Вы тут

Уладзімір ЖУРАВЕЛЬ: «Калі чалавек усведамляе адказнасць сваёй працы, будзе плён!»


У са­мым кан­цы мі­ну­ла­га го­да фут­боль­ны клуб «Ды­на­ма-Мінск» зра­біў сва­ім пры­хіль­ні­кам на­ва­год­ні па­да­ру­нак — аб­вяс­ціў імя но­ва­га трэ­не­ра. Вы­бар «бе­ла-сі­ніх» не на жарт ска­лых­нуў спар­тыў­ную гра­мад­скасць: на па­са­ду глаў­ка­ма за­пра­сі­лі Ула­дзі­мі­ра Жу­раў­ля, які апош­нія ча­ты­ры га­ды ўзна­чаль­ваў са­лі­гор­скі «Шах­цёр». Ад­ны фут­боль­ныя экс­пер­ты здзіў­ля­лі­ся і ад­кры­та ка­за­лі, што не ра­зу­ме­юць па­доб­на­га ра­шэн­ня, ін­шыя за­ці­каў­ле­на ад­зна­ча­лі, што гэ­та па мен­шай ме­ры сме­лы крок, які мо­жа даць плён. Мер­ка­ван­ні мо­гуць быць роз­ны­мі, але факт за­ста­ец­ца фак­там: се­зон-2014 «ды­на­маў­цы» су­стрэ­нуць з но­вым на­стаў­ні­кам. Ка­рэс­пан­дэнт «Алім­пій­ца» па­бы­ваў на ад­ной з пер­шых трэ­ні­ро­вак «бе­ла-сі­ніх» і за­даў не­каль­кі пы­тан­няў но­ва­му глаў­ка­му «Ды­на­ма».

28-20

Трэ­ні­роў­ка за­цяг­ва­ец­ца, пас­ля ад­па­чын­ку фут­ба­ліс­ты не су­праць па­пра­ца­ваць на по­лі трош­кі больш, чым звы­чай­на. Пас­ля «за­мін­кі» спарт­сме­ны па­кі­да­юць пля­цоў­ку, на­стаў­нік пра­во­дзіць сва­іх па­да­печ­ных, а пас­ля ўзні­ма­ец­ца на са­мы верх тры­бу­ны фут­боль­на­га ма­не­жа. Знеш­не Ула­дзі­мір Іва­на­віч ро­біць ура­жан­не спа­кой­на­га, раз­важ­лі­ва­га ча­ла­ве­ка, маг­чы­ма, за­над­та сур'­ёз­на­га... Але гэ­та сур'­ёз­насць — хут­чэй, моц­ная кан­цэнт­ра­цыя на пра­цы і агуль­ная дыс­цып­лі­на­ва­насць. За­даю пер­шае пы­тан­не, і гэ­тая зда­гад­ка ад­ра­зу па­цвяр­джа­ец­ца.

— Но­вы год, Рас­тво... Пас­ля зі­мо­вых свят цяж­ка вяр­тац­ца да пра­цоў­на­га пра­цэ­су?

— Дык не ўпер­шы­ню. Пры­звы­ча­і­лі­ся ўжо, — здзіў­ле­на вы­маў­ляе Ула­дзі­мір Іва­на­віч. — Свя­ты свя­та­мі, а пра­ца ёсць пра­ца. Рых­та­ва­лі­ся да вы­ха­ду з ад­па­чын­ку, на­дзён­ных спраў ха­па­ла. У фут­бо­ле ар­га­ні­за­цый­ных мо­ман­таў заўж­ды шмат, ня­гле­дзя­чы на вы­хад­ныя, ка­ні­ку­лы і свя­ты.

— І як пра­хо­дзяць пер­шыя трэ­ні­роў­кі?

— Хлоп­цы ра­ду­юць. З ад­па­чын­ку вяр­ну­лі­ся ў вы­дат­ным на­строі, ві­даць, што ёсць жа­дан­не пра­ца­ваць, трэ­ні­роў­кі — эма­цы­я­наль­ныя, пра­хо­дзяць на пад'­ёме. Па­куль ура­жан­ні доб­рыя.

— Гэ­та да­ты­чыц­ца і на­віч­коў?

