Вы тут

Каб вы­ні­кі ЦТ не ста­лі не­пры­ем­ным сюрпрызам...


У сту­дзе­ні ў кра­і­не стар­та­ваў дру­гі этап рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня, які бу­дзе доў­жыц­ца да кан­ца лю­та­га. Для абі­ту­ры­ен­таў та­кое тэс­ці­ра­ван­не — уні­каль­ная маг­чы­масць вы­свет­ліць, якія пра­бе­лы іс­ну­юць у іх ве­дах і на якіх раз­дзе­лах школь­най пра­гра­мы трэ­ба скан­цэнт­ра­ваць сваю ўва­гу.

16-2

16-2

 

— Упэў­не­ны, што за­ня­ткі з рэ­пе­ты­та­рам ні­ко­лі не да­дуць та­кой ба­га­тай ін­фар­ма­цыі для роз­ду­му, як вы­ні­кі рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Для не­ка­то­рых вы­пуск­ні­коў і іх баць­коў яго вы­ні­кі ста­но­вяц­ца гро­мам ся­род яс­на­га не­ба, асаб­лі­ва ка­лі тыя ма­юць у шко­ле вы­со­кія ад­зна­кі, якія не па­цвяр­джа­юц­ца вы­со­кімі ба­ла­мі на рэ­пе­ты­цый­ным тэс­ці­ра­ван­ні, — пад­крэс­лі­вае ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў Мі­ка­лай ФЯСЬ­КОЎ, і па­пя­рэдж­вае, — абі­ту­ры­ен­ты па­мы­ля­юц­ца, ду­ма­ю­чы, што мож­на якас­на пад­рых­та­вац­ца да цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня за паў­го­да ці год, мушт­ру­ю­чы тэс­ты. На жаль, та­кой дум­кі пры­трым­лі­ва­юц­ца і не­ка­то­рыя на­стаў­ні­кі. Фраг­мен­тар­ныя ве­ды вуч­няў свед­чаць аб ад­сут­нас­ці ў не­ка­то­рых уста­но­вах аду­ка­цыі сіс­тэ­мы ў на­ву­чаль­ным пра­цэ­се. Вы­ву­чаць ма­тэ­ма­ты­ку, фі­зі­ку, бія­ло­гію і ін­шыя школь­ныя дыс­цып­лі­ны па тэс­тах — за­ган­ная прак­ты­ка.

За­дан­ні ў тэс­тах хоць і ад­па­вя­да­юць школь­най пра­гра­ме, але са­мі тэс­ты не пе­ра­да­юць усёй пас­ля­доў­нас­ці та­го ці ін­ша­га кур­са. Трэ­ба на за­ня­тках вы­кон­ваць па­тра­ба­ван­ні ву­чэб­ных пра­грам. Ка­лі вы­пуск­нік шко­лы ве­дае, як ра­шаць за­да­чы па ўсіх раз­дзе­лах кур­са, то пос­пех на ўступ­ных іс­пы­тах яму за­бяс­пе­ча­ны. А тэст — гэ­та най­перш сро­дак ды­яг­нос­ты­кі. Вя­до­ма, абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны мець на­вык ра­бо­ты з тэс­та­мі, але тут ма­ец­ца на ўва­зе тэх­на­ло­гія за­паў­нен­ня блан­каў, псі­ха­ла­гіч­ная пад­рых­тоў­ка, умен­не раз­лі­чыць час на вы­ка­нан­не тэс­та­вых за­дан­няў.

— Мы на­стой­ва­ем на тым, каб ар­га­ні­за­та­ры «рэ­пе­ты­цыі» пры­трым­лі­ва­лі­ся ўсіх пра­віл пра­вя­дзен­ня ЦТ, каб ад­ра­зу на­стро­іць абі­ту­ры­ен­таў на сур'­ёз­ны лад і зма­дэ­ля­ваць рэ­аль­ную псі­ха­ла­гіч­ную аб­ста­ноў­ку пра­вя­дзен­ня эк­за­ме­ну: ні­я­кіх ма­біль­ні­каў, да­па­мож­ні­каў і шпар­га­лак у эк­за­ме­на­цый­най аў­ды­то­рыі быць не па­він­на! Ар­га­ні­за­та­рам да­зва­ля­ец­ца кан­суль­та­ваць удзель­ні­каў «рэ­пе­ты­цыі» толь­кі па тэх­на­ло­гіі ра­бо­ты над тэс­там і па па­рад­ку за­паў­нен­ня блан­ка. Кан­суль­та­цыі па змес­це тэс­таў не да­пус­ка­юц­ца, — ка­жа Мі­ка­лай Фясь­коў.

