Вы тут

На вадохрышча вада... лашчыць


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Адзін дзень у го­дзе — на пра­ва­слаў­нае Ва­дох­ры­шча — Ска­чаль­ска­му во­зе­ру на­ка­на­ва­на пе­ра­ўтва­рац­ца ў іар­дан­скую ку­пель. Вось і сё­ле­та, дзя­ку­ю­чы вай­скоў­цам 8-га пал­ка ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най аба­ро­ны, якім ка­ман­дуе пал­коў­нік Ві­таль Бі­ру­ля, 19 студзеня на азёр­ным лё­дзе зноў утва­ры­ла­ся па­лон­ка ў вы­гля­дзе кры­жа, бы­ла зман­ці­ра­ва­на лес­віч­ка, да па­лон­кі па­кла­дзе­на доў­гая драў­ля­ная сцеж­ка, на бе­ра­зе ўста­ля­ва­ны на­мё­ты для пе­ра­апра­на­ння і су­грэ­ву пас­ля аку­нан­ня. І ах­вот­ных да­лу­чыц­ца да ва­дох­ры­шчан­ска­га аб­ра­ду бы­ло не­каль­кі дзя­сят­каў.

21-25

— Мы вы­ра­шы­лі на­ла­дзіць са­праўд­нае свя­та зі­мы і зда­роўя. І не толь­кі для сва­іх ад­на­па­лчан — для ўсіх жы­ха­роў Ста­рых Да­рог і ра­ё­на, — ска­заў ка­ман­дзір пал­ка Ві­таль Бі­ру­ля.

Па тра­ды­цыі, якой не менш за дзе­сяць га­доў, ва­ду асвя­ціў на­ста­я­цель пал­ка­во­га хра­ма і царк­вы ў вёс­цы За­луж­жа ай­цец Аляк­сандр Пі­гуль. Дзе­ся­ці­гра­дус­ны ма­роз, сі­няе не­ба і лёг­кае сне­га­вое по­кры­ва, якое агар­ну­ла на­ва­коль­ны лес, толь­кі да­да­лі сту­дзень­ска­му дню асаб­лі­ва­га шар­му і па­клі­ка­лі ўсіх на­вед­валь­ні­каў Ска­чаль­ска­га во­зе­ра за­тры­мац­ца ка­ля «іар­да­ні» да са­мых пры­цем­каў.

21-27

Ана­толь Кля­шчук. Фо­та аў­та­ра.

Ста­ра­да­рож­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.