— Без­умоў­на. Аб­ноў­ле­ны трэ­нер­скі штаб зна­ё­міц­ца і з ле­гі­я­не­ра­мі — Дыя­ман­дэ, Бан­гу­рам, і з хлоп­ца­мі, якія зна­хо­дзяц­ца ў ка­ман­дзе даў­жэй. Га­лоў­нае, што ўсе ста­ра­юц­ца, вы­кон­ва­юць той аб'­ём пра­цы, які мы пра­па­ноў­ва­ем. Ні­я­кіх на­ра­кан­няў ня­ма.

— Тое, што «Ды­на­ма» — клуб з вя­лі­кай гіс­то­ры­яй і са­лід­ны­мі тра­ды­цы­я­мі, да­дае ад­каз­нас­ці ці, на­ад­ва­рот, уся­ляе ўпэў­не­насць?

— Трэ­ба дак­лад­на раз­дзя­ляць па­няц­ці «страх» і «ад­каз­насць». Ад­каз­насць, якая гняце, — гэ­та ўжо страх. А ў спра­вах страх не мо­жа быць па­моч­ні­кам. Без­умоў­на, вяр­нуц­ца ў род­ны клуб, дзе ты пра­вёў леп­шыя га­ды як гу­лец, ужо ў якас­ці трэ­не­ра — вя­лі­кая ад­каз­насць. І я гэ­та ўсве­дам­ляю і пры­маю. А ка­лі ча­ла­век гэ­та ра­зу­мее, да­лей за­ста­ец­ца толь­кі дзей­ні­чаць, і цяж­кая пра­ца аба­вяз­ко­ва дасць плён.

— А якія ўспа­мі­ны з дзя­цін­ства ў вас звя­за­ны з ды­на­маў­скай ка­ман­дай?

— Гэ­та да­лё­кія ча­сы, яшчэ па­ча­так 1980-х га­доў... Трэ­ні­ра­ваў­ся ў ма­зыр­скай дзі­ця­ча-юнац­кай шко­ле, у Ана­то­ля Дзер­га­чо­ва. І ў нас ся­род хлоп­цаў бы­ло дак­лад­нае раз­дзя­лен­не на «ды­на­маў­цаў» і «спар­та­каў­цаў». Вя­до­ма, аў­та­ры­тэт «Спар­та­ка» ся­род ама­та­раў фут­бо­ла та­ды быў знач­на боль­шым. Але на­ват і ў мен­шас­ці мы аба­ра­ня­лі го­нар лю­бі­май ка­ман­ды: апра­на­лі сі­не-бе­лую фор­му і ўсім ка­за­лі: «Мы — за «Ды­на­ма»!»

— Ця­пер у «Ды­на­ма» са­мая вя­лі­кая фа­нац­кая су­пол­ка ў Бе­ла­ру­сі...

— Са­праў­ды так. Важ­на па­мя­таць, што перш за ўсё ка­ман­да гу­ляе ў фут­бол дзе­ля сва­іх пры­хіль­ні­каў, а не дзе­ля са­міх ся­бе. І ме­на­ві­та фа­на­ты — са­мыя стро­гія суд­дзі. Мно­гія з іх доб­ра раз­бі­ра­юц­ца ў фут­бо­ле, вы­дат­на ары­ен­ту­юц­ца ў су­час­ных тэн­дэн­цы­ях, і прос­та па­каз­ваць не­бла­гія вы­ні­кі — гэ­та­га ўжо не­да­стат­ко­ва. Цяпер у ба­лель­шчы­каў ёсць маг­чы­масць на­зі­раць за леп­шы­мі клу­ба­мі све­ту, гля­дзець гуль­ні прэ­стыж­ных еў­ра­пей­скіх чэм­пі­я­на­таў. Акра­мя вы­ні­каў, у іх ёсць вя­лі­кае жа­дан­не ба­чыць пры­го­жы фут­бол — змяс­тоў­ны, з са­ма­ад­да­чай, каб бы­ло ві­да­воч­на, што спарт­сме­ны аба­ра­ня­юць го­нар сва­ёй ка­ман­ды ў лю­бых умо­вах — спры­яль­ных ці не.

— На­зі­ра­ю­чы за прын­цы­по­вым су­праць­ста­ян­нем «Ды­на­ма» і «Шах­цё­ра» ў мі­ну­лым се­зо­не, звяр­та­лі ўва­гу на тое, як змя­ні­ла­ся за апош­нія ча­сы ва­ша ця­пе­раш­няя ка­ман­да?

