Вы тут

Экзамен для настаўніка


Пра­цэ­ду­ра атэс­та­цыі пе­да­го­гаў ста­не больш дасканалай і зразумелай

Но­вы па­ра­дак пра­вя­дзен­ня атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, які па­чаў дзей­ні­чаць кры­ху больш чым год та­му, вы­клі­каў шквал пы­тан­няў у пе­да­га­гіч­най гра­мад­скас­ці.

14-17

14-17

 

Гэ­тыя пы­тан­ні ўзні­ма­лі­ся ў са­мых роз­ных аў­ды­то­ры­ях, у тым лі­ку на V пле­ну­ме га­лі­но­ва­га праф­са­ю­за і пар­ла­менц­кіх слу­хан­нях, пры­све­ча­ных удас­ка­на­лен­ню за­ка­на­даў­чай ба­зы на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы аду­ка­цыі. На па­цвяр­джэн­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі пе­да­го­гам ад­во­дзіў­ся тэр­мін да 1 ве­рас­ня 2014 го­да. Але ў снеж­ні ста­ла вя­до­ма, што Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі вы­ра­шы­ла па­доў­жыць гэ­тыя тэр­мі­ны да 1 ве­рас­ня 2017 го­да і ўнес­ці ка­рэк­ці­роў­кі ў дзей­ную Ін­струк­цыю аб па­рад­ку пра­вя­дзен­ня атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў. Пра тое, якія зме­ны ча­ка­юц­ца ў рэ­гу­ля­ван­ні пы­тан­няў атэс­та­цыі, мы па­пра­сі­лі рас­ка­заць на­мес­ні­ка стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­ма­на ДА­ПІ­РУ:

— На­пры­кан­цы го­да ў Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі пад стар­шын­ствам яго кі­раў­ні­ка прай­шла на­ра­да па пы­тан­нях удас­ка­на­лен­ня дзейнага па­рад­ку атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў. Да ўдзе­лу ў дыс­ку­сіі бы­лі за­про­ша­ны кі­раў­ні­кі сіс­тэ­мы аду­ка­цыі са­мых роз­ных уз­роў­няў, ра­бот­ні­кі Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі, прад­стаў­ні­кі Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі і пар­ла­мен­та­рыі. Ува­зе пры­сут­ных быў пра­па­на­ва­ны пра­ект змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у дзей­ную ін­струк­цыю. Пра­ект змя­шчае шэ­раг па­зі­цый, якія вы­ра­ша­юць мно­гія па­стаў­ле­ныя га­лі­но­вым праф­са­юзам пы­тан­ні.

Пас­ля на­ра­ды ўпраў­лен­нем кад­ра­вай па­лі­ты­кі Мі­на­ду­ка­цыі быў да­пра­ца­ва­ны ра­бо­чы ва­ры­янт пра­ек­та змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у вы­шэй­зга­да­ную ін­струк­цыю, які мы атры­ма­лі для ўня­сен­ня ў яго сва­іх за­ўваг і пра­па­ноў. У Цэнт­раль­ным ка­мі­тэ­це прай­шло па­ся­джэн­не ра­бо­чай гру­пы ў скла­дзе спе­цы­я­ліс­таў ЦК, Мінск­ага аб­ка­ма і Мінск­ага гар­ка­ма га­лі­но­ва­га праф­са­ю­за. Сваё ба­чан­не, як мож­на ўдас­ка­на­ліць па­ра­дак атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, мы ўжо на­кі­ра­ва­лі ў га­лоў­нае аду­ка­цый­нае ве­дам­ства.

«Не тая» адукацыя

— І што ж пра­па­нуе га­лі­но­вы праф­са­юз?

— Па-пер­шае, вар­та ад­ра­зу вы­зна­чыц­ца з тым, што ін­струк­цыя не рэ­гу­люе пы­тан­ні ква­лі­фі­ка­цый­ных па­тра­ба­ван­няў, якія ўста­ноў­ле­ны апош­нім вы­пус­кам Адзі­на­га ква­лі­фі­ка­цый­на­га да­вед­ні­ка па­сад слу­жа­чых «Па­са­ды слу­жа­чых, за­ня­тых у аду­ка­цыі». Па-дру­гое, ін­струк­цыя не вы­зна­чае пра­цэ­ду­ру пра­вя­дзен­ня ква­лі­фі­ка­цый­на­га эк­за­ме­ну, якая ўрэ­гу­ля­ва­на ін­шым да­ку­мен­там. Гэ­тыя пы­тан­ні бу­дуць пра­пра­цоў­вац­ца ў асоб­ным па­рад­ку, хоць да­моў­ле­насць на­конт удас­ка­на­лен­ня пра­цэ­ду­ры ква­лі­фі­ка­цый­на­га эк­за­ме­ну ўжо да­сяг­ну­та.

