Вы тут

У ззянні Свячы


На пра­ва­слаў­ныя Ка­ля­ды ў не­вя­лі­кім па­сёл­ку Рэ­пі­шча з го­да ў год ад­бы­ва­ец­ца аб­рад «Свя­ча». У гэ­ты дзень з ад­ной вяс­ко­вай ха­ты ў дру­гую пе­ра­но­сяц­ца не­каль­кі аб­ра­зоў і тры вя­лі­кія свеч­кі. Аб­ра­да­вы комп­лекс уклю­чае ў ся­бе на­ба­жэн­ствы ў ха­тах, за­стол­лі-час­та­ван­ні, вы­сці­лан­не са­ло­маю да­ро­гі, аб­мен хле­бам-сол­лю, пе­ра­ла­зан­не пад Свя­чою — га­лоў­ным аб­ра­зом «На­ра­джэн­не Хрыс­то­ва».

9-21

Сё­ле­та, згод­на з даў­ні­мі тра­ды­цы­я­мі, Свя­чу пра­во­дзі­ла Люд­мі­ла Ха­ла­е­ва, а су­стра­ка­ла і пры­ма­ла гэ­тую вяс­ко­вую свя­ты­ню Ва­лян­ці­на Зай­ца­ва. Для абедз­вюх жан­чын-гас­па­дынь па­дзея бы­ла свя­точ­най і хва­лю­ю­чай, як, між ін­шым, і для ўсёй вёс­кі. Удзель­ні­ка­мі свя­та ста­лі не толь­кі род­ныя гэ­тых гас­па­дынь — дзе­ці, уну­кі, пля­мен­ні­кі, але і ўсе вяс­коў­цы, якія ў гэ­ты дзень зна­хо­дзі­лі­ся ў Рэ­пі­шчы: як пра­ві­ла, на Ка­ля­ды дзе­ці пры­яз­джа­юць да баць­коў. Га­на­ро­вым гос­цем быў пра­ва­слаў­ны свя­тар ай­цец Аляк­сандр, ма­літ­вы і ка­зан­не яко­га да­па­ма­га­лі спа­сці­гаць глы­бін­ны сэнс аб­ра­ду і та­ям­ні­цы Бо­жа­га На­ра­джэн­ня.

Яшчэ за­га­дзя Люд­мі­ла Лу­кі­ніч­на Ха­ла­е­ва пад­рых­та­ва­ла­ся да пра­во­дзін Свя­чы: па­фар­ба­ва­ла апра­ву іко­ны, па­шы­ла но­выя «су­кен­кі» для све­чак, а са­мі свеч­кі яна за­мо­ві­ла ў Бац­ві­наў­скай царк­ве. Уве­ча­ры на­пя­рэ­дад­ні ад­праў­лен­ня з су­сед­ка­мі па­ма­лі­ла­ся ка­ля аб­ра­зоў, на­ла­дзі­ла раз­ві­таль­ную вя­чэ­ру. Для 77‑га­до­вай пен­сі­я­нер­кі не ўпер­шы­ню бы­ло браць і пра­во­дзіць Свя­чу. Сё­ле­та гэ­та быў ужо пя­ты раз.

— Ве­да­е­це, у тыя ча­сы, ка­лі я пра­ца­ва­ла ў шко­ле на­стаў­ні­цай, а мой муж быў «пар­цей­ны», мы не маг­лі браць Свя­чу, хоць і вель­мі ха­це­ла­ся, — пры­зна­ла­ся Люд­мі­ла Лу­кі­ніч­на. — Ця­пер я га­то­ва пры­маць яе хоць кож­ны год аль­бо па­кі­нуць у сва­ёй ха­це на не­каль­кі га­доў за­пар — гэ­так мож­на. Не па­кі­даю, бо ін­шыя вяс­коў­цы ча­ка­юць. Свя­ча ра­туе нас, аб'­яд­ноў­вае, дае зда­роўе і даў­га­лец­це. А яшчэ не дае за­быц­ца пра жу­дас­ныя па­дзеі вай­ны.

9-22

Вай­на ў лё­се вёс­кі за­ста­ла­ся не­су­цеш­ным бо­лем, хоць і мі­ну­ла з тае па­ры больш за 70 га­доў. 14 каст­рыч­ні­ка 1943 го­да вёс­ка бы­ла ўшчэнт спа­ле­на ня­мец­кі­мі аку­пан­та­мі, у аг­ні за­гі­ну­ла больш за паў­сот­ню жы­ха­роў. На­су­пе­рак стра­шэн­на­му го­ру, тыя, хто аца­леў, вяр­ну­лі­ся на па­пя­лі­шчы і на­но­ва па­бу­да­ва­лі вёс­ку. Гэ­та дзя­ку­ю­чы ім сён­ня і жы­ве Рэ­пі­шча, а не лі­чыц­ца ў ха­тын­скім спі­се стра­ча­ных без­зва­рот­на. Каб лі­ха больш не ча­па­ла лю­дзей, жы­ха­ры рас­па­ча­лі ахоў­на-аб­роч­ны аб­рад пе­ра­но­су Свя­чы, як ра­бі­ла­ся гэ­та ў шмат­лі­кіх вёс­ках Ча­чэр­шчы­ны і су­сед­ніх з ёю ра­ё­нах. Па­коль­кі ў Рэ­пі­шчы пра­столь­ным свя­там заў­сё­ды лі­чыў­ся дзень Бо­жа­га На­ра­джэн­ня, бы­ла за­моў­ле­на іко­на з ад­па­вед­ным біб­лей­скім сю­жэ­там. Іко­ну на­ма­ля­ва­ла мас­тач­ка-ма­наш­ка з ма­нас­ты­ра ў вёс­цы Пры­ча­лес­ня. На­сіць Свя­чу па­ча­лі ад­ра­зу пас­ля вай­ны. І што ці­ка­ва, на­ват у ча­сы атэ­із­му здзяйс­няць аб­рад не за­ба­ра­ня­ла­ся.

