Вы тут

«Еўрабачанне-2014»: скажыце «сы-ыр»!


Дэ­ле­га­та ад Бе­ла­ру­сі на між­на­род­ны пе­сен­ны кон­курс зноў аб­ра­лі са скан­да­лам

У ноч з пят­ні­цы на су­бо­ту ў сце­нах Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі ад­быў­ся кан­цэрт фі­на­ліс­таў на­цы­я­наль­на­га ад­бо­рач­на­га ту­ра кон­кур­су «Еў­ра­ба­чан­не-2014». Пе­ра­мож­цу тэ­ле­гле­да­чы і жу­ры вы­бі­ра­лі ў пра­мым эфі­ры. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» па­бы­ва­лі на ге­не­раль­най рэ­пе­ты­цыі і ўлас­на на шоу, каб па­раў­наць ура­жан­ні.

14-21

Бяс­кон­цы мю­зікл «Лю­дзі ў чор­ным»

Пер­шае, што ўра­зі­ла на па­пя­рэд­нім пра­го­не: прак­тыч­на ўсе фі­на­ліс­ты вый­шлі на сцэ­ну ў чор­ных убо­рах! Хі­ба толь­кі Тэа ра­да­ваў во­ка тэ­ра­ко­та­вым пін­жа­ком, ды гурт «Swіtter boys» і бліз­ня­ты сёст­ры Ка­роль фар­сі­лі ў бя­лют­кіх кас­цю­мах ды бла­кіт­ных су­кен­ках. Ня­ўжо га­ла-кан­цэрт на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру — на­столь­кі сум­ная па­дзея? «Гэ­та ж толь­кі рэ­пе­ты­цыя, мо­жа, пе­ра­апра­нуц­ца», — вы­ка­за­ла зда­гад­ку ка­ле­га. Але і на шоу кар­цін­ка ма­ла змя­ні­ла­ся: 8 з 14 удзель­ні­каў дэ­ман­стра­ва­лі ўсе ад­цен­ні чор­на­га...

На агуль­ным фо­не пры­ем­на ўра­зі­ла Жа­нет. Пыш­ная чор­ная су­кен­ка пад­час ну­ма­ра «сця­ка­ла» са спя­вач­кі, па­кі­нуў­шы тую ў бе­лай ту­ні­цы, і пе­ра­тва­ры­ла­ся ў трох ці то лас­та­вак, ці то ка­жа­ноў. «Мы пры­ду­ма­лі гэ­ты ўбор, на які пай­шло амаль 30 мет­раў тка­ні­ны, і сам ну­мар лі­та­раль­на за 5 дзён да но­ва­га го­да, — пры­зна­ла­ся Жа­нет пас­ля вы­ступ­лен­ня. — Ідэя ў тым, што ўсе чор­ныя сі­лы са­сту­па­юць пе­рад сі­лай ка­хан­ня і да­бры­ні». І хоць су­кен­кі-транс­фор­ме­ры на «Еў­ра­ба­чан­ні» дэ­ман­стра­ва­лі­ся не­ад­на­ра­зо­ва, менш ві­до­вішч­ным ну­мар ад гэ­та­га не стаў, а бе­ла­рус­кі ды­зай­нер Тац­ця­на Да­вы­дзен­ка спра­ца­ва­ла не горш за Юдаш­кі­на.

