Вы тут

Cтартаваў «Зорны паход»


У Мінску стартаваў 49-ты «Зорны паход» па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, арганізаваны студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Ідэя правядзення «Зорных паходаў» узнікла ў 1966 годзе, калі студэнты Мінскага педагагічнага інстытута ўзялі ўдзел ва Усесаюзным паходзе моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. Стартавалі атрады з розных населеных пунктаў, а фінішавалі — адначасова ў адным. Схема такога маршруту на карце падобная паформе на зорку — адсюль і назвапаходу.

Традыцыя налічвае ўжо 49 гадоў. Кожны год, падчас зімовых канікул, лепшыя студэнты і выкладчыкі БДПУ выпраўляюцца ў чарговы «Зорны паход». Гэты праект заўсёды адкрыты для новых рашэнняў і ініцыятыў. Менавіта таму трэці год запар у складзе зводных атрадаў БДПУ ўдзельнічаюць і студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

1

Плануецца што за чатыры дні 6 зводных атрадаў агульнай колькасцю больш як 150 чалавек пройдуць па тэрыторыі Вілейскага, Салігорскага, Ашмянскага, Лідскага, Іўеўскага і Клічаўскага раёнаў. Студэнты і выкладчыкі выступяць з канцэртамі ў дамах культуры і школах, акажуць шэфскую дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёмяцца з гістарычнымі мясцінамі і мемарыяльнымі комплексамі, арганізуюць спартыўныя спаборніцтвы і прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі — будуць агітаваць за прафесію педагога. А студэнты медыкі правядуць асветніцкія заняткі па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Традыцыйна старту «Зорнага паходу» папярэднічае ўрачысты мітынг ва ўнутраным дворыку БДПУ каля помніка студэнтам і выкладчыкам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

— Сёлетні паход прысвечаны70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і я прашу, каб вы наведалі воінскія пахаванні ва ўсіх раёнах, праз якія пралягае ваш маршрут, — звярнуўся да студэнтаў рэктар БДПУ Пётр КУХАРЧЫК. — Другая падзея, якой прысвечаны паход, вельмі важная для ўсёй вышэйшай школы — гэта100 гадоў з адкрыцця ў Мінску першага настаўніцкага інстытута. Таму прашу, каб вы з гонарам пранеслі званне студэнта БДПУ.

Міністр адукацыі Сяргей МАСКЕВіЧ, які прысутнічаў на мітынгу, падкрэсліў выключную важнасць «Зорных паходаў»: «Мне вельмі прыемна, што традыцыі, звязаныя з патрыятычным выхаваннем моладзі,знаходзяць сваё развіццё менавітаў педагагічным універсітэце. І я ўпэўнены, што кожны з сёлетніх удзельнікаў паходу прыўнясе нешта сваё,скажа сваё слова... »

Надзея НіКАЛАЕВА. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».