Вы тут

Экспарт адукацыі: заданне на заўтра...


«Беларусь для мяне — гэта прыгожая краіна», «...Мая другая радзіма», «...Гэта краіна, дзе спакойна», «...БДУІР — самы патрэбны ўніверсітэт», «Калі здам першую сесію, стану праграмістам», «...Тут лепшыя выкладчыкі...», «Тут англійская мова», «Добрая адукацыя і добры досвед» . Так разважаюць героі рэкламнага роліка — замежныя студэнты, якія атрымліваюць адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Іншаземцы распавядаюць пра свае любімыя месцы ў беларускай сталіцы, прызнаюцца ў любові да дранікаў і беларускай бульбы, называюць імёны славутых беларусаў і нават цытуюць беларускіх паэтаў. Пасля размяшчэння на відэарэсурсе уоыІыЬе.сот ролік за два дні сабраў больш як 1,5 тысячы праглядаў. І пакуль што гэта прыклад найбольш паспяховага рэкламавання беларускай ВНУ ў інтэрнэт-прасторы. Для параўнання: рэкламны ролік Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта сабраў такую ж колькасць праглядаў не за два дні, а за два гады. Напэўна, яго аўтарам не хапіла крэатыву?

І дыпламаты, і міністры

Як зазначае намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК, рэкламная пра-дукцыя вышэйшых і сярэдніх спецыяль-ных навучальных устаноў у сярэднім абнаўляецца адзін-два разы ўгод (як правіла, напярэдадніўступнай кампаніі), што прысучасных тэмпах развіццяэкспарту паслуг з'яўляеццанепрымальным. Пры гэтым«кульгае» як моўная разна-стайнасць рэкламнай пра-дукцыі, яе ўзровень, так іякасць перакладу на англійскую мову.

— Часта рэклама распрацоўваецца без уліку спецыфікі каналаў яе распаўсюджвання і рэгіянальнай скіраванасці. Між іншым, сёння патрабуецца рэкламны прадукт і на кітайскай мове, і на іспанскай — для краін Лацінскай Амерыкі, — падкрэслівае намеснік міністра. — У якасці паспяховых прыкладаў магу прыгадаць толькі каталог Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава на туркменскай мове і буклет БДУІР — на арабскай.

Увогуле ж для прыцягнення ў Беларусьна навучанне замежнікаў сёння задзейнічаны самыя розныя сродкі: рэкламаванне праз сайт установы адукацыі, распаўсюджванне інфармацыі праз пасольствы Беларусі за мяжой, удзел у міжнародных выставах... Праўда, апошнія прадстаўнікі ВНУ разглядаюць, хутчэй, як іміджавыя акцыі, паколькі, па іх словах,«ніводнага студэнта паслявыставы ў Беларусь усё роўна не прывязеш».

Некаторыя ВНУ робяць стаўку на прыцягненне новых студэнтаў з кола сваякоў і знаёмых сваіх студэнтаў-іншаземцаў. І ў тых ВНУ, дзе колькасць прадстаўнікоў замежжа даволі вялікая, гэтая тактыка і сапраўды забяспечвае больш-менш стабільны прыток слухачоў на падрыхтоўчыя аддзяленні.

Другая стратэгія заключаеццаў прыцягненні замежных грамадзян на вучобу ў Беларусь праз фірмы-пасрэднікі. Большасць з гэтых фірмаў узначальваюць замежныя грамадзяне, якія навучаліся ў беларускіх ВНУ. Многія з іх атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, але актыўна падтрымліваюць кантакты з радзімай. Дзейнічае ў Беларусі і Міжнародная асацыяцыя выпускнікоў беларускіх ВНУ. Адной з яе задач з'яўляецца падтрыманне пастаянных кантактаў з выхаванцамі беларускай школы.

Зараз ствараецца рэспубліканская база даных аб пасрэдніцкіх фірмах і рэкрутынгавых агенцтвах, якія зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі і маюць добрую рэпутацыю. Гэта немалаважна, паколькі ў апошнія гады нападрыхтоўчыя аддзяленні прымаюцца сотні грамадзян з Туркменістана, Кітая, Турцыі, Нігерыі, што патрабуе ад ВНУ больш шчыльнага ўзаемадзеяння з тэрытарыяльнымі органамі па грамадзянстве і міграцыі па ўзгадненні запрашэнняў на вучобу. Адпаведна, павысілася і адказнасць ВНУ за ўстанаўленне стандартаў празрыстасці работы з пасрэднікамі. Нядобранадзейнасць апошніх можа моцна ўдарыць па іміджы навучальнай установы.