У сту­дыі, ня­гле­дзя­чы на стро­гія па­пя­рэ­джан­ні рэ­жы­сё­ра «не пе­ра­шка­джаць, інакш вы­да­лю ўсіх ліш­ніх», бы­ло вель­мі шмат­люд­на. У на­тоў­пе за­ці­каў­ле­ных мы за­ўва­жы­лі тэ­ле­вя­ду­чую Але­ну Спі­ры­до­віч, якая, да сло­ва, на­зі­ра­ла за пра­цэ­сам і ў абод­ва дні пра­слу­хоў­ван­ня. «Гэ­та пра­фе­сій­ны ін­та­рэс, — на хві­лі­ну ада­рва­ла­ся ад зай­маль­на­га ві­до­ві­шча Але­на, — я ж так­са­ма па­чы­на­ла пра­цу на тэ­ле­ба­чан­ні з кон­кур­саў. Та­му боль­шасць ар­тыс­таў мне доб­ра зна­ё­мыя: і Макс Са­па­цькоў, і Ва­ле­рый Дзі­Дзю­Ля, і Юра Ва­шчук — яны ўсе ў свой час прай­шлі праз на­шу «Зор­ную ро­стань». На­огул, на маю дум­ку, на кон­кур­сах вель­мі ці­ка­ва пра­ца­ваць: тут усё шчы­ра і па-са­праўд­на­му, не мае зна­чэн­ня, якім ты быў учо­ра, важ­на тое, як ты спя­еш тут і ця­пер. Я не хва­рэю за ка­гось­ці кан­крэт­на­га, шчы­ра сім­па­ты­зую ўсім і спа­дзя­ю­ся яшчэ, што ў су­куп­нас­ці бу­дзе пры­го­жа — ве­ча­рам спе­цы­яль­на па­гля­джу фі­нал па тэ­ле­ві­за­ры».

Мы вы­ра­шы­лі зра­біць гэ­так­са­ма: па-пер­шае, сам кон­курс не толь­кі му­зыч­ны, але і тэ­ле­ві­зій­ны, а па-дру­гое, пас­ля ге­не­раль­ных рэ­пе­ты­цый ві­да­воч­на­га фа­ва­ры­та і ра­зу­мен­ня та­го, што вось яна, «тая са­мая» пес­ня, у нас так і не з'я­ві­ла­ся.

14-10

Хто га­ла­суе апош­нім

Най­пер­шым сюр­пры­зам у шоу для мно­гіх ча­мусь­ці ста­ла… ад­сут­насць ся­род фі­на­ліс­таў Аляк­санд­ра Са­ла­ду­хі. Так-так, у апош­нім про­ма-ро­лі­ку ар­тыс­ту ўда­ло­ся так за­інт­ры­га­ваць і за­блы­таць гле­да­чоў абя­цан­нем: «Я бу­ду ў фі­на­ле», што за яго ўжо га­то­вы бы­лі га­ла­са­ваць!

Дру­гой не­спа­дзя­ван­кі тэ­ле­гле­да­чы не ўба­чы­лі, але на ар­тыс­таў яна маг­ла паў­плы­ваць: у сту­дыі ча­мусь­ці бы­ло вель­мі ма­ла ба­лель­шчы­каў. За­тое дзі­во­сы, якія ра­бі­лі­ся з гу­кам, на­прык­лад, пад­час вы­ступ­лен­ня гур­та «Nutekі» ці Мак­са Ло­рэн­са і Дзі­Дзю­Лі, зда­ец­ца, ад­зна­чы­лі ўсе. І здзі­ві­лі­ся: не мо­жа ж быць, каб во­пыт­ныя ар­тыс­ты на­столь­кі не трап­ля­лі ў но­ты? Ці мо­жа — ка­лі пе­ра­хва­ля­ва­лі­ся і «пе­ра­га­рэ­лі»?

…Га­лоў­ныя эмо­цыі вы­клі­ка­ла ўсё ж га­ла­са­ван­не. У пер­шай яго част­цы, ка­лі бы­лі пад­лі­ча­ны сім­па­тыі гле­да­чоў, у лі­да­ры вый­шлі Ло­рэнс, Дзі­Дзю­Ля і кам­па­нія з 8746 ба­ла­мі, дру­гі ра­док за­ня­лі «Nutekі» з 5651 го­ла­сам, трэ­цяе мес­ца і 5088 га­ла­соў гле­да­чы ад­да­лі Тэа (Юрыю Ва­шчу­ку). Ра­шэн­ня жу­ры да­вя­ло­ся ча­каць знач­на даў­жэй, па­куль вы­сту­паў доб­ры дзя­ся­так спе­цы­яль­ных гас­цей. І хоць па­ста­ноў­шчы­кам шоу асоб­ны «дзя­куй» за ўклю­чэн­не ў кан­цэрт бе­ла­рус­ка­моў­ных гур­тоў «Aura» і «Joanna», усё ж вы­пра­ба­ван­не для нер­ваў пуб­лі­кі і ар­тыс­таў мож­на бы­ло зра­біць кры­ху мен­шым.