— Ма­гу толь­кі ска­заць, што пры пад­рых­тоў­цы да мат­чаў мы дас­ка­на­ла вы­ву­ча­ем усе бе­ла­рус­кія ка­ман­ды. «Ды­на­ма» — ад­на з тых дру­жын, якая маг­ла гу­ляць з «гар­ня­ка­мі» з па­зі­цыі сі­лы. Гэ­та моц­ная ка­ман­да, якая па­тра­буе да ся­бе па­ва­гі. І мы заў­сё­ды ўліч­ва­лі гэ­та пры пад­рых­тоў­цы.

— Пе­ра­езд з Са­лі­гор­ска ў Мінск, на­пэў­на, да­зво­ліў вам больш ча­су пра­во­дзіць з сям'­ёй?

— Ча­мусь­ці іс­нуе та­кое мер­ка­ван­не, што ка­лі ты до­ма, то аба­вяз­ко­ва по­бач з сям'­ёй. Трэ­нер­ская пра­ца — ня­прос­тая... Ка­лі ты хо­чаш ча­гось­ці да­сяг­нуць, трэ­ба ўмець чымсь­ці ах­вя­ра­ваць. Ідэа­льных умоў ні­ко­лі не бы­ло і не бу­дзе. У мя­не ня­ма та­ко­га стаў­лен­ня: маў­ляў, я до­ма, а пра­ца пад бо­кам і ні­ку­ды не ўця­чэ. Па­вер­це: тое, што я ця­пер у Мін­ску, у гэ­тым ня­ма ней­ка­га вя­лі­ка­га бо­ну­са. Ёсць свае плю­сы і мі­ну­сы... як заў­сё­ды.

— За­ста­ец­ца час на вы­ха­ван­не дзя­цей?

— Шчы­ра ка­жу­чы, не так шмат, як ха­це­ла­ся б. У мя­не сын і дач­ка. Сын ужо да­рос­лы, са­ма­стой­ны ча­ла­век. А вось да­чцэ толь­кі шэсць га­доў. За­ла­ты ўзрост... Ці­ка­ва на­зі­раць, як ма­лень­кі ча­ла­ве­чак рас­це, ста­лее. Без­умоў­на, ста­ра­юся пра­во­дзіць з ёй час, удзель­ні­чаю амаль што ва ўсіх гуль­нях — ра­зам ма­лю­ем, штось­ці ле­пім. Усё, што ці­ка­ва ёй, ці­ка­ва і мне. Хут­ка ў шко­лу, вель­мі спа­дзя­ю­ся, што ў мя­не атры­ма­ец­ца ад­вес­ці дач­ку ў пер­шы клас.

— Ве­даю, што вы лю­бі­це ры­ба­чыць...

— Так. Цу­доў­нае хо­бі! Але зноў-та­кі не заў­сё­ды ха­пае ча­су. За мі­ну­лы год, на­пэў­на, два ра­зы толь­кі вы­бі­раў­ся. Для мя­не гэ­та вы­дат­ны спо­саб баў­лен­ня ча­су, ка­лі мож­на па­ся­дзець у ці­шы­ні і спа­коі, па­ду­маць, па­раз­ва­жаць. Сам улоў не так важ­ны. Ха­ця і тут ёсць пэў­ны спар­тыў­ны ін­та­рэс. Але на пер­шы план усё ж та­кі вы­хо­дзіць ме­на­ві­та маг­чы­масць па­быць сам-на­сам з са­бой і пры­ро­дай.

— На­пэў­на, на­сталь­гі­ру­е­це... Ці вы пры­вык­лі жыць, гле­дзя­чы толь­кі ў бу­ду­чы­ню?

— Пра гэ­та ёсць вы­дат­ны вы­раз: «Нель­га жыць без мі­ну­ла­га, але і ў мі­ну­лым жыць нель­га». Той, хто за­тры­маў­ся ва ўча­раш­нім дні, ры­зы­куе за­стац­ца там на­заў­сё­ды. Ра­зам з тым, тое, што прай­шло, нель­га за­бы­ваць. Бо гэ­та і важ­ныя ўспа­мі­ны, і жыц­цё­вы до­свед — ка­ра­цей, усё тое, што ро­біць нас асо­ба­мі. Але жыць усё ж та­кі трэ­ба дзе­ля бу­ду­чы­ні.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.