Га­лі­но­вы праф­са­юз пра­па­нуе на­ступ­нае. У дзей­най рэ­дак­цыі ін­струк­цыі не па­зна­ча­ны тэр­мін пра­вя­дзен­ня пра­цэ­ду­ры атэс­та­цыі, у су­вя­зі з чым на мес­цах уз­ні­ка­юць пы­тан­ні на­конт свое­ча­со­вас­ці пры­няц­ця атэс­та­цый­ны­мі ка­мі­сі­я­мі ад­па­вед­ных ра­шэн­няў. Та­му пра­па­ну­ец­ца вы­зна­чыць, што пра­цэ­ду­ра атэс­та­цыі на пры­сва­ен­не (па­цвяр­джэн­не) дру­гой, пер­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі не па­він­на пе­ра­вы­шаць трох ме­ся­цаў з дня па­да­чы пе­да­га­гіч­ным ра­бот­ні­кам за­явы ў атэс­та­цый­ную ка­мі­сію. Ад­па­вед­на, пра­цэ­ду­ра атэс­та­цыі на пры­сва­ен­не (па­цвяр­джэн­не) вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі і ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі «на­стаў­нік-ме­та­дыст» не па­він­на пе­ра­вы­шаць трох ме­ся­цаў з дня пра­да­стаў­лен­ня да­ку­мен­та аб зда­чы ква­лі­фі­ка­цый­на­га эк­за­ме­ну. У Цэнт­раль­ны ка­мі­тэт па­сту­па­лі зва­ро­ты на­конт дзе­ян­няў атэс­та­цый­най ка­мі­сіі ў вы­пад­ках ча­со­вай не­пра­ца­здоль­нас­ці пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка, які пра­хо­дзіць атэс­та­цыю. У су­вя­зі з гэ­тым пра­па­ну­ец­ца па жа­дан­ні пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка ў вы­шэй­зга­да­ныя тэр­мі­ны пра­вя­дзен­ня атэс­та­цыі не за­ліч­ваць тэр­мін яго ча­со­вай не­пра­ца­здоль­нас­ці.

Асаб­лі­ва шмат праб­лем на мес­цах вы­клі­ка­юць сі­ту­а­цыі, звя­за­ныя з не­маг­чы­мас­цю атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў у вы­пад­ках, ка­лі яны ма­юць «не тую» аду­ка­цыю (яна не ад­па­вя­дае ква­лі­фі­ка­цый­ным па­тра­ба­ван­ням). Най­больш час­та скар­гі па­сту­па­лі ад вы­ха­вальнікаў уста­ноў да­школь­най аду­ка­цыі, якія ма­юць пе­да­га­гіч­ную аду­ка­цыю, але не прай­шлі пе­ра­пад­рых­тоў­ку па на­кі­рун­ку «Пе­да­го­гі­ка дзя­цін­ства», а так­са­ма ад на­стаў­ні­каў фі­зі­кі, ма­тэ­ма­ты­кі, хі­міі, якія ма­юць вы­шэй­шую, але не пе­да­га­гіч­ную аду­ка­цыю. Уліч­ва­ю­чы тое, што сён­ня ўста­но­вы аду­ка­цыі ад­чу­ва­юць сур'­ёз­ны не­да­хоп спе­цы­я­ліс­таў ад­па­вед­ных про­фі­ляў, мы пра­па­ну­ем да­пус­каць атэс­та­цыю пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў на пры­сва­ен­не дру­гой і пер­шай ква­лі­фі­ка­цый­ных ка­тэ­го­рый па па­са­дах: «вы­ха­валь­нік да­школь­най аду­ка­цыі» — пры на­яў­нас­ці вы­шэй­шай або ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі па про­фі­лях аду­ка­цыі «Пе­да­го­гі­ка» і «Пе­да­го­гі­ка. Пра­фе­сі­я­наль­ная аду­ка­цыя» і «на­стаў­нік» — пры на­яў­нас­ці вы­шэй­шай аду­ка­цыі па про­фі­лі аду­ка­цыі «Пры­ро­да­знаў­чыя на­ву­кі».

