Вы тут

«Пер­шае сло­ва на Мар­се бу­дзе ска­за­на па-бе­ла­рус­ку»


Быў час, ка­лі са­вец­кія хлоп­чы­кі ма­ры­лі стаць кас­ма­на­ўта­мі, ледзь не ў кож­най ква­тэ­ры ста­яў ца­цач­ны ме­ся­ца­ход, а пе­ра­мо­га ў гон­цы кас­міч­най вы­твор­час­ці для дзяр­жаў лі­чы­ла­ся спра­вай го­на­ру. А ця­пер ча­сам тых, хто хо­ча за­ва­я­ваць кос­мас, на­зы­ва­юць ра­ман­ты­ка­мі і ле­ту­цен­ні­ка­мі. А та­му і не дзіў­на, што ў між­на­род­ны пра­ект «Mars One», які ад­бі­рае гру­пу лю­дзей, што му­сяць пер­шы­мі па­ля­цець да­сле­да­ваць чыр­во­ную пла­не­ту, мно­гія не ве­раць і ста­вяц­ца да яго скеп­тыч­на. Зу­сім ін­ша­га по­гля­ду пры­трым­лі­ва­ец­ца бе­ла­рус­кі пра­гра­міст Мі­ха­іл РУ­МЯН­ЦАЎ. Ён, між ін­шым, прай­шоў пер­шы этап свое­асаб­лі­ва­га кас­тын­гу, у якім удзель­ні­ча­лі 200 ты­сяч ча­ла­век з усёй пла­не­ты, і ве­рыць, што здо­лее па­ля­цець на Марс!

16-27

20 до­ла­раў за ма­ру

З Мі­ха­і­лам мы су­стрэ­лі­ся ў той сту­дзень­скі дзень, які сва­ёй плю­са­вой тэм­пе­ра­ту­рай і на­двор'­ем больш на­гад­ваў во­сень, а не зі­му.

— А на Мар­се ся­рэд­няя тэм­пе­ра­ту­ра — мі­нус 50 гра­ду­саў, — за­ўва­жае Ру­мян­цаў. — На гэ­тай пла­не­це ўсё за­ле­жыць ад рэ­лье­фу. Там сла­бая ат­мас­фе­ра і ад­сут­ні­ча­юць ста­біль­ныя пры­род­ныя ўмо­вы.

Кру­га­гляд хлоп­ца са­праў­ды ўраж­вае. Зда­ец­ца, па сва­ёй тэ­ме ён ве­дае ўсё. Мі­ха­іл з дак­лад­нас­цю знаў­цы ка­жа, што ад­лег­ласць ад Зям­лі да Мар­са скла­дае пры­клад­на 55 міль­ё­наў кі­ла­мет­раў, аб'­ём — 0,15 ад аб'­ёму Зям­лі, і ме­на­ві­та на Мар­се зна­хо­дзіц­ца га­ра Алімп (21200 м), са­мая вы­со­кая ў Со­неч­най сіс­тэ­ме. Але ад­куль та­кая ін­фар­ма­ва­насць і за­ці­каў­ле­насць кос­ма­сам?

— Яшчэ ў дзя­цін­стве я за­хап­ляў­ся фі­зі­кай і на гэ­тай гле­бе за­ці­ка­віў­ся на­ву­ко­вай фан­тас­ты­кай, — уз­гад­вае наш су­раз­моў­ца. — Фан­тас­тыч­ныя філь­мы мя­не не ўраж­ва­лі. Ін­шая спра­ва — лі­та­ра­ту­ра. Ужо з 6-га кла­са я па­чаў чы­таць Кур­та Ва­не­гу­та, Рэя Брэд­бе­ры, Ро­бер­та Шэк­лі...

— У гэ­тым пла­не ты, на­пэў­на, апя­рэдж­ваў ад­на­клас­ні­каў...

