Вы тут

Падыхаць цыбулькай, пажаваць часначку


Каб ар­га­нізм змог са­ма­стой­на пе­ра­маг­чы лю­бую рэ­спі­ра­тор­ную на­груз­ку, па­тра­бу­ец­ца пра­віль­на ар­га­ні­за­ваць сваю жыц­цё­вую пра­сто­ру — на­ла­дзіць жыц­цё та­кім чы­нам, каб кож­ны дзень спры­яў ума­ца­ван­ню зда­роўя. Не зло­ўжы­ваць ал­ка­го­лем і не ку­рыць бу­дзе не­да­стат­ко­ва. Не­аб­ход­на яшчэ ра­цы­я­наль­на хар­ча­вац­ца, сіс­тэ­ма­тыч­на зай­мац­ца фіз­куль­ту­рай, за­гар­тоў­вац­ца. Іс­нуе, вя­до­ма, і спе­цы­яль­ная пра­фі­лак­ты­ка пра­студ­ных за­хвор­ван­няў і гры­пу, на­гад­вае за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі 3-й цэнт­раль­най ра­ён­най клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Ан­фі­са ША­ПА­ВА­ЛА­ВА.

Ак­са­лі­на­вая мазь (або яе ана­ла­гі). Не мае про­ці­па­ка­зан­няў ні ў да­рос­лых, ні ў дзя­цей. Трэ­ба на­но­сіць на слі­зіс­тую но­са адзін-два ра­зы ў дзень. Мож­на не­па­срэд­на ў час пад'­ёму за­хва­раль­нас­ці, а мож­на і ўво­гу­ле ў ха­лод­ны час го­да. Акра­мя та­го, двой­чы на дзень не­аб­ход­на мыць на­са­выя па­зу­хі мы­лам, каб вы­да­ліць ві­ру­сы і бак­тэ­рыі, якія тра­пі­лі ў іх з па­вет­рам.

Іму­на­ма­ду­ля­та­ры. Адап­та­ге­ны рас­лін­на­га па­хо­джан­ня (на­стой­ка ара­ліі, эк­стракт элеў­тэ­ра­ко­ку, на­стой­ка і эк­стракт жэнь­шэ­ню, прэ­па­ра­ты эхі­на­цэі). Яны «пад­сіл­коў­ва­юць» іму­ні­тэт, ад­нак пе­рад пры­мя­нен­нем лепш удак­лад­ніць ва ўра­ча, на­коль­кі гэ­та па­трэб­на ме­на­ві­та вам.

Аб­са­лют­на ўсім па­ка­за­ны пра­гул­кі на све­жым па­вет­ры, пра­вет­ры­ван­не па­мяш­кан­няў, па­збя­ган­не пе­ра­аха­лодж­ван­ня, стрэ­са­вых сі­ту­а­цый.

Трэ­ба мыць ру­кі!

Ві­ру­сы вель­мі лёг­ка пе­ра­хо­дзяць з рук хво­рых лю­дзей на ру­кі зда­ро­вых, а ад­туль — у нос, рот, во­чы. Асаб­лі­ва час­та трэ­ба мыць ру­кі, ка­лі да­гля­да­еш хво­ра­га до­ма. У та­кім вы­пад­ку вар­та яшчэ на­сіць мас­ку, вы­лу­чаць хво­ра­му асоб­ны по­суд, руш­нік і г.д.

Што­дня рэ­ка­мен­ду­ец­ца ўжы­ваць 2-3 зуб­кі час­на­ку — жа­ваць іх не­каль­кі хві­лін, каб поў­нас­цю ачыс­ціць ро­та­вую по­ласць ад бак­тэ­рый. Ад­нак мож­на і прос­та 10-15 хві­лін ды­хаць па­ра­мі све­жа­пра­цёр­тай цы­бу­лі або час­на­ку.

Іс­нуе і та­кі на­род­ны рэ­цэпт: да­даць у сок алоэ мёд і су­хое ві­но, на­сто­яць 5 дзён, пры­маць па 1 ч.л. пе­рад ежай.

Што­дня не­аб­ход­на ўжы­ваць све­жыя са­да­ві­ну і га­род­ні­ну.

У якас­ці і пра­фі­лак­ты­кі, і ля­чэн­ня мож­на пра­па­на­ваць і не­ка­то­рыя ін­шыя срод­кі.

Пра­мы­ван­не но­са

- На­стой­ка цы­бу­лі з мё­дам (або цук­рам). 3 ст. л. здроб­не­най цы­бу­лі, 50 мл цёп­лай ва­ды, 1/2 ч. л. мё­ду (цук­ру) — на­сто­яць 30 хві­лін. За­ка­паць пі­пет­кай.

- Мас­ля­ны на­стой час­на­ку з цы­бу­ляй. Алей вы­тры­маць у шкля­ным по­су­дзе ў по­су­дзе з ва­дой, якая кі­піць (на «па­ра­вой лаз­ні») 30-40 хві­лін. За­ліць ім здроб­не­ныя 3-4 зуб­кі час­на­ку і 1/4 цы­бу­лі. На­сто­яць 2 га­дзі­ны, пра­ца­дзіць.

Ін­га­ля­цыя

У га­та­ва­ную ва­ду да­даць 30-40 кро­пель на­стой­кі эў­ка­ліп­ту або 1/2 ч. л. со­ды.

На­жная ван­на

1 ст. л. су­хой гар­чы­цы — на 6-8 л ва­ды. Ва­да па­він­на быць до­сыць га­ра­чай. Уху­та­ныя пле­дам но­гі тры­маць 15-20 хві­лін. Пас­ля рас­цер­ці са­гра­валь­най маз­зю.

Для ро­та­вай по­лас­ці

Па­жа­ваць ка­ва­ла­чак про­па­лі­су 15-20 хві­лін.