З вы­шэй­шай — у ся­рэд­нюю шко­лу

 

— У су­вя­зі са змян­шэн­нем кан­тын­ген­ту сту­дэн­таў не­ка­то­рыя вы­клад­чы­кі ВНУ ўжо за­ду­ма­лі­ся над тым, каб пай­сці пра­ца­ваць у шко­лу. Ска­жы­це, ці змо­гуць яны раз­ліч­ваць на атры­ман­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі? Або ім да­вя­дзец­ца рас­па­чы­наць сваю «кар'­е­ру» ў шко­ле з ну­ля, па­коль­кі па­трэб­ны для атры­ман­ня ка­тэ­го­рыі стаж ра­бо­ты на пе­да­га­гіч­най па­са­дзе ў іх ад­сут­ні­чае?

— Сён­ня ў вы­пад­ку пры­ёму на па­са­ды пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў прэ­фе­рэн­цыі пры пра­вя­дзен­ні атэс­та­цыі пра­ду­гле­джа­ны толь­кі для тых прад­стаў­ні­коў вы­шэй­шай шко­лы, якія ма­юць ву­чо­ную сту­пень і (ці) ву­чо­нае зван­не.

Не­аб­ход­на ра­зу­мець, што пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кі склад ва ўста­но­вах вы­шэй­шай аду­ка­цыі не пра­хо­дзіць атэс­та­цыю на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі, бо гэ­тыя па­са­ды не ка­тэ­га­ры­ру­юц­ца. Зра­зу­ме­ла, што дзе­йная сіс­тэ­ма пра­вя­дзен­ня кон­кур­су на за­мя­шчэн­не па­сад пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га скла­ду мае, па сут­нас­ці, ха­рак­тар атэс­та­цыі і пра­во­дзіц­ца не менш чым раз у пяць га­доў. Зна­чыць, у вы­пад­ку пры­ёму на па­са­ды, якія ка­тэ­га­ры­ру­юц­ца, асоб, што зай­ма­лі па­са­ды пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га скла­ду, не­аб­ход­на пры вы­ра­шэн­ні пы­тан­няў атэс­та­цыі ўліч­ваць стаж іх пра­цы на ад­па­вед­ных па­са­дах. Гэ­та ж ты­чыц­ца і на­ву­ко­вых ра­бот­ні­каў.

Га­лі­но­вы праф­са­юз пра­па­нуе да­пус­каць асоб, якія пры­ма­юц­ца на па­са­ды пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў з па­сад пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га скла­ду, і на­ву­ко­вых ра­бот­ні­каў да атэс­та­цыі на пры­сва­ен­не дру­гой ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі пры на­яў­нас­ці ста­жу ра­бо­ты на вы­шэй­па­зна­ча­ных па­са­дах у ВНУ не менш чым два га­ды. І пер­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі — пры на­яў­нас­ці ста­жу на вы­шэй­па­зна­ча­ных па­са­дах не менш чым пяць га­доў.

«Пе­ра­ход» ці «пе­ра­вод»?

— А што бу­дзе з ад­ным з са­мых праб­лем­ных у но­вай ін­струк­цыі двац­ца­тым пунк­там, па­вод­ле яко­га пе­да­гог, які пра­ца­ўлад­коў­ва­ец­ца ў ін­шую ўста­но­ву аду­ка­цыі не шля­хам пе­ра­во­ду, па­збаў­ля­ец­ца сва­ёй ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі?

