Вы тут

Расліны, якія робяць дабратворны ўплыў на мікраклімат памяшканняў


Як сцвяр­джа­юць спе­цы­я­ліс­ты, ліс­це хла­ра­фі­ту­ма аку­му­люе шкод­ныя для зда­роўя ча­ла­ве­ка і жы­вёл злу­чэн­ні се­ры, азо­ту і фар­маль­дэ­гі­ды, якія ўтва­ра­юц­ца, у пры­ват­нас­ці, пры спаль­ван­ні бы­та­ва­га га­зу. Та­му рэ­ка­мен­ду­ец­ца раз­мя­шчаць хла­ра­фі­тум на кух­ні, дзе ёсць га­за­вая плі­та. Гэ­та не­пе­ра­бор­лі­вая рас­лі­на, здоль­ная нейт­ра­лі­за­ваць шкод­ныя і на­ват атрут­ныя рэ­чы­вы ў па­вет­ры па­мяш­кан­няў, ады­грае не­ацэн­ную ро­лю і пас­ля ра­мон­ту. Хла­ра­фі­тум — ад­на з са­мых ка­рыс­ных па­ка­ё­вых рас­лін. Для ачы­шчэн­ня па­вет­ра па­коя пло­шчай 18—20 кв. м не­аб­ход­на не менш за 6 рас­лін, якія мож­на раз­мя­шчаць у скрын­ках. Да­рэ­чы, шмат та­кіх скры­нак аб­ця­жа­рыць пры­бі­ран­не па­мяш­кан­ня.

9-5

Ге­рань (пе­лар­го­нія) вы­кон­вае ро­лю свое­асаб­лі­ва­га па­ка­ё­ва­га док­та­ра пры ан­ка­ло­гіі, за­хвор­ван­нях нер­во­вай сіс­тэ­мы, асаб­лі­ва пры функ­цы­я­наль­ных яе рас­строй­ствах, не­ўро­зах роз­най эты­я­ло­гіі, пры бяс­сон­ні­цы. Га­лоў­ны дзейс­ны кам­па­нент ге­ра­ні — ге­ра­ні­ёл. Ён ва­ло­дае ан­ты­бак­тэ­ры­яль­най і ан­ты­ві­рус­най ак­тыў­нас­цю.

У хат­ніх лі­мо­наў га­ю­чую сі­лу ма­юць не толь­кі пла­ды, але і дух­мя­нае ліс­це. Яно змя­шчае 85 роз­ных га­ю­чых рэ­чы­ваў. У па­мяш­кан­ні, дзе зна­хо­дзяц­ца лі­мо­ны, па­вет­ра амаль стэ­рыль­нае. Ка­лі ў па­коі бу­дзе рас­ці лі­мон, то шмат­лі­кія хва­ро­ба­твор­ныя мік­ро­бы, якія ёсць у гэ­тым па­коі, стра­цяць здоль­насць раз­множ­вац­ца.

Ан­ты­мік­роб­ны­мі ўлас­ці­вас­ця­мі ва­ло­да­юць так­са­ма брызг­лі­на, мірт. Ка­лан­хоэ і эў­ка­ліпт здоль­ныя па­пя­рэ­дзіць раз­віц­цё пра­студ­ных за­хвор­ван­няў. Асаб­лі­ва гэ­та ак­ту­аль­на ў ха­лод­ную па­ру го­да. Гру­па з 4—5 та­кіх рас­лін ва­ло­дае ан­ты­мік­роб­ным дзе­ян­нем на ад­лег­лас­ці 1,5—2 м. Чыс­цяць на­ша жыл­лё фі­ла­дэнд­ран, плюшч звы­чай­ны, іг­ліч­ныя, кар­лі­ка­вы фі­кус, бя­го­нія. Склаў­шы кам­па­зі­цыі з фі­тан­цыд­ных рас­лін, мож­на за­ха­ваць і ўма­ца­ваць зда­роўе, па­зба­віц­ца ад стрэ­са­вых ста­наў і па­вя­лі­чыць пра­ца­здоль­насць.

9-4

У за­чы­не­ных па­мяш­кан­нях мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць раз­ма­рын ле­ка­вы, фі­тан­цы­ды яко­га па­ка­за­ны пры ля­чэн­ні хра­ніч­на­га бран­хі­ту, эм­фі­зэ­мы лёг­кіх, ка­та­ру верх­ніх ды­халь­ных шля­хоў, бран­хі­яль­най астмы і ін­шых хва­роб. Лаўр вы­са­ка­род­ны да­па­ма­гае пры спас­тыч­ных ста­нах (ан­гі­яс­паз­мах), спаз­мах кі­шэч­ні­ка і жоў­це­вы­вод­ных шля­хоў.

Ка­лі вы жа­да­е­це, каб фі­та­кам­па­зі­цыя аказ­ва­ла агуль­нае азда­раў­лен­чае ўздзе­ян­не і чыс­ці­ла па­вет­ра ад па­та­ген­ных мік­ро­баў, то вы­ка­рыс­тоў­вай­це ары­гі­наль­нае спа­лу­чэн­не аль­я­са дрэ­ва­па­доб­на­га ці ка­лан­хоэ пё­рыс­та­га з роз­ны­мі фор­ма­мі хла­ра­фі­ту­ма.

ВАЖ­НА! Пры тэм­пе­ра­ту­ры больш 25°С рас­лі­ны па­глы­на­юць газ у два ра­зы ін­тэн­сіў­ней, чым пры 13°С.

ВАЖ­НА! Драў­ня­ныя рас­лі­ны ажыц­цяў­ля­юць га­за­аб­мен у 3-10 ра­зоў ін­тэн­сіў­ней, чым тра­вя­ніс­тыя.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».