Вы тут

«І тчэ, забыўшыся, рука...»


Бы­ло не­каль­кі па­мы­лак, звя­за­ных з ткац­твам. Але тым, хто іх зра­біў, мож­на да­ра­ваць. Пер­шая — Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, які ў вер­шы «Слуц­кія тка­чы­хі» апі­саў жан­чын, ха­ця ткац­тва на­са­мрэч бы­ло спра­вай цяж­кой і та­му вы­ключ­на муж­чын­скай. Дру­гую зра­біў мас­так Мі­ха­іл Блішч, які на сва­ім па­лат­не на­ма­ля­ваў так­са­ма жан­чын, да­пус­ціў­шы та­кую ж па­мыл­ку, як і па­эт. Ад­нак і яму мож­на да­ра­ваць, бо кар­ці­на атры­ма­ла­ся ўда­лай, на­скрозь пра­ні­за­ным пры­го­жым свят­лом і ззян­нем за­ла­тых і срэб­ных ні­так. Бы­ла і трэ­цяя не­да­рэ­чнасць: у Слуц­кім края­знаў­чым му­зеі да­гэ­туль не бы­ло ні­вод­на­га ўлас­на­га слуц­ка­га по­яса. З гэ­тым вы­ра­шы­лі не мі­рыц­ца, і, аб'­яд­наў­шы­ся, на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да случ­ча­не на­бы­лі ў ка­лек­цыю свай­го го­ра­да аў­тэн­тыч­ны слуц­кі по­яс.

14-8

Ды­рэк­тар Слуц­ка­га края­знаў­ча­га му­зея На­тал­ля СЕ­РЫК рас­ка­за­ла, што ін­фар­ма­цыю пра тое, што ў бе­ла­рус­ка­га пры­ват­на­га ка­лек­цы­я­не­ра ёсць слуц­кі по­яс і ён жа­дае яго пра­даць, ім па­ве­да­міў адзін з мін­скіх му­зей­ных су­пра­цоў­ні­каў. Случ­ча­не не маг­лі абы­яка­ва па­ста­віц­ца да та­кой на­ві­ны, ад­ра­зу звяр­ну­лі­ся ў мяс­цо­вы рай­вы­кан­кам, дзе так­са­ма ста­ноў­ча ўспры­ня­лі гэ­ту звест­ку і вы­ра­шы­лі, што трэ­ба дзей­ні­чаць. Быў аб­ве­шча­ны збор срод­каў на на­быц­цё слуц­ка­га по­яса.

Не­абы­яка­вых да гэ­тай спра­вы лю­дзей ака­за­ла­ся да­во­лі мно­га. Усе мяс­цо­выя прад­пры­ем­ствы пе­ра­лі­чы­лі срод­кі. Асаб­лі­вую да­па­мо­гу ака­заў Слуц­кі цукарарафінадны кам­бі­нат. Мяс­цо­выя ўста­но­вы аду­ка­цыі, хоць і з'яў­ля­юц­ца дзяр­жаў­ны­мі ўста­но­ва­мі, так­са­ма ах­вя­ра­ва­лі гро­шы. Пе­ра­ліч­ва­лі свае фі­нан­сы і звы­чай­ныя лю­дзі. У ка­гось­ці гэ­та бы­ло 20 ты­сяч, у ка­гось­ці 3 міль­ё­ны — га­лоў­нае, да­па­маг­чы зра­біць доб­рую спра­ву. Ся­род га­ра­доў, якія пад­тры­ма­лі Слуцк, бы­лі Мінск, Жо­дзі­на, Го­мель, Са­лі­горск.

На­бы­ты по­яс быў вы­тка­ны ў Слуц­ку пры Яну Ма­джар­скім пры­клад­на 300 га­доў та­му. Час яго вы­твор­час­ці ад­но­сяць да 1762–1780 га­доў. Ён ча­ты­рох­ба­ко­вы і мае два асноў­ныя ад­цен­ні — зя­лё­нае і чыр­во­нае. По­яс зна­хо­дзіў­ся ва ўжыт­ку, ад­нак да на­ша­га ча­су за­ха­ваў­ся да­во­лі доб­ра. Знеш­не ён аб­са­лют­на цэ­лы, ха­ця экс­пер­ты­за, якая пра­во­дзі­ла­ся ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі, па­ка­за­ла, што на­са­мрэч ён сшы­ты — хоць за­ўва­жыць гэ­та амаль не­маг­чы­ма. По­яс вы­тка­ны з шаў­ко­вай, сярэб­ра­най і сярэб­ра­най па­за­ло­ча­най («за­ла­той») ніт­кі. На ім зроб­ле­ны ты­по­выя рас­лін­ныя ма­ты­вы пнёў, якія «цві­туць». На ад­ным кан­цы по­яса вы­тка­на двух­ба­ко­вая мет­ка «SLUСK».

14-3

Гэ­ты вы­раб стаў 6‑м слуц­кім по­ясам у Бе­ла­ру­сі.