Тра­ды­цый­на на кож­ны з эта­паў рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня вы­но­сяц­ца не­каль­кі ва­ры­ян­таў тэс­таў па кож­ным прад­ме­це. Ка­лі абі­ту­ры­ент па­жа­дае ўдзель­ні­чаць у рэ­пе­ты­цый­ным тэс­ці­ра­ван­ні дру­гі раз, трэ­ба бу­дзе па­пя­рэд­не пра­ін­фар­ма­ваць ад­каз­на­га ар­га­ні­за­та­ра аб тым, што ён ужо вы­кон­ваў, на­прык­лад, пер­шы ва­ры­янт тэс­та. Коль­касць дыс­цып­лін, якія мож­на зда­ваць на рэ­пе­ты­цый­ным тэс­ці­ра­ван­ні, у ад­роз­нен­не ад ЦТ, ні­хто не аб­мя­жоў­вае. Так­са­ма да ўдзе­лу ў рэ­пе­ты­цый­ным тэс­ці­ра­ван­ні да­пус­ка­юц­ца і дзе­ся­ці­клас­ні­кі.

Для па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці ад удзе­лу ў рэ­пе­ты­цыі ЦТ мож­на ска­рыс­тац­ца па­слу­га­мі рэ­гі­я­наль­на­га цэнт­ра тэс­ці­ра­ван­ня і пра­фе­сій­най ары­ен­та­цыі мо­ла­дзі пры Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Я. Ку­па­лы, які ўжо не пер­шы год ар­га­ні­зуе пры пад­трым­цы Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў ін­ды­ві­ду­аль­ныя кан­суль­та­цыі для ўдзель­ні­каў рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Там мо­гуць пра­кан­суль­та­ваць лю­бо­га абі­ту­ры­ен­та, не­за­леж­на ад пунк­та пра­хо­джан­ня тэс­ці­ра­ван­ня і мес­ца яго жы­хар­ства. Мэ­та та­кой кан­суль­та­цыі — лік­ві­да­цыя пра­бе­лаў у ве­дах і да­лей­шая пад­рых­тоў­ка па тэ­ма­ты­цы тэс­та­вых за­дан­няў, з які­мі абі­ту­ры­ен­ты не спра­ві­лі­ся на «рэ­пе­ты­цыі» эк­за­ме­ну. Ін­ды­ві­ду­аль­ная кан­суль­та­цыя ўяў­ляе са­бой рас­сыл­ку ву­чэб­на-ме­та­дыч­на­га па­ке­та, які змя­шчае тэ­ма­ты­ку раз­дзе­лаў школь­най пра­гра­мы па кож­ным ня­пра­віль­на вы­ка­на­ным за­дан­ні з ука­зан­нем го­да ці кла­са вы­ву­чэн­ня ад­па­вед­на­га раз­дзе­ла, з рэ­ка­мен­да­ва­ным спі­сам ву­чэб­най і ме­та­дыч­най лі­та­ра­ту­ры, са змес­там ня­пра­віль­на вы­ка­на­ных за­дан­няў, пра­віль­ны­мі ад­ка­за­мі і ўка­зан­нем да пра­віль­на­га ра­шэн­ня. Кан­суль­та­цый­ныя па­слу­гі аказ­ва­юць удзель­ні­кам рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня так­са­ма ў Лі­цэі БДУ.

Між ін­шым, ар­га­ні­за­та­ры цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня за­ўва­жы­лі, што на вы­нік вы­ка­нан­ня та­го ці ін­ша­га тэс­та­ва­га за­дан­ня аказ­вае ўплыў на­віз­на ма­тэ­ры­я­лу для ўдзель­ні­каў іс­пы­таў. Абі­ту­ры­ен­ты да­пус­ка­юць больш па­мы­лак у за­дан­нях, якія не ўклю­ча­лі­ся ў па­пя­рэд­нія га­ды. І на­ад­ва­рот. Так, не­каль­кі га­доў за­пар у тэс­та­вых за­дан­нях па рус­кай мо­ве пра­па­ну­юц­ца ска­зы, дзе пра­цяж­нік па­між дзей­ні­кам і вы­каз­ні­кам пры на­яў­нас­ці дзея­сло­ва-звяз­кі не ста­віц­ца (Муд­рость есть ум, соединенный с доб­ро­той). Вы­нік — кож­ны раз ка­ля 30% абі­ту­ры­ен­таў да­пус­ка­юць па­мыл­кі. Ка­лі ж па бе­ла­рус­кай мо­ве ў тэс­тах на гэ­тае пра­ві­ла пра­па­на­ва­лі за­дан­не з пе­ра­пын­кам у два га­ды, коль­касць па­мыл­ко­вых ад­ка­заў пад­во­і­ла­ся.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

Будзь у кур­се:

Для ўдзе­лу ў рэ­пе­ты­цый­ным тэс­ці­ра­ван­ні абі­ту­ры­ент па­ві­нен за­рэ­гіст­ра­вац­ца ў ад­ным з пунк­таў яго пра­вя­дзен­ня (пе­ра­лік мож­на знай­сці на сай­це www.rіkc.by).

Для рэ­гіст­ра­цыі абі­ту­ры­ен­ту трэ­ба мець пры са­бе:

*да­ку­мент, які свед­чыць яго асо­бу (паш­парт, від на жы­хар­ства ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь або па­свед­чан­не бе­жан­ца);

*кві­тан­цыю аб уня­сен­ні пла­ты за ўдзел у рэ­пе­ты­цый­ным тэс­ці­ра­ван­ні (кошт скла­дае 41 800 руб­лёў).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».