Вы тут

Нацыянальны прыярытэт Расіі на XXI стагоддзе


... і перспектывы для нашай краіны

У пасланні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Федэральнаму сходуасаблівая ўвага была нададзена пад'ёму Сібіры і Далёкага Усходу. Прэзідэнт адзначыў: «Гэта нашнацыянальны прыярытэтна ўсё ХХІ стагоддзе». Узнікае натуральнае пытанне, з чым звязана такая пастаноўка пытання ў краіне, дзе асноўная маса насельніцтва жыве на тэрыторыі Еўропы, у значнай ступені больш асвоенай і камфортнай з пункту гледжання створанай інфраструктуры?

У якасці асноўных прычын звычайна называюць багацце сыравінных рэсурсаў на гэтых вялізных тэрыторыях і пагрозу страты іх праз недастатковасць насельніцтва па суседстве з перанаселенымі краі намі, якія маюць патрэбу і ў рэсурсах, і ў тэрыторыях. Безумоўна, для апошняга ёсць усе падставы.

Запасы прыродных рэсурсаў, асабліва ў Сібіры, сапраўды велізарныя, акрамя таго, многія месцы канцэнтрацыі карысных рэсурсаў яшчэ толькі трэба будзе адкрыць. Нафта і газ, якія здабываюцца на гэтых тэрыторыях, з'яўляюцца асноўнай крыніцай валютных паступленняў і экспарту Расійскай Федэрацыі. У той жа час далейшыя распрацоўкі прыродных рэсурсаў як асноўнага лейтматыву эканамічнага развіцця краіны нясуць у сабе і натуральныя рызыкі. Можа ўзмацніцца «нарвежская хвароба», і так відавочная ў расійскай эканоміцы, калі вырашэнне ўсіх праблем за кошт здабычы і экспарту прыродных рэсурсаў тармозіць пазітыўнае развіццё іншых сектараў эканомікі, у тым ліку высокатэхналагічных, якія стануць галоўным фактарам поспеху ў сусветнай канкурэнцыі на працягу ХХІ стагоддзя.

Што датычыцца пагроз страты тэрыторый, то да іх таксама не варта ставіцца легкадумна. Калі гісторыя нечаму і вучыць, дык гэта таму, што ніколі нельга казаць «ніколі». Тое, што здаецца немагчымым у адных гістарычных умовах, рэалізуецца пры надыходзе новых. Улічваючы гэта, пражыванне толькі 25 мільёнаў грамадзян Расіі на амаль 70% яе тэрыторыі, натуральна, з'яўляецца яе ахілесавай пятой. З такім насельніцтвам гэтую тэрыторыю вельмі цяжка асвоіць і абараніць.

Але галоўнай прычынай прыярытэтнасці засваення Сібіры і Далёкага Усходу з'яўляецца тая трансфармацыя, якую перажывае сусветная эканоміка. Цэнтр эканамічнага развіцця пасоўваецца ў раён Ціхага акіяна. Асноўны ВУП свету (разлічаны па парытэце пакупной здольнасці) ужо дастаткова хутка будзе стварацца на яго берагах.

2012—2013 гады сталі знамянальнымі ў тым, што ўпершыню эканомікі краін, размешчаных на берагах Ціхага акіяна, склалі практычна палову сусветнай эканомікі. Ужо цяпер у дзвюх найбуйнейшых эканоміках рэгіёна — ЗША (19,5%) і Кітаі (15,5%) — ствараецца 35% сусветнага ВУП. На трэцім месцы па памеры эканомікі знаходзіцца Японія з 5,5% сусветнага ВУП. На чацвёртым — Расія з 3% сусветнага ВУП. На пятым — Мексіка з 2,16%. На шостым — Паўднёвая Карэя з 1,92% сусветнага ВУП. На сёмым — Канада з 1,77%. На восьмым — Інданезія з 1,45%. На дзявятым — Аўстралія з 1,16% ад сусветнага ВУП. На дзясятым — Тайвань з 1,075%.

Эканомікі іншых краі н рэгіёна хоць і маюць кожная менш як 1% ад сусветнага ВУП, але валодаюць вялізным патэнцыялам для будучага развіцця. Узяць хоць бы Філіпіны, якія вельмі энергічна развіваюцца і насельніцтва якіх упэўнена набліжаецца да 100 мільёнаў чалавек; В'етнам, які падыходзіць да мяжы ў 90 мільёнаў жыхароў, або Тайланд, у якім неўзабаве будзе жыць ужо 70 мільёнаў чалавек. Сярод невялікіх эканомік рэгіёна, якія не дацягваюць да 1% ад сусветнага ВУП, знаходзіцца і Сінгапур, узровень жыцця ў якім вышэйшы, чым у ЗША, а на яго тэрыторыі базуюцца найбуйнейшыя карпарацыі свету.

