Вы тут

Ад шлагбаума да залатой рыбкі


Су­стрэ­лі­ся на дзі­ця­чай пля­цоў­цы з су­сед­кай. Па­куль мой Ан­тон і яе Але­ся, усмеш­лі­вая і вель­мі кан­такт­ная асо­ба двух з па­ло­вай га­доў, бу­да­ва­лі ў пя­соч­ні­цы чы­гун­ку, мы чар­го­вы раз за­ня­лі­ся аб­мер­ка­ван­нем но­вых умен­няў сва­іх дзя­цей. Нам заўж­ды ёсць што аб­мер­ка­ваць: Але­ся ж уся­го на два ме­ся­цы ста­рэй­шая за Ан­то­на… Але гэ­тым ра­зам мне да­вя­ло­ся слу­хаць адзін пра­цяг­лы су­сед­чын ма­на­лог з на­го­ды ня­даў­ня­га ві­зі­ту ў дзі­ця­чую па­лі­клі­ні­ку, дзе Але­сі па­ста­ві­лі ды­яг­наз «за­трым­ка нер­во­ва-псі­хіч­на­га раз­віц­ця». І вы­пі­са­лі аж тры най­мен­ні ле­каў, якія па­він­ны да­па­маг­чы ёй за­га­ва­рыць. Я, без­умоў­на, не ўрач, але Але­сю ве­даю ці не з яе пер­ша­га дня на­ра­джэн­ня. І што-што, а неш­та там «нер­во­ва-псі­хіч­нае» — гэ­та дак­лад­на не пра яе. Ды і са слы­хам у ма­лой яў­на доб­ра. Ну не раз­маў­ляе яна ска­за­мі — дык што? Вунь як вы­дат­на па­ра­зу­ме­лі­ся з Ан­то­нам…

18-12

Згад­ваю, як са­ма пер­шы раз за­ві­та­ла ў дзі­ця­чую па­лі­клі­ні­ку. Сы­ну толь­кі споў­ніў­ся ме­сяц, і мы з ім му­сі­лі зай­сці да хі­рур­га, ар­та­пе­да, не­ўро­ла­га, аф­таль­мо­ла­га… Спіс ура­чоў, аба­вяз­ко­вых да на­вед­ван­ня ў гэ­тым уз­рос­це, ураж­вае сам па са­бе, але ўчаст­ко­вы пе­ды­ятр на­кі­ра­ваў нас яшчэ да кар­ды­ё­ла­га з уро­ла­гам — «на ўся­ля­кі вы­па­дак». Ні­во­дзін урач не пры­знаў Ан­то­на цал­кам зда­ро­вым, і кож­ны вы­пі­саў нам неш­та ў кроп­лях ці па­раш­ках. До­ма я пе­ра­гле­дзе­ла ўсе рэ­цэп­ты і жах­ну­ла­ся — ме­сяч­на­му дзі­ця­ці пра­па­ноў­ва­ла­ся 9 роз­ных ле­каў, ды яшчэ не­каль­кі ра­зоў на дзень! Прос­та «на ўся­ля­кі вы­па­дак». Ні­чо­га сур`ёз­на­га, што па­тра­ба­ва­ла б са­праўд­на­га ля­чэн­ня, у Ан­то­на не знай­шлі. І кож­ны са спе­цы­я­ліс­таў шчы­ра пры­знаў, што свае дроб­ныя не­дас­ка­на­лас­ці ар­га­нізм ма­ле­чы, хут­чэй за ўсё, не­ўза­ба­ве пе­ра­рас­це. Але, маў­ляў, раз вы ўжо да нас прый­шлі… У вы­ні­ку я вы­ра­шы­ла не да­ваць сы­ну ні­чо­га, акра­мя адзі­на­га срод­ку (пра што по­тым не раз па­шка­да­ва­ла, але гэ­та зу­сім ін­шая гіс­то­рыя). Праз коль­кі ме­ся­цаў ад усіх «ды­яг­на­заў» і сле­ду не за­ста­ло­ся.