— Да ўступ­лен­ня ў сі­лу дзей­най ін­струк­цыі атры­ма­ная пе­да­га­гіч­ным ра­бот­ні­кам на ін­шай па­са­дзе ква­лі­фі­ка­цый­ная ка­тэ­го­рыя маг­ла быць улі­ча­на пры пе­ра­хо­дзе на но­вую па­са­ду без прад'­яў­лен­ня па­тра­ба­ван­няў да на­яў­нас­ці ста­жу пра­цы па но­вай па­са­дзе. Праў­да, трэ­ба пры­знаць, што пе­ра­лік ад­па­вед­ных па­сад быў да­во­лі аб­ме­жа­ва­ны. Пры ўступ­лен­ні ў сі­лу но­вай ін­струк­цыі сі­ту­а­цыя змя­ні­ла­ся. Тэр­мін «пе­ра­ход» быў за­ме­не­ны на «пе­ра­вод», а пе­ра­вод рэ­гу­лю­ец­ца ўжо ар­ты­ку­лам 30 Пра­цоў­на­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Сён­ня спе­цы­я­ліс­ты Мі­на­ду­ка­цыі і га­лі­но­ва­га праф­са­ю­за са­лі­дар­ныя ў тым, што пры пра­да­стаў­лен­ні ад­па­вед­най прэ­фе­рэн­цыі пад ува­гу трэ­ба браць не ха­рак­тар змен у пра­цоў­ных адносінах, а сам факт на­яў­нас­ці пры­свое­най ра­ней ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі па па­са­дзе пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка. Та­му мы пра­па­ну­ем вы­клас­ці част­ку пер­шую пунк­та 20 ін­струк­цыі ў ін­шай рэ­дак­цыі: «... пе­да­га­гіч­ным ра­бот­ні­кам пры пра­хо­джан­ні атэс­та­цыі на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі на ад­па­вед­най па­са­дзе пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка без прад'­яў­лен­ня па­тра­ба­ван­няў да на­яў­нас­ці ста­жу пра­цы на гэ­тай па­са­дзе мо­жа быць пры­свое­на тая ж ква­лі­фі­ка­цый­ная ка­тэ­го­рыя, якая ім бы­ла пры­свое­на ра­ней па ін­шай па­са­дзе пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка». І па­шы­рыць пе­ра­лік па­сад пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, якія змо­гуць ка­рыс­тац­ца гэ­тай прэ­фе­рэн­цы­яй. У пры­ват­нас­ці, пра­па­ну­ец­ца пра­да­ста­віць та­кое пра­ва на­стаў­ні­кам, якія ма­юць ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі па па­са­дах вы­клад­чы­ка ці ме­та­дыс­та; на­стаў­ні­кам-дэ­фек­то­ла­гам, якія ма­юць ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі па па­са­дзе ме­та­дыс­та; пе­да­го­гам-ар­га­ні­за­та­рам, якія ма­юць ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі па па­са­дах ме­та­дыс­та, вы­ха­валь­ні­ка, пе­да­го­га-псі­хо­ла­га, пе­да­го­га са­цы­яль­на­га, пе­да­го­га да­дат­ко­вай аду­ка­цыі; са­цы­яль­ным пе­да­го­гам, якія ма­юць ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі па па­са­дах ме­та­дыс­та, вы­ха­валь­ні­ка, пе­да­го­га-псі­хо­ла­га, пе­да­го­га-ар­га­ні­за­та­ра, культ­ар­га­ні­за­та­ра, пе­да­го­га да­дат­ко­вай аду­ка­цыі; пе­да­го­гам-псі­хо­ла­гам, якія ма­юць ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі па па­са­дах ме­та­дыс­та, вы­ха­валь­ні­ка, пе­да­го­га-псі­хо­ла­га, пе­да­го­га-ар­га­ні­за­та­ра, культ­ар­га­ні­за­та­ра, пе­да­го­га да­дат­ко­вай аду­ка­цыі, а так­са­ма не­ка­то­рым ін­шым ка­тэ­го­ры­ям.

Вы­ра­шэн­не гэ­та­га пы­тан­ня да­па­мо­жа аба­ра­ніць ін­та­рэ­сы пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў у вы­пад­ках ап­ты­мі­за­цыі і рэ­ар­га­ні­за­цыі сет­кі ўста­ноў аду­ка­цыі, бо па фак­це сён­ня мно­гія пе­да­го­гі вы­му­ша­ны пра­ца­ваць не па сва­ім про­фі­лі, а там, дзе для іх знай­шла­ся ра­бо­та.

Ды­рэк­тар так­са­ма пе­да­гог!

— А ці змо­гуць прэ­тэн­да­ваць на пры­сва­ен­не ім больш вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі кі­раў­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі, якія атры­ма­лі сваю ка­тэ­го­рыю, ка­лі пра­ца­ва­лі ра­да­вы­мі пе­да­го­га­мі?

— Уліч­ва­ю­чы тое, што вя­лі­кая коль­касць кі­раў­ні­коў уста­ноў аду­ка­цыі па­ра­лель­на з асноў­най кі­раў­ніц­кай ра­бо­тай пра­цяг­вае ажыц­цяў­ляць пе­да­га­гіч­ную дзей­насць (у са­мых роз­ных фор­мах, у тым лі­ку па гра­ма­дзян­ска-пра­ва­вых да­га­во­рах, за­мя­ня­юць ча­со­ва ад­сут­на­га ра­бот­ні­ка як у сва­ёй, так і ў ін­шых уста­но­вах аду­ка­цыі), а так­са­ма тое, што кі­раў­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі не атэс­ту­юц­ца на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі па сва­іх асноў­ных па­са­дах, га­лі­но­вы праф­са­юз лі­чыць не­аб­ход­ным даць ім пра­ва пра­хо­дзіць атэс­та­цыю на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі не­за­леж­на ад ха­рак­та­ру афарм­лен­ня пра­цоў­ных і гра­ма­дзян­ска-пра­ва­вых ад­но­сін з ад­па­вед­ны­мі ўста­но­ва­мі аду­ка­цыі пры ўмо­ве ажыц­цяў­лен­ня пе­да­га­гіч­най дзей­нас­ці. Та­му пра­па­ну­ец­ца вы­клас­ці пункт 21 ін­струк­цыі ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Кі­раў­ні­кі ар­га­ні­за­цый сіс­тэ­мы аду­ка­цыі (іх на­мес­ні­кі), якія ажыц­цяў­ля­юць пе­да­га­гіч­ную дзей­насць у част­цы рэа­лі­за­цыі змес­ту аду­ка­цый­ных пра­грам, пра­грам вы­ха­ван­ня, ма­юць пра­ва пра­хо­дзіць атэс­та­цыю на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі па ад­па­вед­ных па­са­дах пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў ва ўста­ноў­ле­ным да­дзе­най ін­струк­цы­яй па­рад­ку».