А 8 суд­дзяў, якія па чар­зе агуч­ва­лі, ка­му ад­да­лі най­вы­шэй­шыя ба­лы (12, 10 і 8), ства­ры­лі прэ­цэ­дэнт. Па­вод­ле га­ла­са­ван­ня жу­ры, на пер­шым мес­цы апы­нуў­ся Тэа з 90 ба­ла­мі, на дру­гім — Жа­нет з 80 і толь­кі на трэ­цім Макс Ло­рэнс і Дзі­Дзю­Ля з 52. Пры пе­ра­вод­зе гэ­тых вы­ні­каў у 12‑баль­ную сіс­тэ­му і пад­су­моў­ван­ні ба­лаў ака­за­ла­ся, што пер­шае мес­ца за­ня­лі ад­ра­зу двое — Тэа і Макс Ло­рэнс з Дзі­Дзю­Лем. Та­кое ад­бы­ло­ся, ба­дай, упер­шы­ню за ўсе бе­ла­рус­кія ад­бо­ры. Але вя­ду­чыя шоу Воль­га Ры­жы­ка­ва і Дзя­ніс Ду­дзін­скі, не раз­гу­біў­шы­ся ні на се­кун­ду, за­пра­сі­лі жу­ры… «да­га­ла­са­ваць» на­ўпрост на сцэ­не, ад­да­ючы кар­дон­ныя сэр­цы та­му ці дру­го­му кан­кур­сан­ту. З лі­кам 8:0 пе­ра­мо­гу атры­маў Юрый Ва­шчук, ён жа Тэа.

Уся пра­цэ­ду­ра вы­клі­ка­ла бу­ру абу­рэн­ня ў ін­тэр­нэ­це (на­га­да­ем, пра­мая транс­ля­цыя шоу іш­ла ў тым лі­ку на сай­це eurovіsіon.tv). Маў­ляў, ча­му і як жу­ры пра­га­ла­са­ва­ла двой­чы?! «Усё пра­пі­са­на ў па­ла­жэн­ні аб на­цы­я­наль­ным ад­бо­рач­ным ту­ры», — па­ве­да­мі­лі ў Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі. Са­праў­ды, у арт. 6 па­ла­жэн­ня па­зна­ча­на: «У вы­пад­ку ка­лі 2 і больш удзель­ні­каў фі­на­лу пра­ек­та на­бі­ра­юць роў­ную коль­касць ба­лаў, пе­ра­мож­ца пра­ек­та вы­зна­ча­ец­ца да­дат­ко­вым ад­кры­тым га­ла­са­ван­нем пра­фе­сій­на­га жу­ры». Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці ад­зна­чым: па-пер­шае, гэ­тае ўдак­лад­нен­не з'я­ві­ла­ся ў пра­ві­лах бе­ла­рус­ка­га ад­бо­ру толь­кі ле­тась, пас­ля скан­да­лу з пад­та­соў­кай га­ла­соў у 2012‑м і двух га­доў за­кры­та­га ад­бо­ру ў 2011‑м і 2010 го­дзе. А па-дру­гое, аб­са­лют­ная боль­шасць гле­да­чоў з но­вы­мі ню­ан­са­мі ў пад­лі­ку га­ла­соў не зна­ё­мая. Ня­ўжо яшчэ да па­чат­ку шоу вя­ду­чым нель­га бы­ло вы­дат­ка­ваць 2–3 хві­лі­ны, каб рас­ка­заць аб іх? На­рэш­це, на­вош­та бы­ло да­во­дзіць пуб­ліч­ную «раз­да­чу сла­ноў» (пра­бач­це, сэр­цаў) да кан­ца, пры­ні­жа­ю­чы прай­граў­шых ар­тыс­таў, ка­лі для пе­ра­мо­гі да­стат­ко­ва бы­ло на­браць 5 га­ла­соў жу­ры? Іс­нуе ж у спор­це па­доб­нае пра­ві­ла мі­ні­маль­най пе­ра­ва­гі: у ха­кеі авер­тайм доў­жыц­ца да 1 за­бі­тай шай­бы, у тэ­ні­се да­стат­ко­ва вый­граць 3 з 5 сэ­таў…

Сло­вам, вы­ні­ка­мі га­ла­са­ван­ня за­ста­лі­ся не­за­да­во­ле­ны мно­гія — пры­чым як гле­да­чы, так і са­мі ар­тыс­ты. І гэ­та ўжо не пер­шы год за­пар. Тэн­дэн­цыя, ад­нак.