— На­коль­кі я па­мя­таю, Свя­ча ў вёс­цы па­ча­ла ха­дзіць у 1946 го­дзе, — пры­га­да­ла найста­рэй­шая вяс­ко­вая жы­хар­ка Ма­рыя Бя­ля­е­ва, якой у вай­ну бы­ло амаль 15 га­доў. Жан­чы­на доб­ра па­мя­тае па­дзеі рэ­пі­шчан­скай тра­ге­дыі. Ця­пер Ма­рыя Еў­да­кі­маў­на жы­ве ў дач­кі ў Го­ме­лі, і не пры­ехаць на Свя­чу яна прос­та не змаг­ла б. Та­му яна зноў ся­род вяс­коў­цаў. Свя­ча для яе — гэ­та яшчэ і па­мяць пра за­губ­ле­ных ад­на­вяс­коў­цаў, якіх яна ба­чыць у сва­іх снах і ўспа­мі­нах.

9-23

А Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еў­на Зай­ца­ва ўзя­ла да ся­бе Свя­чу ўпер­шы­ню. Бо са­ма жы­ве ў вёс­цы не так даў­но. Гэ­та ха­та яе баць­коў, па­стаў­ле­ная пас­ля вай­ны. Баць­кі бы­лі прос­ты­мі ся­ля­на­мі, людзь­мі ве­ру­ю­чы­мі. Ка­лі па­ды­хо­дзі­ла «чар­га» на Свя­чу (ра­ней лі­чы­ла­ся гра­хом, ка­лі Свя­ча абы­хо­дзі­ла двор), пры­ма­лі свя­ты­ню, ста­ві­лі ў чыр­во­ны кут. Ка­лі баць­коў не ста­ла, а ў Ва­лян­ці­ны па­ды­шоў пен­сій­ны ўзрост, яна вы­ра­шы­ла вяр­нуц­ца ў Рэ­пі­шча. Ця­пер пад яе апе­кай і бу­дзе за­хоў­вац­ца вяс­ко­вая рэ­лік­вія.

— Я ўжо вы­ра­шы­ла, што Свя­ча бу­дзе ста­яць у мя­не не год, а два. Ча­му? А та­му, што нас шмат: у мя­не чац­вё­ра дзя­цей і ўжо 12 уну­каў. Па­куль за кож­на­га па­ма­лю­ся, дык і год прой­дзе, — ні­бы з усмеш­каю ка­жа Ва­лян­ці­на, а ў са­мой сля­зін­кі на ва­чах блі­шчаць. — А каб вяс­коў­цы да­зво­лі­лі, дык і тры га­ды тры­ма­ла б — гэ­та ж якая ра­дасць!

Жы­ха­роў у Рэ­пі­шчы ўжо не шмат — 16 ча­ла­век, ды і тыя пе­ра­важ­на пен­сій­на­га ўзрос­ту. Ся­род іх жы­вуць яшчэ і свед­кі тра­ге­дыі вёс­кі — Фе­ня Ха­ла­е­ва і Аляк­санд­ра Да­мас­ка­на­ва. Яны так­са­ма ста­лі ўдзель­ні­ца­мі пе­ра­но­су Свя­чы: без іх ані­як. І так­са­ма, як ін­шыя, яны ка­жуць: «Не, мы ні­ко­лі не кі­нем на­шу Свя­чу. Коль­кі бу­дзем жыць — бу­дзем яе ша­на­ваць. Бо яна нам да­па­ма­гае».

— У Рэ­пі­шчы жы­вуць вель­мі доб­рыя і ах­вяр­ныя лю­дзі, са­праўд­ныя вер­ні­кі. Вя­лі­кая ўдзяч­насць ім за за­ха­ван­не гэ­тай аб­ра­да­вай тра­ды­цыі. Я заў­сё­ды ма­лю­ся за іх, імк­ну­ся на­поў­ніць іх жыц­цё на­дзе­яй і ве­рай у леп­шае, — ска­заў пра вяс­коў­цаў ай­цец Аляк­сандр.

Ай­цец Аляк­сандр не толь­кі ду­хоў­ны на­стаў­нік, але і, ба­дай, са­праўд­ны ся­бар мно­гіх жы­ха­роў Рэ­пі­шча, Мат­ня­ві­чаў і ін­шых ту­тэй­шых вё­сак, хоць гэ­та і не яго пры­ход. Ён доб­ра ве­дае гіс­то­рыю і мно­гія звы­чаі, тра­ды­цыі. Дзя­ку­ю­чы свя­та­ру я да­ве­даў­ся і пра «Свя­чу» — адзі­ны ў Бе­ла­ру­сі Ка­ляд­ны аб­роч­ны аб­рад. Пра тра­ге­дыю вёс­кі і пра даў­нюю пад­піс­чы­цу «Звяз­ды», на­стаў­ні­цу з амаль 40‑га­до­вым ста­жам Люд­мі­лу Лу­кі­ніч­ну Ха­ла­е­ву, а так­са­ма пра ін­шых жы­ха­роў Рэ­пі­шчаў.

Ана­толь Кля­шчук.

Фо­та аў­та­ра.

Ча­чэр­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.