Вы тут

Цяпло брацкай свечкі


У вёс­цы Лу­ка Сто­лін­ска­га ра­ё­на за­ха­ва­ла­ся тра­ды­цыя ства­рэн­ня брац­кай свеч­кі. Жы­ха­ры вёс­кі на­пя­рэ­дад­ні Ка­ляд збі­ра­юц­ца ра­зам, каб ства­рыць вя­ліз­ныя свеч­кі, якія пас­ля ўста­наў­лі­ва­юць у царк­ве.

21-8

С­па­чат­ку ў вёс­цы збі­ра­юц­ца гро­шы на на­быц­цё вос­ку, едуць па гэ­ты воск да пча­ля­роў, а пас­ля вер­ні­кі пад спе­вы ка­ляд­ных пе­сень ства­ра­юць свеч­ку. Лю­дзі ве­раць, што па­куль яна га­рыць, — іх прось­бы бу­дуць па­чу­ты Бо­гам. А пас­ля свеч­ку ўста­наў­лі­ва­юць у Га­рад­нян­скай царк­ве, дзе яна бу­дзе га­рэць на пра­ця­гу го­да.

Два га­ды та­му май­стры ста­лі ге­ро­я­мі да­ку­мен­таль­на­га філь­ма «Брац­кая свя­ча». Фільм мож­на сва­бод­на па­гля­дзець у ін­тэр­нэ­це.

21-10

Та­кая ж свеч­ка 13 сту­дзе­ня бы­ла зроб­ле­на і ў Сто­лін­скім га­рад­скім До­ме куль­ту­ры на фес­ты­ва­лі «Ка­ляд­ная ра­дасць», на якім бы­ла ар­га­ні­за­ва­на вы­ста­ва-про­даж ра­бот са­цы­яль­ных уста­ноў, май­стар-кла­сы, кан­цэр­ты, слу­жэн­не, а са­мым яр­кім мо­ман­там фес­ты­ва­лю стаў вы­раб брац­кай свеч­кі.

Муж­чы­ны на­жа­мі і ся­кер­ка­мі сек­лі «пі­ра­гі» вос­ку, та­пі­лі яго ў га­ра­чай ва­дзе і «вы­па­рва­лі» над аг­нём, раз­мі­на­лі ру­ка­мі, а пас­ля вас­ко­вы­мі ко­са­мі апля­та­лі пад­ве­ша­ны кнот. Усё хут­ка, зла­джа­на. Гэ­так жа ху­цень­ка свеч­ка зды­ма­ец­ца, і яе па­чы­на­юць ка­таць: на­па­чат­ку ру­ка­мі, а пас­ля і дош­кай. Не­вя­лі­кія трэ­шчы­ны за­маз­ва­юц­ца ка­ва­лач­кам вос­ку. І вось яна га­то­ва. Пад по­зір­ка­мі шмат­лі­кіх гле­да­чоў яе вы­но­сяць да іко­ны Ма­не­фы Го­мель­скай. Свеч­ку асвя­ціў ай­цец Сер­гій Плат­ніц­кі. Яна бу­дзе ўста­ноў­ле­на ў кап­лі­цы (што пла­ну­юць па­бу­да­ваць у блі­жэй­шы час) гэ­тай свя­той у Сто­лі­не. А па­куль свеч­ка за­хоў­ва­ец­ца ў царк­ве вёс­кі Ад­вер­жы­чы.

21-12

Тац­ця­на СЕ­ГЕН. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.