З 2012 года ў Беларусі дзейнічае Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва ўсферы адукацыі, створаны пры Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, у функцыі якога ўваходзіць як аналіз асноўных тэндэнцый развіцця сусветнага рынку адукацыйных паслуг, распрацоўка маркетынгавай стратэгіі, так і стварэнне банка звестак пра выпускнікоў беларускіх ВНУ з кола замежных грамадзян. Выпускнікі беларускіх ВНУ павінны вяртацца ў Беларусь у іншай якасці (як бізнесмены, дыпламаты, перакладчыкі) і быць праваднікамі эканамічных зносін паміж сваімі краінамі і Беларуссю. Вядома, што сярод іх ёсць міністры, дыпламаты, дырэктары ўстаноў адукацыі, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, галоўныя ўрачы медыцынскіх устаноў.

Перспектыўныя рынкі

 

Па звестках Міністэрства адукацыі, у гэтым навучальным годзе колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў беларускіх установах адукацыі, павялічылася на 3886 чалавек і перавысіла 16 тысяч. У магістратуру залічаны 769 чалавек і 410 чалавек — у аспірантуру і ардынатуру.

Усяго ў 2013/2014 годзе колькасць замежных грамадзян, якія былі прыняты на навучанне ў беларускія ўстановы адукацыі, дасягнула 4384. Геаграфія краін, адкуль едуць у Беларусь іншаземцы, ужо набліжаецца да сотні, аднак асноўны экспарт адукацыйных паслуг (80% ад аб'ёму) прыпадае ўсяго на чатыры краіны: Туркменістан, Кітай, Расію і Нігерыю. Прычым колькасць расіян, якія выбіраюць месцам атрымання вышэйшай адукацыі Беларусь, скарачаецца, колькасць кітайцаў істотна не змяняецца, а вось колькасць маладых людзей з Туркменістана, якія едуць у нашу краі ну, расце. І такі перакос у пастаўках адукацыйных паслуг прыводзіць да павелічэння колькасці міжэтнічных і міжрэлігійных канфліктаў.

Пэўны баланс захоўваецца толькі ў БДУIР, дзе адначасова з грамадзянамі Туркменістана (99 чалавек) навучаецца значная колькасць маладых людзей з Нігерыі (66 чалавек), Ірана (44), В'етнама (36), Расіі (35), Ірака (28), Лівіі (24), Казахстана (21) і Лівана (15).

—            Перспектыўнымі рынкамі экспарту адукацыйных паслуг з'яўляюцца, на наш погляд, перш за ўсё краіны СНД (Казахстан, Азербайджан, Таджыкістан), у якіх руская мова служыць агульнапрызнаным сродкам камунікацыі; краі ны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі (В'етнам, Бангладэш, Шры Ланка, Індыя, Інданезія), Бліжняга Усходу (Ірак, Ліван, Іран), Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, — падкрэслівае Віктар Якжык.

—            Мы лічым, што даводзіць да ВНУ планавыя паказчыкі па колькасці іншаземных студэнтаў і заробленых грошах неапраўдана. Даводзіць трэба эфектыўныя паказчыкі — напрыклад, па суадносінах студэнтаў-іншаземцаў і студэнтаў-беларусаў ці студэнтаў-іншаземцаў і выкладчыкаў, — агучыў сваю пазіцыю дэкан факультэта падрыхтоўкі замежных грамадзян Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта Вадзім Прыступа. — І рухацца на той ці іншы рынак трэба толькі ў тым выпадку, калі нашы выдаткі будуць апраўданымі.Трэба ўлічваць таксама і наяўнасць унутраных бар'ераў: якія перашкоды існуюць у той ці іншай краі не па прызнанні нашых дыпломаў.

