Вы тут

З месца — у палонку


19 сту­дзе­ня пра­ва­слаў­ныя шы­ро­ка ад­зна­чы­лі Хры­шчэн­не Гас­под­няе. Па сва­ёй знач­нас­ці свя­та пры­раў­ноў­ва­ец­ца да Рас­тва Хрыс­то­ва­га і Тро­і­цы.

31-13

У гэ­ты дзень па­пу­ляр­ным ста­ла аку­нан­не ў па­лон­цы. Ва­да­ём асвя­ча­ец­ца свя­та­ром, пас­ля ча­го ўся ва­да ў ёй лі­чыц­ца свя­той і цу­да­дзей­най. Вер­ні­кі на­бі­ра­юць ва­ду ў ёміс­тас­ці, а са­мыя сме­лыя трой­чы аку­на­юц­ца.

Су­пра­цоў­ні­кі Дэ­парт­амен­та ахо­вы МУС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь не пер­шы год пад­трым­лі­ва­юць гэ­ту тра­ды­цыю і, ня­гле­дзя­чы ні на якія ўмо­вы на­двор'я, сме­ла аку­на­юц­ца ў ле­дзя­ную ва­ду.

На гэ­ты раз у За­слаўі са­бра­ла­ся шмат лю­дзей — вы­хад­ны дзень да­зво­ліў пры­ехаць цэ­лы­мі сем'­я­мі. Пас­ля асвя­чэн­ня ва­ды да ку­пе­лі вы­стра­і­ла­ся чар­га з ах­вот­ных аку­нуц­ца. І хоць на ву­лі­цы бы­ло мі­нус 15, а тэм­пе­ра­ту­ра ва­ды ка­ля 4 гра­ду­саў, у па­лон­ку ахоў­ні­кі апус­ка­лі­ся сме­ла.

Тыя ж, хто не ад­ва­жыў­ся аку­нуц­ца сё­ле­та, на­ма­чы­лі ва­дох­ры­шчан­скай ва­дой твар і аб­мяр­коў­ва­лі маг­чы­масць, на­тхніў­шы­ся пры­кла­да­мі ін­шых, на на­ступ­ны год ўсё ж на­брац­ца храб­рас­ці і так­са­ма паў­дзель­ні­чаць у ста­ра­жыт­ным аб­ра­дзе.

Ан­жа­лі­ка ВЫ­ДЖАК-ТАР­ГО­НЯ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?