Вы тут

Не хачу ў Гімалаі! (Ліст на радыё)


Па­ва­жа­ная рэ­дак­цыя му­зыч­ных пе­ра­дач! Ме­сяц та­му я пра­сіў вас да жон­чы­на­га юбі­лею па­ста­віць пес­ню «Ла­да», пад якую мы з ёю лю­бі­лі тан­ца­ваць, у тым лі­ку на ўлас­ным вя­сел­лі. Я та­ды не са­ро­меў­ся пад­пя­ваць: «… И ког­да ты ста­нешь ба­буш­кой, всё рав­но ты бу­дешь Ла­душ­кой, Ла-да!»

З та­го, май­го пер­ша­га ліс­та вы, зда­ец­ца, зра­зу­ме­лі ўсё. І на­ват па­ве­да­мі­лі, ка­лі нам уклю­чаць ра­дыё. Мы з жон­кай бы­лі на­па­га­то­ве, як і ўся на­ша рад­ня. Зяць на­стро­іў маг­ні­та­фон — з мэ­таю ўсё за­пі­саць, каб за­ха­ваць на­ве­кі. Ад­нак атры­ма­ла­ся абы-што.

За доб­рыя сло­вы ў ад­рас жон­кі, без­умоў­на, дзя­куй. Але ж по­тым, па­пра­сіў­шы пра­ба­чэн­ня за тое, што «ў ба­зе» ці «на ба­зе» не ака­за­ла­ся пес­ні «Ла­да», вы па­ста­ві­лі ін­шы му­зыч­ны (ка­лі мож­на так на­зваць?) твор. Сло­вы яго — «Я го­тов це­ло­вать пе­сок, по ко­то­ро­му ты ходила…» — пад­ка­сі­лі ўшчэнт. Не, без пры­вяз­кі да мя­не яны хай гу­чаць. Але ж я пра­цую вар­таў­ні­ком на пяс­ча­на-гра­вій­ным кар'­е­ры, ха­джу ін­шым ра­зам на абед, і та­ды мя­не пад­мя­няе жон­ка. На­су­пе­рак, да­рэ­чы, ін­струк­цыі. Та­му за­раз мя­не мо­гуць тур­нуць з ра­бо­ты — за па­ру­шэн­не ін­струк­цыі і стра­ту піль­нас­ці. Бо на та­бе — ён пя­сок ца­луе…

А па­куль змен­шчык пад'­юдж­вае: маў­ляў, як даў­но я гэ­та раб­лю, ці не «за­бі­ва­ец­ца» пры па­ца­лун­ках нос?..

Зяць так­са­ма свой но­раў па­ка­заў. Ён з на­ша­га кар'­е­ра гра­вій вы­во­зіць. Ле­тась на са­ма­зва­ле двой­чы куль­нуў­ся. Та­му на­па­мін пра пя­сок — як той нож яму ў сэр­ца…

І жон­ка крыў­дуе: у кар'­ер, ска­за­ла, ні на­гой больш…

А та­му, ра­ней па­ва­жа­ная рэ­дак­цыя му­зыч­ных пе­ра­дач, пі­шу вам яшчэ раз: трэ­ба вы­праў­ляць ста­но­ві­шча. Ка­лі га­ва­рыць шчы­ра — ра­та­ваць сям'ю. Як?

Мяр­кую, на ва­шай «ба­зе» за­ха­ва­ла­ся апа­ра­ту­ра, на якой мож­на бы­ло б прай­граць грамп­лас­цін­ку з пес­няй «Ла­да»? Яе ў лю­бы мо­мант мо­жа пад­кі­нуць у сту­дыю зяць. Не ду­жа толь­кі здзіў­ляй­це­ся, што адзін бок грамп­лас­цін­кі, з пес­няй «Ад­пус­ці­це мя­не ў Гі­ма­лаі», бу­дзе на­дзей­на за­кле­е­ны плас­ты­рам, а па­верх — яшчэ і скот­чам. Я не ма­гу больш ры­зы­ка­ваць і ўвесь час ба­яц­ца, што вы там зноў неш­та пе­ра­блы­та­е­це: па­ста­ві­це, на­прык­лад, плас­цін­ку не тым бо­кам.

Да­рэ­чы, ня­ўжо ў ва­шых «ба­зах» ня­ма та­кіх цу­доў­ных за­ду­шэў­ных пе­сень, як, на­прык­лад, «Зо­рач­ка мая» ці кан­крэт­на — «Зор­ка Ве­не­ра»? Аль­бо «Ля­гу-пры­ля­гу…»? Мы так­са­ма па­слу­ха­лі б… А то і па­ля­жа­лі… На­ват на пя­соч­ку. Тым са­мым… Ру­кі-но­гі рас­кі­ну­лі б і ў дум­ках дзя­ка­ва­лі вам за тое, што зноў на­ла­дзі­лі нам жыц­цё.

З на­дзе­яй —

Ан­тось Цэб­ры­каў.

Ва­сіль Най­дзін 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.