Ад­па­вед­на, па­цвяр­джэн­не вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі кі­раў­ні­ка­мі ўста­ноў аду­ка­цыі ажыц­цяў­ля­ец­ца ў тым вы­пад­ку, ка­лі яны зай­ма­юць па­са­ду пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка, па якой ім пры­свое­на ква­лі­фі­ка­цый­ная ка­тэ­го­рыя.

— Мно­гіх пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў ці­ка­віць, ча­му згод­на з 30-м пунк­там ін­струк­цыі яны вы­зва­ля­юц­ца ад зда­чы ква­лі­фі­ка­цый­на­га эк­за­ме­ну на пры­сва­ен­не вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі, але ад аба­вяз­ку па­цвяр­джаць вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю іх ча­мусь­ці не вы­зва­лі­лі...

— Як я ра­зу­мею, вы ма­е­це на ўва­зе за­слу­жа­ных на­стаў­ні­каў, аў­та­раў пад­руч­ні­каў, пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства і г.д. Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі пра­па­на­ва­ла вы­зва­ліць іх ад зда­чы ква­лі­фі­ка­цый­на­га эк­за­ме­ну і пры пра­хо­джан­ні атэс­та­цыі на па­цвяр­джэн­не вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі. Праф­са­юз, у сваю чар­гу, пра­па­нуе вы­зва­ліць пе­да­го­гаў так­са­ма ад аба­вяз­ку па­цвяр­джаць кож­ныя пяць га­доў ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю «на­стаў­нік-ме­та­дыст». Гэ­та ла­гіч­на, бо ства­раць аў­тар­скую ме­то­ды­ку кож­ныя пяць га­доў не­рэ­аль­на. У лю­бым вы­пад­ку та­кі крок мог бы па­вы­сіць ста­тус на­стаў­ні­каў з ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­ры­яй «на­стаў­нік-ме­та­дыст».

Акра­мя та­го, пра­па­ну­ец­ца ўклю­чыць у пе­ра­лік вы­шэй­зга­да­ных пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў у да­да­так да пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства так­са­ма пе­ра­мож­цаў ін­шых рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў. Для гэ­та­га трэ­ба падрыхтаваць да­да­так, у якім бу­дуць пра­ду­гле­джа­ныя наз­вы ўсіх ад­па­вед­ных кон­кур­саў, у тым лі­ку тых, якія не ма­юць ці да пэў­на­га ча­су не ме­лі ста­тус рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў. На­прык­лад, кон­кур­сы пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў уста­ноў спе­цы­яль­най аду­ка­цыі і ін­шыя.

Мяр­кую, што ўсе зга­да­ныя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні да­зво­ляць зра­біць пра­цэ­ду­ру атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў больш дас­ка­на­лай і зра­зу­ме­лай. Вар­та так­са­ма да­даць, што Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі па­лі­чы­ла мэ­та­згод­ным па­доў­жыць пе­ры­яд пра­вя­дзен­ня атэс­та­цыі на па­цвяр­джэн­не вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі да 1 ве­рас­ня 2017 го­да.

Уліч­ва­ю­чы тую ака­ліч­насць, што ква­лі­фі­ка­цый­ны эк­за­мен пры пра­хо­джан­ні атэс­та­цыі пла­ну­ец­ца пра­во­дзіць, як пра­ві­ла, у ме­жах за­сва­ен­ня пра­гра­мы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі, пры пла­на­ван­ні атэс­та­цыі аба­вяз­ко­ва трэ­ба бу­дзе ўліч­ваць гра­фік па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі пе­да­го­гаў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».