Вы тут

Беларусь сто гадоў таму...


Ці­ка­васць да тэ­мы Пер­шай су­свет­най вай­ны на­бі­рае аба­ро­ты. Ка­заць пра бе­лую пля­му ў гэ­тым пы­тан­ні ўжо не пры­хо­дзіц­ца. І не­ма­лая за­слу­га тут бе­ла­рус­кіх гіс­то­ры­каў і на­ву­коў­цаў. Па­дзе­ям ста­га­до­вай даў­ні­ны пры­све­ча­на і кні­га Ва­лян­ці­ны Бя­ля­ві­най «Бе­ла­русь у га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны», прэ­зен­та­цыя якой ад­бы­ла­ся ў Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­цы імя Я. Ко­ла­са НАН Бе­ла­ру­сі.

1-26

— Мы пры­вык­лі да ней­кіх гла­баль­ных рэ­чаў, але за імі мы час­та не ба­чым звы­чай­ных праб­лем ча­ла­ве­ка, яго ду­мак, пе­ра­жы­ван­няў, — за­зна­чыў ды­рэк­тар Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­кі імя Я. Ко­ла­са НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр ГРУ­ША. — Як­раз гэ­тым пы­тан­ням, якія на За­ха­дзе ўжо даў­но на­зы­ва­юц­ца пы­тан­ня­мі паў­ся­дзён­най гіс­то­рыі, і пры­све­ча­на кні­га. Мы вель­мі ра­ды атры­маць та­кое вы­дан­не, якое ста­віць гэ­тую праб­ле­му ў цэнтр ува­гі, дае ад­чуць ча­ла­ве­ка на та­кім скла­да­ным гіс­та­рыч­ным этапе, ка­лі ад­бы­ва­ец­ца кан­цэнт­ра­цыя не толь­кі па­лі­тыч­ных, а і псі­ха­ла­гіч­ных і ма­раль­ных усто­яў.

Дзя­ку­ю­чы аў­та­ру пры­ад­кры­лі­ся ма­ла­вя­до­мыя ста­рон­кі на­шай гіс­то­рыі. У кні­зе не зной­дзеш апі­сан­ня ба­я­вых дзе­ян­няў і тлу­ма­чэн­ня вай­ско­вых апе­ра­цый. Кан­ды­да­та гіс­та­рыч­ных на­вук, стар­ша­га на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры НАН Бе­ла­ру­сі ці­ка­віць по­быт на­сель­ніц­тва. Вя­лі­кая коль­касць фо­та­здым­каў та­го ча­су, зме­шча­ных у вы­дан­ні, ад­люст­роў­вае ўвесь жах, у якім апы­нуў­ся звы­чай­ны ча­ла­век, звык­лы да мір­на­га і спа­кой­на­га жыц­ця.

— Ад­на з важ­ных рыс гэ­тай кні­гі — тое, што аў­та­рка праз ар­хі­вы, вы­трым­кі з аса­біс­тых спраў і фо­та­здым­кі па­ка­за­ла лёс ча­ла­ве­ка, здоль­на­га прай­сці праз цяж­кас­ці, па­ку­ты і, тым не менш, за­ха­ваць сваю вы­са­ка­род­насць, ча­ла­ве­чы го­нар, во­лю да пе­ра­мо­гі, — пад­крэс­ліў ды­рэк­тар Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр ЛА­КОТ­КА.

Як рас­ка­за­ла Ва­лян­ці­на Бя­ля­ві­на (на здымку), над вы­дан­нем яна па­ча­ла пра­ца­ваць у 2005 го­дзе. У ка­ман­дзі­роў­цы ў Сло­ні­ме ёй тра­піў у ру­кі аль­бом удзель­ні­ка Пер­шай су­свет­най вай­ны пал­коў­ні­ка Рус­кай ім­пе­ра­тар­скай ар­міі Іо­сі­фа Стаб­роў­ска­га, у якім зме­шча­на больш за 260 фо­та­здым­каў. На іх ад­люст­ра­ва­ны ако­пы, ах­вя­ры ня­мец­кіх га­за­вых атак, па­ку­ты бе­жан­цаў, раз­бу­ра­ныя сё­лы і га­ра­ды...