— Маг­чы­ма. Мой ін­та­рэс пра­явіў­ся ў за­хап­лен­ні Су­све­там, кас­ма­на­ўты­кай. Я шмат чы­таў пра но­выя кас­міч­ныя тэх­на­ло­гіі. І ка­лі да­ве­даў­ся пра пра­ект га­ланд­ска­га вы­на­ход­ні­ка і прад­пры­маль­ні­ка Ба­са Ланс­дар­па «Mars One», ад­ра­зу вы­ра­шыў за­поў­ніць спе­цы­яль­ную фор­му на сай­це. Ча­му ме­на­ві­та Марс? Усё прос­та. Гэ­та пла­не­та чымсь­ці па­доб­ная да Зям­лі. Пра­ект ад­ра­зу вы­клі­каў рэ­за­нанс у за­ход­ніх і ра­сій­скіх срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Яго мэ­та — раз­віц­цё і за­сна­ван­не ча­ла­ве­чай ка­ло­ніі на Мар­се. Дзе­ля гэ­та­га трэ­ба ада­браць 24 доб­ра­ах­вот­ні­кі, ча­ты­ры з якіх му­сяць ад­пра­віц­ца на Марс у 2024 го­дзе. Па­лёт бу­дзе пра­цяг­вац­ца 210 дзён. Па афі­цый­най ін­фар­ма­цыі, да ар­га­ні­за­та­раў прый­шло ка­ля 200 ты­сяч за­явак з усіх кан­ты­нен­таў. Што яны з ся­бе ўяў­ля­юць? Вя­лі­кая ан­ке­та і ві­дэа­ро­лік, якія па­він­ны да­па­маг­чы ар­га­ні­за­та­рам склас­ці псі­ха­ла­гіч­ны парт­рэт ча­ла­ве­ка, зра­зу­мець, ці са­праў­ды ён за­ці­каў­ле­ны пра­ек­там. Акра­мя та­го, не­аб­ход­на бы­ло зра­біць унё­сак. На­пэў­на, дзе­ля та­го, каб ад­ра­зу вы­крас­ліць з па­тэн­цый­ных удзель­ні­каў тых, хто ўспры­мае «Mars One» як гуль­ню ці жарт. Для бе­ла­ру­саў гэ­тая су­ма скла­ла 20 до­ла­раў.

— Ра­зам з 1057 удзель­ні­ка­мі ты тра­піў у дру­гі раўнд ад­бо­ру. Што ча­кае вас да­лей?

— Сур'­ёз­ная ме­ды­цын­ская ка­мі­сія і псі­ха­ла­гіч­нае тэс­ці­ра­ван­не. Ужо ў на­ступ­ным го­дзе ар­га­ні­за­та­ры па­він­ны вы­зна­чыц­ца з ты­мі, ка­го трэ­ба рых­та­ваць да па­лё­ту.

— Якое стаў­лен­не да пра­ек­та ся­род на­ву­коў­цаў?

— Рэ­ак­цыі су­праць­лег­лыя. Ха­пае і скеп­ты­каў, і тых, хто пад­трым­лі­вае нас. Гэ­та пе­ра­важ­на экс­пер­ты, якія «ва­рац­ца» ў тэх­на­ла­гіч­ным ася­род­ку. Га­лоў­нае, што ідэю пад­трым­лі­ва­юць буй­ныя кар­па­ра­цыі ў сфе­ры бу­да­ван­ня кас­міч­ных ка­раб­лёў. Па­доб­нае свед­чыць аб тым, што пра­ект да­во­лі сур'­ёз­ны. Зра­зу­ме­ла, ідэя кры­ху аван­тур­ная, і ні­хто не дасць 100 пра­цэн­таў, што яна бу­дзе цал­кам рэа­лі­за­ва­на. Та­му для нас вель­мі важ­ным ста­не 2018 год, ка­лі на Марс ад­пра­віц­ца пер­шы бес­пі­лот­ны мо­дуль. Па­лёт ста­не свое­асаб­лі­вым ін­ды­ка­та­рам па­спя­хо­вас­ці. Ка­лі праз ча­ты­ры га­ды здзейс­ніц­ца ўсё па­жа­да­нае, мяр­кую, по­гля­ды скеп­ты­каў зме­няц­ца кар­ды­наль­на.

16-23

— Марс пры­дат­ны для жыц­ця ча­ла­ве­ка?

— Гра­ві­та­цыя на ім хоць і мен­шая за зям­ную, але да яе мож­на пры­ста­са­вац­ца. І ў да­лё­кай перс­пек­ты­ве Марс мож­на зра­біць пры­дат­ным для жыц­ця. Вель­мі важ­на і тое, што чыр­во­ная пла­не­та ба­га­тая на рэ­сур­сы і сы­ра­ві­ну. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му, мож­на бу­дзе знач­на змен­шыць за­леж­насць ад Зям­лі.

Ці ёсць жыццё на Марсе?

— Раз­мо­вы пра жыц­цё на Мар­се вя­дуц­ца ўжо даў­но. Як лі­чыш, ці мо­гуць па­тэн­цы­яль­ныя мар­сі­я­не быць па­доб­ныя на ге­ро­яў кар­ці­ны Язэ­па Драз­до­ві­ча? — ка­жу і з усмеш­кай пра­цяг­ваю Мі­ха­і­лу тэ­ле­фон з вы­явай га­ла­вас­тых і ва­ла­са­тых мар­сі­ян.