На­тал­ля Се­рык ад­зна­чае, што са­мі случ­ча­не вель­мі ра­ды та­ко­му на­быц­цю і ста­вяц­ца да гэ­та­га як са­праўд­ныя па­тры­ё­ты. Ка­лісь­ці ана­ла­гіч­ны по­яс пры­вез­лі сю­ды на экс­па­на­ван­не на ноч му­зе­яў, якая пра­во­дзі­ла­ся тут упер­шы­ню. Ня­гле­дзя­чы на дрэн­нае на­двор'е, рас­каз­вае На­тал­ля Се­рык, на­ро­ду са­бра­ла­ся над­звы­чай шмат. Та­кі са­мы ажы­я­таж вы­клі­ка­ла і Слуц­кае Еван­гел­ле, якое пры­вез­лі ў на­ступ­ны раз. Та­му ўлас­ны на­бы­ты ра­ры­тэт, мяр­куе ды­рэк­тар, бу­дзе ка­рыс­тац­ца вя­лі­кай ці­ка­вас­цю на­вед­валь­ні­каў.

14-6

На­бы­ты слуц­кі по­яс бу­дзе два ме­ся­цы зна­хо­дзіц­ца ў асоб­най экс­па­зі­цыі. Та­му кож­ны ах­вот­ны змо­жа сва­бод­на яго ўба­чыць. По­бач з по­ясам раз­мес­цяц­ца рэ­пра­дук­цыі кар­цін з вы­ява­мі шлях­ці­цаў, воп­рат­ку якіх упры­гож­ва­юць слуц­кія па­ясы. Бу­дуць і фо­та­здым­кі, на якіх мож­на ўба­чыць, як і хто на­сіў гэ­ты эле­мент гар­дэ­ро­ба. Так­са­ма бу­дуць фо­та ня­даў­ня­га ча­су, пры­све­ча­ныя экс­па­на­ван­ню ін­шых па­ясоў у му­зеі.

Вар­та ад­зна­чыць, што ў Слуц­ку ёсць прад­пры­ем­ства «Слуц­кія па­ясы», у якім зу­сім ня­даў­на зра­бі­лі но­вы му­зей слуц­ка­га по­яса. Акра­мя іх там мож­на ўба­чыць ста­нок для ткан­ня па­ясоў, на­бы­ты ў Гер­ма­ніі. На­га­да­ем, што тэх­на­ло­гію, па якой бу­дуць вы­раб­ляц­ца па­ясы — са­праўд­ны брэнд кра­і­ны, рас­пра­ца­ва­лі ў Ві­цеб­скім тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це («Звяз­да» пі­са­ла пра гэ­та 18 ве­рас­ня 2012 го­да). Тут жа мож­на бу­дзе на­быць і но­ва­ство­ра­ны су­ве­нір­ны слуц­кі по­яс.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

г. Слуцк

14-7

З гісторыі

У 1736 го­дзе бра­ты Ра­дзі­ві­лы за­сна­ва­лі ў пры­га­ра­дзе Ня­сві­жа ма­ну­фак­ту­ру (ці, па-та­га­час­на­му, пер­сі­яр­ню), якая за­тым «пе­ра­еха­ла» ў Слуцк. Для пра­цы на ёй за­пра­сі­лі са­мых вы­дат­ных май­строў з Тур­цыі і Пер­сіі. Але не­ўза­ба­ве князь на­кі­ра­ваў мяс­цо­вых ма­ла­дых ра­бо­чых Я. Га­доў­ска­га і Т. Ха­ец­ка­га ў Ста­ні­слаў для на­ву­чан­ня (у той час Ста­ні­слаў сла­віў­ся вы­твор­час­цю па­ясоў). Ме­на­ві­та ад­туль бы­ло за­ве­зе­на і аб­ста­ля­ван­не для фаб­ры­кі — не­каль­кі ткац­кіх стан­коў. Паз­ней на фаб­ры­ку прый­шлі мяс­цо­выя май­стры. Да на­шых дзён дай­шлі іх проз­ві­шчы — Іо­сіф Бар­сук, Мі­ха­іл Ба­ран­цэ­віч, Лой­ка, Кан­чы­ла і ін­шыя.

Роск­віт слуц­кай пер­сі­яр­ні пры­па­дае на 1760–1770 га­ды, ка­лі ёю кі­ра­ваў зна­ка­мі­ты май­стар Аван­эс Ма­джа­ранц (на мяс­цо­вы ма­нер — Ян Ма­джар­скі). Ство­ра­ны пры ім тып по­яса атры­маў наз­ву «слуц­кі», якая ста­ла сі­но­мі­мам усіх доў­гіх шаў­ко­вых па­ясоў, дзе б яны ні вы­раб­ля­лі­ся. Па­ясы тка­лі­ся з шаў­ко­вых, срэб­ных і за­ла­тых ні­так. Даў­жы­ня іх бы­ла ад 2 да 4 мет­раў, шы­ры­ня — 20–40 сан­ты­мет­раў. Па­ясы ўпры­гож­ва­лі­ся шы­коў­ным ар­на­мен­там: по­ле звы­чай­на за­паў­ня­ла­ся па­пя­рэч­ны­мі па­лос­ка­мі аль­бо лус­ка­вым ма­люн­кам, кан­цы — гір­лян­да­мі з кве­так і ліс­ця. Су­стра­ка­лі­ся вы­ра­бы, кан­цы ка­то­рых аб­шы­ва­лі­ся мах­ра­мі. На абод­вух кан­цах по­яса бы­ла мет­ка на ла­цін­скай мо­ве ці на кі­ры­лі­цы: «Мя­не зра­бі­лі ў Слуц­ку», «Слуцк», «Во гра­дзе Слуц­ке».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?