Ну праў­да ж — 30, 40, 50 га­доў та­му, ка­лі не бы­ло та­ко­га ба­га­та­га вы­ба­ру ле­каў, ма­лень­кіх дзя­цей ля­чы­лі ў вы­ключ­ных, са­праў­ды сур'ёз­ных вы­пад­ках. І ўсе — хто ра­ней, хто паз­ней — вы­дат­на на­ву­чы­лі­ся бе­гаць і раз­маў­ляць. Мая най­леп­шая сяб­роў­ка, на­прык­лад, сцвяр­джае, што май­стэр­ства ка­рыс­тац­ца сло­ва­мі ёй не да­ва­ла­ся да трох га­доў. Дык мне б яе сён­няш­няе ўмен­не вес­ці фі­ла­соф­скія гу­тар­кі! Пры тым, што я, па свед­чан­ні баць­коў, за­га­ва­ры­ла вель­мі ра­на. Амаль на год ра­ней за свай­го бра­та, з якім мы на­ра­дзі­лі­ся ў адзін дзень з роз­ні­цай у 10 хві­лін…

Ка­жуць, што час, ка­лі дзі­ця па­чы­нае га­ва­рыць, не ў апош­няй сту­пе­ні за­ле­жыць ад спад­чын­нас­ці. На­пэў­на, у на­шых з бра­там баць­коў гэ­ты пра­цэс рас­па­чаў­ся так­са­ма вель­мі па-роз­на­му (толь­кі на­шы, абедзь­ве шмат­дзет­ныя, ба­бу­лі та­кі­мі «дро­бя­зя­мі» не за­кла­поч­ва­лі­ся і пер­шыя сло­вы сва­іх да­лё­ка не пер­шых дзя­цей у па­мя­ці не за­ха­ва­лі)… Зрэш­ты, як ад­каз­ная ма­ці, яшчэ пад­час ця­жар­нас­ці я па­спра­ба­ва­ла вы­зна­чыць, што мне трэ­ба ра­біць, каб маё дзі­ця па­ча­ло раз­маў­ляць на­леж­ным чы­нам у на­леж­ны тэр­мін. І… за­блы­та­ла­ся ў шмат­лі­кіх тэ­о­ры­ях. На­прык­лад, ад­ны да­след­чы­кі сцвяр­джа­юць, што важ­ней за ўсё коль­касць слоў, якія чуе ма­лое ад ма­ці на пра­ця­гу дня. Пры­чым за­па­мі­наць гэ­тыя сло­вы дзі­ця па­чы­нае за­доў­га да на­ра­джэн­ня. Ін­шыя ж лі­чаць, што ўсё гэ­та не мае ні­я­ка­га зна­чэн­ня, а га­лоў­ная за­да­ча да­рос­лых — на­ву­чыць не­маў­ля ўваж­лі­ва слу­хаць хоць маг­ні­та­фон­ную стуж­ку. Стаць для ма­ло­га пры­кла­дам не столь­кі ак­тыў­на­га су­раз­моў­цы, коль­кі піль­на­га слу­ха­ча… Урэш­це для мя­не ста­ла ві­да­воч­ным: не зва­жа­ю­чы на ўсе да­сяг­нен­ні цы­ві­лі­за­цыі, з'яў­лен­не ча­ла­ве­ча­га маў­лен­ня да­гэ­туль за­ста­ец­ца та­ям­ні­цай. У чым паз­ней аса­біс­та і пе­ра­ка­на­ла­ся.