— Яны на­столь­кі мя­не ўра­зі­лі, што я па­пра­сі­ла ад­ска­на­ваць не­каль­кі для та­го, каб по­тым на­пі­саць на­ву­ко­вы ар­ты­кул на тэ­му Пер­шай су­свет­най вай­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, — пры­зна­ла­ся Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еў­на. — Фо­та­ма­тэ­ры­ял ака­заў­ся та­кім раз­на­стай­ным, што ў ме­жы ар­ты­ку­ла ён не ўклад­ваў­ся. І я за­ха­пі­ла­ся гэ­тай тэ­май. У шмат­лі­кіх па­езд­ках па сва­ёй пла­на­вай тэ­ме па­ра­лель­на па­ча­ла збі­раць ма­тэ­ры­ял. Мя­не як эт­но­ла­га ці­ка­віў не ход ва­ен­ных апе­ра­цый на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а жыц­цё на­ро­да, які тра­піў у зо­ну ня­мец­кай аку­па­цыі, які жыў у ты­ле рус­кай ар­міі, бе­жан­цаў.

Быў у ву­чо­най, як той ка­заў, і аса­біс­ты ма­тыў. Яе дзед удзель­ні­чаў у гэ­тай вай­не, на­ват быў уз­на­га­ро­джа­ны дву­ма Ге­ор­гі­еў­скі­мі кры­жа­мі.

... Да ім­прэ­зы ў біб­лі­я­тэ­цы ар­га­ні­за­ва­на вы­ста­ва «Вя­лі­кая за­бы­тая вай­на». Тут прад­стаў­ле­ны вы­дан­ні за 1914—2013 га­ды, у якіх зме­шча­ны ўспа­мі­ны ўдзель­ні­каў і све­дак тых па­дзей, спра­ва­вод­чая да­ку­мен­та­цыя, пуб­лі­ка­цыі ў та­га­час­най пе­ры­ё­ды­цы, да­сле­да­ван­ні ай­чын­ных і за­меж­ных на­ву­коў­цаў.

— Най­больш каш­тоў­ныя ма­тэ­ры­я­лы — тыя, якія вый­шлі не­па­срэд­на пад­час вай­ны, — па­зна­ё­мі­ла з экс­па­зі­цы­яй вы­ста­вы за­гад­чы­ца сек­та­ра кні­га­знаў­ства ад­дзе­ла рэд­кіх кніг і ру­ка­пі­саў Але­на ЦІ­ТА­ВЕЦ. — На пер­шы по­гляд яны, мо­жа, і не ўраж­ва­юць сва­ёй пры­га­жос­цю ці мас­тац­кім афарм­лен­нем: у сціп­лых вок­лад­ках, на­дру­ка­ва­ныя на тан­най шэ­рай па­пе­ры. Але ад гэ­та­га яны не ста­но­вяц­ца менш уні­каль­ны­мі. Па-пер­шае, вель­мі ма­ла за­ха­ва­ла­ся ары­гі­наль­ных эк­земп­ля­раў з ва­ен­ных ча­соў. Па-дру­гое, у гэ­тых га­зе­тах і ча­со­пі­сах зме­шча­ны пер­шыя ўра­жан­ні ві­да­воч­цаў тых па­дзей.

Ся­род са­мых ста­рых кры­ні­цаз­наў­чых да­ку­мен­таў — бра­шу­ра «Ста­тут Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па ака­зан­ні да­па­мо­гі па­цяр­пе­лым ад вай­ны» 1915 го­да, га­зе­ты «На­ша ні­ва», «Го­ман», «Belarus» і ін­шыя. Кніж­ную экс­па­зі­цыю да­паў­ня­юць ко­піі фо­та­здым­каў Пер­шай су­свет­най вай­ны, зроб­ле­ныя яе ўдзель­ні­ка­мі. Ся­род іх — фа­та­гра­фіі з фран­та­во­га аль­бо­ма «Па­мят­кі вай­ны 1914—1917 гг.» бе­ла­рус­ка­га паэ­та, пра­за­іка, эт­ног­ра­фа, мас­та­ка Ула­дзі­сла­ва Паў­лю­коў­ска­га, які пад­час вай­ны слу­жыў у ра­сій­скім вой­ску пра­пар­шчы­кам.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА. Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.