14-12

Хто та­кі Тэа і з чым яго ес­ці

Усё вы­шэй­ска­за­нае ні ў якім вы­пад­ку не ад­мя­няе пос­пе­ху Юрыя Ва­шчу­ка як кам­па­зі­та­ра і вы­ка­наў­цы. І мож­на доў­га спра­чац­ца, пры­нёс яму пе­ра­мо­гу тэ­ле­ві­зій­ны во­пыт (Юрый пра­цуе ў пра­ек­це «На­пе­рад у мі­ну­лае») аль­бо 13‑га­до­вая пра­ца ў На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным кан­цэрт­ным ар­кест­ры пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­і­ла Фін­бер­га, і на­ўмыс­на ці вы­пад­ко­ва яго ну­мар па­доб­ны да клі­па Robіn Tіcke на пес­ню «Blured Lіnes». А мо­жа, ро­лю доб­ра­га анё­ла сыг­раў бэк-ва­ка­ліст Дзя­ніс Ліс, не без удзе­лу яко­га ў 2007‑м на «Еў­ра­ба­чан­не» быў абра­ны Дзміт­рый Кал­дун?.. Тым не менш па­га­дзі­це­ся: вы­ка­наў­ца аба­яль­ны і на сцэ­не тры­ма­ец­ца ўпэў­не­на, а пес­ня «Cheesecake» жы­вая і па­зі­тыў­ная, пры­чым рас­па­вя­дае яна зу­сім не пра сыр­на-тва­рож­ны дэ­серт, а пра тое, што бы­вае, ка­лі дзяў­чы­на доў­гі час на­зы­вае свай­го ка­ха­на­га «са­лод­кім пі­раж­ком».

А яшчэ — так, да ве­да­ма ама­та­раў грэб­лі­ва кры­віць вус­ны: «А хто гэ­та та­кі на­огул?» — Юрый Ва­шчук кам­па­зі­тар, аран­жы­роў­шчык, аў­тар пе­сень мно­гіх бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў і му­зы­кі да кі­на­філь­маў. І трой­чы лаў­рэ­ат На­цы­я­наль­най му­зыч­най прэ­міі: сё­ле­та ра­зам з Ле­а­ні­дам Шы­ры­ным на­зва­ны леп­шым аў­та­рам му­зы­кі за кам­па­зі­цыю «Бе­ла­русь вя­лі­кая», пад якую гры­меў са­лют у Дзень Не­за­леж­нас­ці, у 2012 го­дзе быў на­зва­ны «Леп­шым аран­жы­роў­шчы­кам», а ў 2011 го­дзе ме­на­ві­та пад твор­чым псеў­да­ні­мам Тэа стаў «Ад­крыц­цём го­да».

«Не ча­каў. Але, вя­до­ма, спа­дзя­ваў­ся, — за­зна­чыў Юрый Ва­шчук, ка­лі нер­во­вае на­пру­жан­не вы­ступ­лен­ня кры­ху ад­пус­ці­ла. — Інакш на­вош­та бы­ло б вы­хо­дзіць на сцэ­ну, ка­лі не імк­неш­ся пе­ра­маг­чы?». Вы­сту­піў­шы аран­жы­роў­шчы­кам у пес­нях яшчэ дзвюх фі­на­ліс­так ад­бо­ру, улас­ную кам­па­зі­цыю, як сцвяр­джае спя­вак, на­пі­саў за 2 дні і ад­пра­віў у апош­ні дзень пры­ёму за­явак. За­тое ця­пер не­бес­пад­стаў­на за­пэў­ні­вае, што «бе­ла­рус­кі чыз­кейк — са­мы смач­ны ў све­це».