Менавіта «ссоўванне» сусветнай эканамічнай актыўнасці да берагоў Ціхага акіяна цягне неабходнасць развіцця Сібіры і Далёкага Усходу, уключаючы стварэнне «спецыяльных тэрыторый апераджальнага эканамічнага развіцця». Расія ўжо прысутнічае ў гэтым рэгіёне тэрытарыяльна, цяпер неабходна нарошчваць у ім эканамічную кампаненту.

Па сутнасці, гаворка ідзе пра тое, каб існуючая ў Расіі еўрапейская эканамічная база ва ўсё большай ступені ўцягвалася ў эканоміку Сібіры і Далёкага Усходу, а праз іх — у ціхаакіянскі рэгіён, які становіцца цэнтральным у сусветнай эканоміцы. Менавіта ў ім у хуткім часе будуць ажыццяўляцца асноўныя гандлёвыя здзелкі, вынаходзіцца, укараняцца і прадавацца самыя сучасныя тэхналогіі, функцыянаваць найбуйнейшыя банкі свету. Еўропа будзе з кожным годам станавіцца ўсё ў большай ступені сусветнай правінцыяй, ціхім, аддаленым ад асноўных сусветных падзей рэгіёнам, дзе добра адпачываць і расслабляцца, але дзе не будуць больш вяршыцца лёсы свету. І ў гэтым, дарэчы, крыніца праблем існуючага Еўрапейскага саюза і перспектывы Еўразійскага саюза, які фарміруецца.

У сувязі з гэтым адной з асноўных задач для Расіі становіцца стварэнне ўмоў, пры якіх краі ны Еўрапейскага саюза змогуць атрымаць доступ да дынамічнага жыцця Ціхага акіяна праз далучэнне да інфраструктурных і тэхналагічных праектаў на тэрыторыі Сібіры і Далёкага Усходу. Менавіта гэтыя плыні грошай і тавараў могуць кардынальна трансфармаваць сібірскі і далёкаўсходні ландшафты, бо павялічваецца неабходнасць для ЕС мець не марскі, а сухапутны маршрут доступу ў новую меку сусветнай эканомікі, якая зараджаецца на вачах. Гэты расійскі эксклюзіў стане таксама адным з фактараў будучага поспеху праекта еўразійскай інтэграцыі.

Пры гэтым нельга забываць і пра магчымасці, якія абяцае інтарэс да Сібіры і Далёкага Усходу з боку ЗША і Кітая, Канады і Паўднёвай Карэі, Японіі і Аўстраліі. Іх інвестыцыі таксама могуць аказацца карыснымі для засваення гэтых рэгіёнаў, а ўцягванне найважнейшых эканомік свету ў развіццё гэтых тэрыторый прымусіць іх сцішваць свае ўласныя апетыты.

Што да перспектыў нацыянальнага прыярытэту Расіі для Беларусі, а таксама ў цэлым зруху дзелавой актыўнасці ў рэгіён Ціхага акіяна, то можна адзначыць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі. Да станоўчых адносіцца тое, што развіццё лагістыкі паміж Еўропай і Азіяй вельмі спрыяльна адаб'ецца на магчымасцях у гэтай сферы для Беларусі. Праз нашу краі ну будзе транспартавацца значна больш грузаў, што выгадна для бюджэту.

Але ёсць і верагоднасць негатыўных наступстваў. Перш за ўсё, імкненне Расіі збываць як мага больш нафты і газу ў Азіі, якое расце, можа выклікаць дэфіцыт прапановы гэтых энергарэсурсаў для забеспячэння патрэб беларускіх галін эканомікі. Акрамя гэтага, Беларусь, як і іншыя еўрапейскія краі ны, можа пацярпець ад перамяшчэння сусветнай эканамічнай актыўнасці да берагоў Ціхага акіяна па тым жа сцэнарыі — атрымаўшы меншыя тэмпы росту эканомікі.

Зыходзячы з гэтага, у рамках еўразійскай інтэграцыі Беларусь павінна прымяніць тыя палітычныя магчымасці, якія мае ў адрозненне ад краі н Еўрасаюза. А менавіта — выкарыстаць цесныя сувязі з Расіяй для развіцця беларускага прадпрымальніцтва на расійскай тэрыторыі, прылеглай да Ціхага акіяна. Каб кампенсаваць магчымасці, якія змяншаюцца ў Еўропе, магчымасцямі ў ціхаакіянскім рэгіёне, якія павялічваюцца.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.