Для но­са

Ра­ні­цай і пе­рад сном за­ка­паць нос со­кам алоэ, зме­ша­ным на­па­ло­ву са стэ­ры­лі­за­ва­ным але­ем — па 1-2 кроп­лі ў кож­ны на­са­вы ход. Пад­час па­вы­шэн­ня за­хва­раль­нас­ці мож­на спа­лу­чаць гэ­та з ужы­ван­нем унутр спір­та­вой на­стой­кі про­па­лі­су, рас­тво­ра­най у 30-50 мл ва­ды. Ужы­ваць з раз­лі­ку 1 кроп­ля на 1 год жыц­ця.

Як пра­віль­на па­лас­каць гор­ла?

Ва­да для па­лас­кан­няў не па­він­на быць ні га­ра­чай, ні ха­лод­най. Га­ра­чай мож­на па­шко­дзіць слі­зіс­тую, а ад ха­лод­най не бу­дзе ка­рыс­ці. Га­ла­ву не­аб­ход­на за­кі­нуць на­зад, язык вы­цяг­нуць на­пе­рад, каб рас­твор тра­піў на ко­рань язы­ка. Кож­ны пры­ём па­лас­кан­ня па­ві­нен пра­цяг­вац­ца не менш за 30 се­кунд.

Што­раз для пра­цэ­ду­ры трэ­ба га­та­ваць све­жы рас­твор. Глы­таць рас­твор нель­га.

Па­лас­каць ад 5 да 10 ра­зоў на дзень пас­ля ежы. Ні­чо­га пас­ля не ўжы­ваць на пра­ця­гу га­дзі­ны.

- Па­лас­каць гор­ла мож­на рас­тво­ра­мі мар­ган­цоў­кі, фу­ра­цы­лі­ну, со­ды, ра­мон­ку, а так­са­ма са­ля­вым рас­тво­рам.

- Рас­тва­ры­це лі­мон­ны сок у шклян­цы ва­ды. Лі­мон­ная кіс­ла­та за­бі­вае бак­тэ­рыі, звяз­вае і вы­во­дзіць мак­ро­ту.

- Раз­вя­дзі­це ў га­ра­чай ва­дзе роў­ныя част­кі мё­ду і пе­ра­цёр­та­га ім­бі­ру. Да­дай­це не­каль­кі кро­пель лі­мон­на­га со­ку. Па­лас­каць гор­ла гэ­тым са­ста­вам вар­та пе­рад сном.

- 1 ст. л. лу­пін­ня цы­бу­лі за­ліць шклян­кай га­ра­чай ва­ды, пра­кі­пя­ціць, па­кі­нуць на 3 га­дзі­ны. Ад­вар пра­ца­дзіць, па­лас­каць гор­ла на пра­ця­гу дня.

- На шклян­ку ва­ды — 1 ч. л. со­ды, 3-4 кроп­лі ёду, 1/4 ч. л. со­лі. Па­лас­каць да 10 ра­зоў на дзень.

- У шклян­ку бу­рач­на­га со­ку да­даць 1 ст. л. во­ца­ту. Па­лас­каць 5-6 ра­зоў на дзень.

- У 1/2 шклян­кі мар­коў­на­га со­ку да­даць 1 ст. л. мё­ду, раз­вес­ці ва­дой. Па­лас­каць 5-6 ра­зоў на дзень.

- Сок ко­ра­ня хрэ­ну раз­ба­віць га­та­ва­най ва­дой 1:1.

- Ліст ка­лан­хоэ вы­мыць, здраб­ніць, пра­пус­ціць сок праз мар­лю, змя­шаць у роў­най до­лі з ва­дой.

- 1 ч. л. лыж­ку на­стой­кі ка­лен­ду­лы, або про­па­лі­су, або ра­мон­ку, або зве­ра­бою, або інш. рас­тва­рыць у шклян­цы цёп­лай ва­ды. Па­лас­каць не­каль­кі ра­зоў на дзень.

- 1 ст. л. су­ме­сі су­хіх траў — ра­мон­ку, эў­ка­ліп­ту, ка­лен­ду­лы за­ліць шклян­кай кі­пе­ню. На­сто­яць, пра­ца­дзіць (або пры­га­та­ваць на па­ра­вой лаз­ні).

- Да­даць у шклян­ку ва­ды 10-15 кро­пель алею шал­фею, чай­на­га дрэ­ва, эў­ка­ліп­ту, піх­ты.

- 1 ч. л. лыж­ка шал­фею, 1/4 шклян­кі ка­рыч­не­ва­га цук­ру, узяць 3/8 шклян­кі ста­ло­ва­га во­ца­ту і 1/8 ва­ды.

Кам­прэс для гор­ла

Мож­на змя­шаць га­рэл­ку і ва­ду ў пра­пор­цыі 1:2. Звер­ху гор­ла аб­ма­таць цёп­лым ша­лі­кам.

Піт­ны рэ­жым

Па­бо­лей пі­це цёп­ла­га — чаю з ма­лі­на­вым ва­рэн­нем, або мё­дам (ва­да па­він­на мець тэм­пе­ра­ту­ру ні­жэй за 60 гра­ду­саў), або лі­мо­нам, шып­шы­най, ці мор­саў з за­ма­ро­жа­ных ягад.

Хар­чо­вы рэ­жым

Пад­час хва­ро­бы нель­га пе­ра­гру­жаць ар­га­нізм тлус­тым мя­сам, са­лод­кім і муч­ным. Трэ­ба пе­рай­сці на ма­лоч­ныя пра­дук­ты, ка­шу з грэц­кіх круп, пос­нае ку­ры­нае мя­са, ку­ры­ны бу­лён, ту­ша­ную га­род­ні­ну.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.