Якім бу­дзе яго ну­мар на «Еў­ра­ба­чан­ні», Ва­шчук па­куль што не за­гад­вае. Зда­ец­ца, ён і сам яшчэ не да кан­ца ўсвя­до­міў, які па­да­ру­нак (ці які га­лаў­ны боль, гэ­та як па­гля­дзець) зра­біў са­бе на­пя­рэ­дад­ні 31‑га дня на­ра­джэн­ня. За­тое ка­ле­гі па сцэ­не ў сац­сет­ках ужо да­юць рэ­ка­мен­да­цыі і пра­па­но­вы. Ні­на Баг­да­на­ва зы­чыць сяб­ру пос­пе­ху і ра­іць раз­ня­во­ліц­ца, каб пе­ра­жыць не­па­збеж­ны ўсплёск не­га­ты­ву. Ге­ор­гій Кал­дун раз­ва­жае, ці не вар­та звяр­нуц­ца па кан­суль­та­цый­ную да­па­мо­гу да тых, хто ўжо да­ся­гаў пос­пе­ху ў «Еў­ра­ба­чан­ні», — ска­жам, ка­ман­ды Укра­і­ны ці Азер­бай­джа­на. А бы­лы кі­раў­нік Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Ула­дзі­мір Мак­сім­каў на­огул склаў да­стат­ко­ва пад­ра­бяз­ны і пас­ля­доў­ны прад­зю­сар­скі план дзе­ян­няў. І вось што дзіў­на: кож­ны раз пас­ля ад­бо­ру зна­хо­дзіц­ца мност­ва лю­дзей, якія ве­да­юць, як трэ­ба. А прад­стаў­ні­кі Бе­ла­ру­сі, як па­мя­та­ем, вы­шэй за 6‑е мес­ца на «Еў­ра­ба­чан­ні» так і не ўзня­лі­ся. Як ка­жуць, ка­мен­та­рыі за­ліш­нія.

Усе вы­ні­кі га­ла­са­ван­ня, у тым лі­ку ба­лы ад гле­да­чоў і пра­та­ко­лы чле­наў жу­ры, мож­на знай­сці на сай­це Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі tvr.by ў раз­дзе­ле «Пра­ек­ты. Еў­ра­ба­чан­не 2014».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ.

14-14

Тым ча­сам

Паў­тор­на­га га­ла­са­ван­ня жу­ры мож­на бы­ло па­збег­чы, ка­лі б ад­ра­зу пра­віль­на бы­лі пад­лі­ча­ны ба­лы, мяр­ку­юць фі­на­ліс­ты ад­бо­ру, удзель­ні­кі гур­та «Swіtter boys». І пры­вод­зяць у якас­ці до­ка­зу зме­шча­ную на сай­це Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі таб­лі­цу ба­лаў ад гле­да­чоў і жу­ры. Па­вод­ле яе, пер­шае мес­ца, на­браў­шы ад­ноль­ка­вую коль­касць ба­лаў, дзе­ляць па­між са­бой Тэа і Макс Ло­рэнс з Дзі­Дзю­Лем, дру­гое — Жа­нет і «Swіtter boys», а на трэ­цім — ад­ра­зу і Анас­та­сія Ма­ла­шке­віч, і «Nutekі», і Та­ша Odі. «Нам у га­ла­са­ван­ні жу­ры кам­п'ю­тар даў 7 ба­лаў, а Ло­рэн­су з Дзі­Дзю­Лем 8. Але ча­му — у нас жа больш вы­со­кія ацэн­кі ад жу­ры?» — здзіў­ля­юц­ца ар­тыс­ты.

