Вы тут

Спачатку моцны снег, а потым - анамальныя маразы!


У выхадныя — да мінус 25

Сур'ёзнае зімовае надвор'е будзе гаспа-дарыць на тэрыторыі Беларусі і на гэтымтыдні, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У аўторак атмасферныя франты прынясуць у паўднёвыя рэгіёны краіны снег, месцамі мяцеліца, у асобных раёнах — моцны снег. Разам з тым у паўночных рэгіёнахістотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўдзень будзе вагаццаад мінус 6 градусаў па паўднёвым захадзе да 17 марозу на паўночнымзахадзе краіны. Прагназуецца, што ў сераду снегапады «накрыюць» ужобольшую частку Беларусі, месцамі слабая мяцеліца. Тэмпература паветраўначы да мінус 11-17 градусаў, а па поўначы краіны — да 18-23 марозу;удзень — мінус 9-15 градусаў. Толькі на крайнім поўдні крыху цяплей:на працягу сутак мінус 6-10 градусаў. Кароткачасовы снег, пераважнапа ўсходніх рэгіёнах краі ны, чакаецца ў чацвер. Тэмпература паветрана працягу сутак стане мінус 12-18 градусаў, уначы пры праясненнях да 19-24 марозу.

Напрыканцы тыдня маразы зноў узмоцняцца. Тэмпература паветра ўначы стане мінус 14-21, месцамі пры праясненнях да 21-26 марозу. Уначы на суботу і нядзелю сіноптыкі не выключаюць узмацненне маразоў месцамі нават да мінус 28 градусаў. Удзень напрыканцы тыдня будзе ад мінус 11 да мінус 17 градусаў. Айчынныя сіноптыкі падлічылі, што такі тэмпературны фон ажно на 6-10 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму трэцяй дэкады студзеня. Нагадаем, што ўначы на 19 студзеня ў Беларусі былі зафіксаваны самыя моцныя маразы гэтай зімой на ўсходзе краі ны (мінус 20-25 градусаў).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».