— Я вель­мі па­ва­жаю твор­часць Драз­до­ві­ча, але та­кіх жы­ха­роў там, на жаль, не су­стрэ­неш. Ка­лі жыц­цё і ёсць на Мар­се, то, хут­чэй за ўсё, на ўзроў­ні мік­ра­ар­га­ніз­маў.

— Ты ра­зу­ме­еш, што да­ро­гі на­зад з Мар­са ўжо не бу­дзе?

— Ка­лі б яна і бы­ла, то пас­ля Мар­са адап­та­вац­ца да зям­ных умоў бы­ло б скла­да­на. Пра­цяг­лае зна­хо­джан­не ва ўмо­вах ніз­кай гра­ві­та­цыі вы­клі­кае не­зва­рот­ныя зме­ны ў ар­га­ніз­ме. Раз­ві­ва­ец­ца астэ­а­па­роз. Маг­чы­ма, гэ­та і доб­ра, што на Зям­лю ўжо не вер­неш­ся. Не­вяр­тан­не — гэ­та адзін з тых ма­раль­ных вы­ба­раў, якія вар­та зра­біць для да­сяг­нен­ня агуль­най мэ­ты. Я га­то­вы пры­свя­ціць сваё жыц­цё да­сле­да­ван­ню гэ­тай пла­не­ты.

— І як да гэ­та­га ста­вяц­ца твае баць­кі?

— Ад­моў­на. Мае сва­я­кі жы­вуць у Лі­дзе, у нас доб­рыя ста­сун­кі. Ма­ці спа­чат­ку не ўспры­ма­ла мае пла­ны ўсур'­ёз. Па­куль не прый­шлі вы­ні­кі ад­бо­ру дру­го­га ту­ра. Та­ды яна ўжо за­не­па­ко­і­ла­ся. Праў­да, я ўсё роў­на спа­дзя­ю­ся на тое, што баць­кі мя­не зра­зу­ме­юць. Я да­рос­лы ча­ла­век, і гэ­та мой аса­біс­ты вы­бар.

— А ты не за­дум­ваў­ся, што да 2024-га го­да мо­жаш ажа­ніц­ца і ў ця­бе на­ро­дзіц­ца дзі­ця?

— За гэ­ты час зда­рыц­ца мо­жа са­праў­ды роз­нае. Але для мя­не га­лоў­нае каб пра­ект па­спя­хо­ва раз­ві­ваў­ся. І ка­лі ў вы­ні­ку мой удзел аб­мя­жу­ец­ца пра­па­ган­да­ван­нем, я так­са­ма бу­ду шчас­лі­вым ча­ла­ве­кам. Праў­да, ка­лі ты ад­мо­віш­ся ад па­лё­ту ўжо на фі­наль­ным эта­пе пад­рых­тоў­кі, мож­на прос­та па­ста­віць пад па­гро­зу сам пра­ект. Ра­біць гэ­та­га не хо­чац­ца.

Ра­ман­ты­кі і рэа­ліс­ты

— Да­рэ­чы, як ты ста­віш­ся да ін­шых бе­ла­рус­кіх удзель­ні­каў пра­ек­та?

— Яны для мя­не най­перш та­ва­ры­шы і ад­на­дум­цы. Я з імі шмат кан­так­та­ваў, зра­зу­меў, што яны так­са­ма ідэа­ліс­ты, якія ве­раць у агуль­ны пос­пех і ста­вяц­ца да ўся­го да­во­лі сур'­ёз­на.

— Ця­бе не крыў­дзіць, што вас на­зы­ва­юць ра­ман­ты­ка­мі і ле­ту­цен­ні­ка­мі?

— Не. Так і ёсць. І гэ­та пры тым, што я да­во­лі рэа­ліс­тыч­на гля­джу на жыц­цё і ве­ру ў наш пра­ект і яго рэа­лі­за­цыю. Усе вя­лі­кія па­чы­нан­ні бы­лі аван­тур­ны­мі. Іх заўж­ды не ра­зу­ме­лі. Але ка­лі б ча­ла­век не ра­біў та­кіх кро­каў, ён, на­пэў­на, сён­ня ся­дзеў бы на дрэ­ве з ба­на­нам у ру­цэ. Ме­на­ві­та та­кія су­мес­ныя на­ма­ган­ні змя­ня­юць наш свет да леп­ша­га.

— На хві­лін­ку ўя­вім, што ты ўжо на Марсе. Якім чы­нам бу­дзеш пра­па­ган­да­ваць ся­род за­меж­ні­каў бе­ла­рус­кую мо­ву?

— Я ўжо па­абя­цаў сяб­рам, што пер­шае сло­ва на Мар­се бу­дзе ска­за­на па-бе­ла­рус­ку.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фота Любові БЯЛЯЕВАЙ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.