Ледзь не сто га­доў псі­хо­ла­гі спра­бу­юць вы­зна­чыць, коль­кі слоў па­він­ны ве­даць дзе­ці кож­на­га ўзрос­ту. Але ма­лыя да трох га­доў вель­мі ад­роз­ні­ва­юц­ца ад­но ад ад­на­го, каб пад­лі­чыць неш­та ся­рэд­няе. Урэш­це, за нор­му (якой кі­ра­ва­лі­ся яшчэ са­вец­кія пе­ды­ят­ры) пры­ня­лі вы­ні­кі да­сле­да­ван­няў аў­стрый­ска-аме­ры­кан­ска­га псі­хо­ла­га Шар­ло­ты Бю­лер, якая пад­лі­чы­ла, што, на­прык­лад, у год і тры ме­ся­цы мі­ні­маль­ны слоў­нік дзі­ця­ці скла­дае… уся­го 4 сло­вы. А мак­сі­маль­ны — аж 232!

Дык вось, у год і тры ме­ся­цы слоў­нік Ан­то­на быў ну­ля­вы. Я без­упын­на раз­маў­ля­ла з ім, мы бяс­кон­ца слу­ха­лі ра­зам усё, што толь­кі мож­на слу­хаць, але ўся Ан­то­на­ва «гу­тар­ка» зво­дзі­ла­ся да па­каз­ван­ня паль­цам на рэ­чы, якія яму ха­це­ла­ся па­кру­ціць ці па­грыз­ці… А мі­ну­лай зі­мой, ту­па­ю­чы са мною ў кра­му, ён рап­там пры­пы­ніў­ся ка­ля шлаг­ба­у­ма, што тра­піў­ся нам па да­ро­зе, і вель­мі вы­раз­на вы­ма­віў: «Шлаг­ба­ум». Пас­ля ча­го за­маў­чаў яшчэ на тры ме­ся­цы. На­ступ­ным сло­вам бы­ло кла­січ­нае «Дай!»… А ў дзень, ка­лі сы­ну споў­ні­ла­ся два га­ды, сло­вы па­сы­па­лі­ся з яго, быц­цам з ча­роў­на­га ку­фэр­ка. Не­ўза­ба­ве ён на­ват па­чаў пры­дум­ляць каз­кі, якія я толь­кі па­спя­ва­ла за­піс­ваць. Ска­жам, улю­бё­ны Ан­то­наў пер­са­наж — вя­лі­кі чор­ны са­ба­ка Па­ксі, які жы­ве ў буд­цы ра­зам з гас­па­да­ром і хо­дзіць на пра­цу за­пус­каць фан­та­ны. Апош­нім ра­зам, на­прык­лад, з Па­ксі­на­га фан­та­на вы­плыў ка­ра­бель, з яко­га са­ско­чы­ла мал­пач­ка. І ця­пер Па­ксі вы­му­ша­ны тэр­мі­но­ва бу­да­ваць но­вую буд­ку, бо ў ста­рой даў­но не ха­пае мес­ца для ўсіх, ка­го Па­ксі пры­вёў ту­ды жыць яшчэ да су­стрэ­чы з мал­пач­кай… Ка­лі б ра­ней мне ска­за­лі, што двух­га­до­вае дзі­ця скла­дае па­доб­ныя гіс­то­рыі, дак­лад­на не па­ве­ры­ла б! Ды што я ве­да­ла пра дзя­цей ра­ней?.. І што ве­даю пра свай­го Ан­то­на цяпер?

Пад­бя­гае да мя­не хві­лі­ну та­му: «Ма­ма, я пры­ду­маў, што Дзед Ма­роз па­до­рыць мне праз год! За­ла­тую рыб­ку. І ў мя­не заўж­ды бу­дзе шмат но­вых ма­шы­нак!» Вам та­кое прый­дзе ў га­ла­ву?

Да­рэ­чы, ка­лі на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да мы за­пы­та­лі­ся, што Ан­тон ха­цеў бы атры­маць ад Дзе­да Ма­ро­за, ён вы­ма­віў толь­кі ад­но сло­ва: «Чыз!» Не зра­зу­меў­шы, мы пе­ра­пы­та­лі­ся. «Гэ­та каб усе ўсмі­ха­лі­ся, — удак­лад­ніў сын. — І яшчэ ад­ну ма­шын­ку»…

Ма­ры­на БЕ­РА­ЗЕН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?