­чы­на дае Ка­зе па­ню­хаць мя­шэ­чак з цу­кер­ка­мі і ман­да­ры­на­мі. Тая па­ды­ма­ец­ца і дзя­куе за вы­ра­та­ван­не, а мы він­шу­ем доб­рых лю­дзей са свя­та­мі.

Па­ляў­ні­чы на… ня­вест

…У ад­ной з хат пры­ту­лак на­шай гра­ма­дзе дае муж­чы­на ўсход­няй знеш­нас­ці, ві­да­воч­на «пад­ша­фэ». Спа­чат­ку не ра­зу­ме­ем рэ­ак­цыі на нас гас­па­да­ра, але ж пра­цяг­ва­ем спя­ваць. І рап­там… муж­чы­на па­чы­нае хрыс­ціц­ца і схі­ляц­ца пе­рад на­мі, і на ва­чах яго з'яў­ля­юц­ца слё­зы. Роз­нае ба­чаць ка­ля­доў­шчы­кі, і ўсё ж час­та не толь­кі яны са­мі здзіў­ля­юць гас­па­да­роў, але і гас­па­да­ры іх. Хо­чам ужо вы­ба­чыц­ца ды раз­ві­тац­ца, але гас­па­дар про­сіць па­ча­каць. Та­ды ў ско­кі ідзе Ка­за, якая, вя­до­ма, зноў «упа­ла, па­мер­ла, пра­па­ла», і вы­свят­ля­ец­ца, што даць ёй ня­ма ча­го, акра­мя гро­шай. Але ж на­ша жы­вё­ла ўсё пры­мае, апроч, хі­ба што, бі­зу­на. Да­лей па­ве­ся­ліць гас­па­да­ра вы­хо­дзіць наш Міш­ка. Ён у нас ня­прос­ты: у Смар­гон­скай ака­дэ­міі ву­чо­ны, у Кі­е­ве хры­шчо­ны, ве­дае роз­ныя на­ву­кі, па­каз­вае ўся­ля­кія шту­кі. На­прык­лад, як гас­па­дар на пра­цу хо­дзіць і вяр­та­ец­ца з яе, як тэ­ле­ві­зар гля­дзіць. «А я сам па­ляў­ні­чы, — ажыў­ля­ец­ца рап­там муж­чы­на. — Пай­шлі па­ка­жу, якія ў мя­не тра­феі ёсць», — і цяг­не на­ша­га Мядз­ве­дзя на дру­гі па­верх. «Вы толь­кі на Міш­ку на­ша­га не па­люй­це, ён у нас доб­ры», — кры­ху бян­тэ­жым­ся мы і на ўся­ля­кі вы­па­дак ад­праў­ля­ем за па­ляў­ні­чым яшчэ і Ка­зу. Праз коль­кі хві­лін цэ­лыя і зда­ро­выя «жы­вё­лы» ра­зам з гас­па­да­ром вяр­та­юц­ца, а той рап­там вы­дае пы­тан­не: «Мо­жа, у вас дзяў­ча­ты не­за­муж­нія ёсць? У мя­не двое сы­ноў ха­лас­тых». Нех­та жар­там пра­па­ноў­вае Ка­зу (ро­лю якой вы­кон­вае хло­пец), але гас­па­дар са сло­ва­мі «Гэ­та ж, пра­бач­це, ней­кі Ка­зёл» ад пра­па­но­вы ад­маў­ля­ец­ца і про­сіць да­зво­лу па­фа­та­гра­фа­ваць нас. А мы на раз­ві­тан­не вы­кон­ва­ем яму пес­ню, каб доб­рыя ня­вест­кі не­ўза­ба­ве ўсё ж з'я­ві­лі­ся ў яго ха­це.

На свят­ло ідзём, свят­ло ня­сём

За ве­чар па­ка­ля­да­ваць атрым­лі­ва­ец­ца пры­клад­на ў дзя­сят­ку хат, пры тым, што абы­хо­дзім мы як мі­ні­мум удвая больш. Але ж не ў кож­ным до­ме га­то­вы су­стра­каць ка­ля­доў­шчы­каў: дзесь­ці, па­чуў­шы гру­кат і спе­вы, ад­ра­зу га­сяць свят­ло, дзесь­ці прос­та не ад­чы­ня­юць (ча­сам са­праў­ды не чу­юць з‑за шкло­па­ке­таў), дзесь­ці ка­жуць, што не свят­ку­юць. Ёсць і та­кія, што без тлу­ма­чэн­няў ка­жуць: «Дзя­куй, не трэ­ба». Ды хі­ба спы­няе гэ­та са­праўд­ных ка­ля­доў­шчы­каў? Не пус­ціць у ха­ту Ка­ля­ду — зна­чыць не пус­ціць шчас­це. На­ўрад ці па­доб­ныя пры­мхі ця­пер мо­гуць ка­го-не­будзь на­па­ло­хаць, але боль­шасць ві­тае ка­ляд­ні­каў хоць і здзіў­ле­на, але з ра­дас­цю. У двух­па­вяр­хо­ві­ку, дзе мы спра­бу­ем па­ка­ля­да­ваць па ква­тэ­рах, вы­браў­шы­ся з пры­ват­на­га сек­та­ра, да нас рап­там са­ма вы­хо­дзіць жан­чы­на з ма­лень­кай дзяў­чын­кай га­доў двух на ру­ках. І хоць ма­лая па­ло­ха­ец­ца на­ша­га Мядз­ве­дзя ў мах­на­тым, апра­ну­тым на­вы­ва­рат ка­жу­ху і мас­цы з па­п'е‑ма­шэ, але ж мы спя­ва­ем для яе пес­ню і яна час­туе Ка­зу цу­кер­ка­мі.

…А ча­сам зда­ра­юц­ца сі­ту­а­цыі, якія са­праў­ды кра­на­юць. Нам ад­чы­няе маўк­лі­вы муж­чы­на, які вы­гля­дае стом­ле­ным. Лас­ка­ва за­пра­шае ў ха­ту і клі­ча з па­коя свай­го сы­на Анд­рэя. Па­каз­ва­ец­ца хло­пец. У яго — сін­дром Даў­на. Ён з ці­каў­нас­цю гля­дзіць на ка­ля­доў­шчы­каў, слу­хае пес­ні, уваж­лі­ва со­чыць за вы­ра­та­ван­нем Ка­зы і не ба­іц­ца на­ша­га Мядз­ве­дзя. А ў кан­цы Анд­рэй вель­мі асця­рож­на цяг­не з ча­роў­на­га ка­ляд­на­га мя­шэч­ка па­пер­ку з па­жа­дан­нем шчас­ця і здзяйс­нен­ня мар. І гэ­та аба­вяз­ко­ва спраў­дзіц­ца, бо не­да­рэм­на з да­лё­ка­га краю, з‑пад са­ма­га Раю за­ві­та­ла сю­ды Ка­ля­да.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК. Ла­гойск.

Фо­та Лі­за­ве­ты ДУ­БІН­ЧЫ­НАЙ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.