Вы тут

Пад мiнус 30 робiцца нормай?


Ужо трэці тыдзень у нас трымаюцца сур'ёзныя маразы. І сёння будзе без істотных ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Брэсцкай вобласці чакаецца снегі слабая мяцеліца, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава

.

Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ў межах мінус 8-14 градусаў. А вось у сераду тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў халоднага арктычнага антыцыклону, цэнтр якога будзе над Маскоўскай вобласцю Расіі. Таму ў сераду і чацвер маразы ўзмацняцца, калі чакаецца без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці магчымы кароткачасовы снег. Узмацніцца ўсходні вецер, у паўднёва-заходніх рэгіёнах ён будзе дасягаць 15-17 м/с. Тэмпература паветра ўначы стане дасягаць мінус 18-24 градусаў, а ўначы на 30 студзеня на ўсходзе краіны будзе зніжацца нават да 25-29 марозу. Удзень прагназуецца мінус 12-18 градусаў. Па паўднёвым захадзе будзе трохі цяплей — на працягусутак 12-18 марозу, а ўдзень у сераду каля мінус 10 градусаў.

Холадна будзе і ў пятніцу. Зноў без істотных ападкаў, толькі на захадзе месцамі кароткачасовы снег. Уначы прагназуецца мінус 19-24, на ўсходзе — да 25-29 марозу, удзень — мінус 11-17 градусаў. Толькі на захадзеўначы мінус 14-18 градусаў, удзень — 8-10 градусаў ніжэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, на выхадныя маразы крыху адпусцяць (на 2-4 градусы), але стане больш ветрана.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.