Вы тут

Як прымусіць фіялку цвісці?


Пе­ра­са­джва­ем фі­ял­ку ў све­жую друз­лую гле­бу, пры не­аб­ход­нас­ці ў мен­шы ва­зон. Пад­час пе­ра­сад­кі аба­рві­це ўвесь ніж­ні рад ліс­ця. Не бой­це­ся: фі­ял­ка спа­кой­на пе­ра­жы­ве стра­ту 4—5 ліс­ці­каў. Пе­ра­стаў­ля­ем фі­ял­ку блі­жэй да свят­ла. Ка­лі пе­рад акном, што вы­хо­дзіць на поў­дзень, рас­це вы­со­кае дрэ­ва, мож­на ста­віць на­шу квет­ку на пад­акон­нік: кро­на дрэ­ва рас­сее свят­ло і фі­ял­ка не атры­мае апё­каў. Ка­лі акно доб­ра асвет­ле­на, яго мож­на злёг­ку за­ця­ніць.

Со­чым за віль­гот­нас­цю па­вет­ра. Тут усе спо­са­бы доб­рыя, але ўвіль­гат­няль­нік, ма­быць, са­мы зруч­ны. А ка­лі фі­я­лак бу­дзе до­сыць шмат, яны і са­мі бу­дуць ства­раць спры­яль­ны мік­ра­клі­мат.

Праз па­ру тыд­няў пас­ля пе­ра­сад­кі па­чы­на­ем пад­корм­лі­ваць фі­ял­ку ўгна­ен­нем з па­вы­ша­най коль­кас­цю фос­фа­ру. Мож­на па­спра­ба­ваць лю­бое ўгна­ен­не для рас­лін, якія цвітуць, — толь­кі па­мен­шыў­шы кан­цэнт­ра­цыю ў 2—3 ра­зы. Фі­ял­кі доб­ра за­клад­ва­юць квет­ка­но­сы ў пра­ха­ло­дзе. Ха­ця б на ней­кі час ад­нось­це яе на ноч у са­мае пра­ха­лод­нае мес­ца ў до­ме. Вель­мі доб­ра ка­лі там бу­дзе гра­ду­саў 15—16. Толь­кі, ка­лі яна пры­вык­ла да «тро­пі­каў», змян­шай­це тэм­пе­ра­ту­ру па­сту­по­ва.

Праз ме­сяц зноў аба­рві­це ніж­ні рад ліс­ця. Вель­мі час­та фі­ял­ка па­чы­нае цвісці пас­ля стра­ты боль­шай част­кі ліс­ця. Ка­лі вы па­спра­ба­ва­лі ўжо ўсё, што мож­на, а фі­ял­ка не цвіце, напужайце яе смец­це­вым вяд­ром. Тро­хі «не­ра­цы­я­наль­на», але ча­сам да­па­ма­гае. Ка­лі ду­ша паў­стае су­праць та­ко­га гвал­ту, мож­на па­спра­ба­ваць мяк­чэй­шы спо­саб — па­хва­ліць «пры­люд­на» фі­я­лач­ку, якая зацвіла. А ка­лі ўжо і гэ­тыя ме­ры не да­па­маг­лі — ад­дай­це фі­ял­ку ка­му-не­будзь: ма­быць, зме­на клі­ма­ту пой­дзе ёй на ка­рысць.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?