Толькі буйныя ўніверсітэты могуць дазволіць сабе працаваць на сотню краін. А невялікія ВНУ (з колькасцю студэнтаў 2-4 тысячы чалавек) не павінны распыляць свае сілы і працаваць на ўсе рэгіёны свету: неабходна дзейнічаць адрасна, працаваць толькі па максімальна выгадных для нас кірунках. А паколькі «арабская вясна» ахоплівае ўсё больш краі н, мы ўжо думаем, што трэба сыходзіць з нашых традыцыйных рынкаў, паколькі чакаць адтуль новых студэнтаў нам не даводзіцца. У якасці самых перспектыўных рынкаў разглядаем краіны Азіі.

Кошт і якасць

Асобная тэма — задаволенасць замежных студэнтаў якасцю беларускай адукацыі. Апытанне студэнтаў рэгіянальных ВНУ паказала, што адпаведнасць кошту атрыманай адукацыі яе якасці яны ацэньваюць у 4,43 бала па пяцібальнай шкале, а магчымасць прымянення атрыманых ва ўніверсітэце ведаў у сферы прафесійнай дзейнасці — у 4,57 бала.

Навучанне на англійскай мове ўжо арганізавана ў БДМУ, БДУІР, БДТУ і шэрагу іншых універсітэтаў. Разам з тым, і сёння не ўрэгуляваны пытанні тарыфікацыі аплаты працы педагагічных работнікаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку замежных грамадзян па-англійску. У Міністэрстве адукацыі незадаволены работай па арганізацыі для выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў курсаў англійскай мовы і лічаць, што ўсе класічныя ўніверсітэты павінны распачаць падрыхтоўку англамоўных спецыялістаў ужо з наступнага навучальнага года.

Магчыма, у такім выпадку трэба было б узяць на ўзбраенне досвед Латвіі, дзе выкладчыкаў вышэйшай школы на год вызвалялі ад асноўнай работы для таго, каб тыя маглі ўшчыльную заняцца англійскай мовай і пацвердзіць сваю гатоўнасць выкладаць паанглійску на спецыяльным экзамене. Рэктар БДУІР Міхаіл Батура, дарэчы, неаднойчы выступаў з ініцыятывай аб стварэнні рэспубліканскай базы спецыялістаў, якія не проста добра валодаюць англійскай мовай, але і гатовы арганізоўваць на англійскай мове навучальны працэс. Не выключана, што такі ўзаемаабмен не толькі спрасціў бы ўсім задачу, але і дазволіў далучыцца да арганізацыі выкладання на замежнай мове іншым беларускім ВНУ.

Сёння найбольшай папулярнасцю ў замежных грамадзян карыстаюцца Белдзяржуніверсітэт, БДУІР, БНТУ, БДЭУ, лінгвістычны і медыцынскі ўніверсітэты. Найбольшая колькасць іншаземцаў аддае перавагу вывучэнню эканомікі, менеджменту, правазнаўства, міжнароднага права, рускай мовы і літаратуры, медыцыны і геалогіі.

У 2013 годзе кошт на адукацыйныя паслугі для іншаземных грамадзян вырас ад 3% да 10% і вагаецца зараз для студэнтаў дзённага аддзялення ад 1 920 да 3 300 долараў ЗША ў залежнасці ад установы адукацыі і спецыяльнасці, ад 1 500 да 3 380 долараў — для магістрантаў і ад 1 150 да 5 000 долараў—для аспірантаў. У Міністэрстве адукацыі лічаць, што замежныя студэнты гатовы да павышэння цэн на навучанне і падаражанне ў разумных памерах не пацягне за сабой страту цікаўнасці і матывацыі да навучання. Галоўнае — нельга дапускаць рэзкіх змяненняў у цэнавай палітыцы...

_______________________________________________________________________________

Фактары, якія стрымліваюць рост экспарту адукацыйных паслуг:

— недахоп месцаў у інтэрнатах для кампактнага пражывання замежных студэнтаў;
— неаднаразовыя адмовы міграцыйных органаўузгадняць запрашэнні на вучобу грамадзян з краін з так званай «павышанай міграцыйнай актыўнасцю». Ва ўмоўным «чорным спісе» знаходзяцца цэлы шэраг краін Азіі і Афрыкі;
—недастатковая колькасць выкладчыкаў, якія свабодна валодаюць замежнай мовай для арганізацыі навучання на замежнай мове;
—нізкая інфармаваць патэнцыяльных студэнтаў аб магчымасцях атрымання адукацыі ў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».