Тлу­ма­чэн­не гэ­та­му фак­ту, зда­ва­ла­ся б, ёсць у пра­ві­лах ад­бо­ру: пры ад­ноль­ка­вай су­ме ба­лаў больш вы­со­кае мес­ца зай­мае той кан­кур­сант, хто атры­маў больш вы­со­кую ацэн­ку ад стар­шы­ні жу­ры. Але стар­шы­ня БТРК Ге­надзь Да­вы­дзька з аб'­ек­тыў­ных пры­чы­н з лі­ку суд­дзяў вы­быў. Та­ды, мо­жа, кам­п'ю­тар спра­ца­ваў «у ал­фа­віт­ным па­рад­ку»? Афі­цый­на­га тлу­ма­чэн­ня на гэ­ты конт на мо­мант пад­рых­тоў­кі пуб­лі­ка­цыі мы не атры­ма­лі. А вось коль­касць ар­фа­гра­фіч­ных па­мы­лак у афі­цый­ным, за­ўва­жым, да­ку­мен­це пра­па­ну­ем вы­зна­чыць чы­та­чам са­ма­стой­на.

Хо­дзяць чут­кі, што Макс Ло­рэнс і Ва­ле­рый Дзі­Дзю­Ля за­яві­лі афі­цый­ны пра­тэст су­праць вы­ні­каў га­ла­са­ван­ня ў ад­бо­рач­ным ту­ры «Еў­ра­ба­чан­ня».

— Па­цвяр­джаю, — пра­ка­мен­та­ваў сі­ту­а­цыю прад­зю­сар Ва­ле­рый Шо­ман, які даў­но су­пра­цоў­ні­чае з вы­ка­наў­цам і ўжо дру­гі год за­пар да­па­ма­гае та­му ў пад­рых­тоў­цы да кон­кур­су. — Ад­кры­ты ліст раз­ме­шча­ны на сай­це Дзі­Дзю­Лі, з ім мо­жа азна­ё­міц­ца кож­ны ах­вот­ны, а вось афі­цый­ны ля­жыць на ста­ле ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Я рых­та­ваў мно­гіх ар­тыс­таў да роз­ных кон­кур­саў. Па­вер­це, мы ўме­ем і прай­гра­ваць, і вый­гра­ваць, але па­він­ны вы­кон­вац­ца пэў­ныя пра­ві­лы, ад­ноль­ка­выя для ўсіх! Мы га­то­выя пра­дэ­ман­стра­ваць на ўлас­ным пры­кла­дзе, як гэ­та па­він­на быць, збі­ра­ем­ся пра­вес­ці кан­цэр­т пад ло­зун­гам «За сумленнае га­ла­са­ван­не».

— Ва­ле­рый, а як гэ­та па­він­на быць, на ваш по­гляд? Пра­ві­лы што­год змя­ня­юц­ца, а яс­нас­ці ня­ма: усё ж апош­няе сло­ва па­він­на быць за гле­да­ча­мі ці за жу­ры?

— Я лі­чу так: ка­лі жу­ры бя­рэ на ся­бе ад­каз­насць за вы­бар прад­стаў­ні­ка кра­і­ны на «Еў­ра­ба­чан­ні» — ня­хай цал­кам і ня­се гэ­тую ад­каз­насць, не вы­му­ша­ю­чы гле­да­чоў мар­на­ваць час і гро­шы на тэ­ле­фон­ныя зван­кі і СМС. А ка­лі ра­шэн­не пры­ма­ец­ца су­мес­на, то пры­яры­тэт па­ві­нен быць за тэ­ле­гле­да­ча­мі, бо гэ­та не пра­фе­сій­ны, а тэ­ле­ві­зій­ны кон­курс. У нас бы­ла пе­ра­ва­га ў 42% га­ла­соў у па­раў­на­нні з 2‑м мес­цам, пры­чым гэ­та быў на­ват не Тэа. Ча­му ўсё гэ­та ні­ве­лі­ру­ец­ца? Да сло­ва, у мя­не ля­жаць ты­ся­чы ліс­тоў ад еў­ра­пей­цаў у пад­трым­ку на­шай пес­ні, а пес­ня Мак­са Ло­рэн­са і Ва­ле­рыя Дзі­Дзю­Лі на сло­вы Джо Лін Цёр­нэ­ра — адзі­ная з бе­ла­рус­ка­га ад­бо­ру, якую ўзя­лі ў ра­та­цыю на «еў­ра­ві­зій­нае» ра­дыё. Так што мы га­то­вы па­ва­я­ваць.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.